https://bel.sputnik.by/20211207/samalt-iraqi-airways-vyvez-z-mnska-yashche-417-mgranta-1058531009.html
Самалёт Iraqi Airways вывез з Мінска яшчэ 417 мігрантаў
Самалёт Iraqi Airways вывез з Мінска яшчэ 417 мігрантаў
Sputnik Беларусь
Некаторыя анансаваныя рэйсы пераносілі, каб сабраць як мага больш ахвочых вярнуцца на радзіму. 07.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-07T16:24+0300
2021-12-07T16:24+0300
2021-12-07T16:24+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
самалёт
ірак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/07/1058529818_0:142:1280:862_1920x0_80_0_0_1e3133aedc3aa69c7d44e4349ab32677.jpg
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Самалёт іракскіх авіяліній выканаў чарговы вывазны рэйс для мігрантаў у Эрбіль, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".Boeing 747-400 Iraqi Airways, які прыляцеў за мігрантамі, месціць 430 пасажыраў. На рэйс зарэгістраваліся 417 іракцаў: 415 дарослых і двое дзяцей да двух гадоў.Папярэднія вылеты адбыліся ў суботу, 4 снежня, і ў чацвер, 2 снежня. У Ірак з Беларусі вярнуліся больш за 3,1 тысячы мігрантаў.Эвакуацыйныя спецрэйсыПершы спецрэйс 18 лістапада вывез 431 чалавека. Іракскія дыпламаты неаднаразова падкрэслівалі, што пералёты будуць арганізоўваць па меры з'яўлення заявак ад жадаючых вярнуцца на радзіму. Па гэтай прычыне некаторыя ўжо прызначаныя рэйсы пераносілі ў чаканні большай колькасці ахвочых.Спецрэйсы ў асноўным вывозілі мігрантаў, якія не дабраліся да "Брузгоў", дзе для пражывання прыкладна дзвюх тысяч чалавек беларускія ўлады прыстасавалі транспартна-лагістычны цэнтр. Уцекачы заяўлялі, што не вернуцца на радзіму і будуць чакаць на мяжы адкрыцця гуманітарнага калідора ў Германію.Самалёт для сірыйцаўНацаэрапорт "Мінск" анансаваў 8 снежня вывазны рэйс для выхадцаў з Сірыі. Яго выканае авіякампанія Cham Wings. Airbus A-320 павінен прызямліцца ў Беларусі ў сераду ў 02.50, вылет намечаны на 3.30. Характэрна, што па стане на пачатак дванаццатага аўторка рэгістрацыя на рэйс скончана, вынікае з раскладу на анлайн-табло аэрапорта.Па некаторых звестках, у Беларусі застаецца яшчэ нямала грамадзян Ірака, іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211205/stykhyny-mtyng-pravyal-bezhantsy--lagstychnym-tsentry--vdea-1058476978.html
ірак
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/07/1058529818_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_3a236323b14f878b397a1483081261fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, самалёт, ірак
нелегальныя мігранты, самалёт, ірак
Самалёт Iraqi Airways вывез з Мінска яшчэ 417 мігрантаў
Некаторыя анансаваныя рэйсы пераносілі, каб сабраць як мага больш ахвочых вярнуцца на радзіму.
МІНСК, 7 сне - Sputnik. Самалёт іракскіх авіяліній выканаў чарговы вывазны рэйс для мігрантаў у Эрбіль, паведаміла прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".
Boeing 747-400 Iraqi Airways, які прыляцеў за мігрантамі, месціць 430 пасажыраў. На рэйс зарэгістраваліся 417 іракцаў: 415 дарослых і двое дзяцей да двух гадоў.
Папярэднія вылеты адбыліся ў суботу, 4 снежня, і ў чацвер, 2 снежня. У Ірак з Беларусі вярнуліся больш за 3,1 тысячы мігрантаў.
Першы спецрэйс 18 лістапада вывез 431 чалавека. Іракскія дыпламаты неаднаразова падкрэслівалі, што пералёты будуць арганізоўваць па меры з'яўлення заявак ад жадаючых вярнуцца на радзіму. Па гэтай прычыне некаторыя ўжо прызначаныя рэйсы пераносілі ў чаканні большай колькасці ахвочых.
Спецрэйсы ў асноўным вывозілі мігрантаў, якія не дабраліся да "Брузгоў", дзе для пражывання прыкладна дзвюх тысяч чалавек беларускія ўлады прыстасавалі транспартна-лагістычны цэнтр. Уцекачы заяўлялі, што не вернуцца на радзіму і будуць чакаць на мяжы адкрыцця гуманітарнага калідора ў Германію.
Нацаэрапорт "Мінск" анансаваў 8 снежня вывазны рэйс для выхадцаў з Сірыі. Яго выканае авіякампанія Cham Wings. Airbus A-320 павінен прызямліцца ў Беларусі ў сераду ў 02.50, вылет намечаны на 3.30. Характэрна, што па стане на пачатак дванаццатага аўторка рэгістрацыя на рэйс скончана, вынікае з раскладу на анлайн-табло аэрапорта.
Па некаторых звестках, у Беларусі застаецца яшчэ нямала грамадзян Ірака, іншых краін Блізкага Усходу і Афрыкі.
Нацаэрапорт "Мінск" анансаваў вывазны
рэйс для мігрантаў у СірыюДзевяць гадоў у розных лагерах: чаму
мігранты не з'язджаюць з Беларусі