https://bel.sputnik.by/20211208/begayuts-yak-elektravenk-yak-zhyvuts-malenkya-mgranty-na-myazhy--vdea-1058563854.html
"Яны ж дзеці": як жывуць маленькія мігранты на мяжы – відэа
"Яны ж дзеці": як жывуць маленькія мігранты на мяжы – відэа
Sputnik Беларусь
Першы снег і гульня ў снежкі, дэфіцытныя цацкі, якія перадаюць малым валанцёры, і гульня ў футбол на любым прыдатным для гэтага пятачку: як маленькія мігранты... 08.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-08T16:48+0300
2021-12-08T16:48+0300
2021-12-09T11:46+0300
калючая загарода еўрасаюза
дзеці
нелегальныя мігранты
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/08/1058557272_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_39c3ac78fd1ce6a91e3840fde0e942f7.jpg
З тысячы бежанцаў, якія пакуль застаюцца ў лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы, не менш за 150 - дзеці, сярод іх - як зусім малыя, так і дзеці 5-6 гадоў, а таксама падлеткі, якім неабходны свае заняткі."Ёсць і вельмі маленькія дзеці, іх невялікая колькасць, зараз іх імкнуцца не выводзіць на мароз, выходзяць толькі бацькі, забіраюць прадукты, цацкі, памперсы, сродкі гігіены, усё, што неабходна", ― расказаў Sputnik кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.Традыцыйны занятак для падлеткаў у лагістычным цэнтры - гульня ў футбол, адбываецца гэта, пераважна, усярэдзіне будынка на невялікай пляцоўцы каля ўваходу. Грузавыя паддоны служаць варотамі, некалькі мячоў перадалі дзецям валанцёры з беларускага Чырвонага Крыжа.Некалькі разоў дзецям у лагістычны цэнтр прывозілі цацкі і канструктары - на ўсіх іх не хапае, даводзіцца перадаваць па чарзе, у лагеры па-ранейшаму застаюцца сем'і з маленькімі дзецьмі, якія ўсё яшчэ не прынялі рашэнне вярнуцца дадому ў Ірак або Сірыю."Дзеці тут, нягледзячы на мароз, ён іх яшчэ больш забаўляе, яны бегаюць тут як электравенікі, таму дзецям ні надвор'е, ні ўмовы не перашкода, таму што гэта дзеці", ― адзначыў Шаўцоў.Снег, які выпаў некалькі дзён таму, стаў для дзяцей мігрантаў сюрпрызам, многім раней не даводзілася бачыць яго ўжывую, аднак зарыентаваліся хутка - і ў снежкі гулялі, і з невялікай горкі паблізу цэнтра арганізавалі катанне.Пакуль няма пэўнасці, што будзе далей з дзецьмі і іх бацькамі ў крызісным цэнтры для бежанцаў, для малодшага пакалення валанцёры зладзілі свята - прыезд клоунаў з падарункамі, а раней у лагістычным цэнтры адбыўся конкурс дзіцячых малюнкаў, на якіх маленькія мігранты малявалі і свае трывогі, і галоўныя радасці ў цяперашняй сітуацыі.Глядзіце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/08/1058557272_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_c943df25e0b08524c8892c056c18c5cd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзеці, нелегальныя мігранты, відэа, видео
дзеці, нелегальныя мігранты, відэа, видео
"Яны ж дзеці": як жывуць маленькія мігранты на мяжы – відэа
16:48 08.12.2021 (абноўлена: 11:46 09.12.2021) Першы снег і гульня ў снежкі, дэфіцытныя цацкі, якія перадаюць малым валанцёры, і гульня ў футбол на любым прыдатным для гэтага пятачку: як маленькія мігранты спрабуюць паводзіць сябе як звычайныя дзеці нават ва ўмовах крызіснага цэнтра на мяжы - глядзіце на відэа.
З тысячы бежанцаў, якія пакуль застаюцца ў лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы, не менш за 150 - дзеці, сярод іх - як зусім малыя, так і дзеці 5-6 гадоў, а таксама падлеткі, якім неабходны свае заняткі.
"Ёсць і вельмі маленькія дзеці, іх невялікая колькасць, зараз іх імкнуцца не выводзіць на мароз, выходзяць толькі бацькі, забіраюць прадукты, цацкі, памперсы, сродкі гігіены, усё, што неабходна", ― расказаў Sputnik кіраўнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Традыцыйны занятак для падлеткаў у лагістычным цэнтры - гульня ў футбол, адбываецца гэта, пераважна, усярэдзіне будынка на невялікай пляцоўцы каля ўваходу. Грузавыя паддоны служаць варотамі, некалькі мячоў перадалі дзецям валанцёры з беларускага Чырвонага Крыжа.
Некалькі разоў дзецям у лагістычны цэнтр прывозілі цацкі і канструктары - на ўсіх іх не хапае, даводзіцца перадаваць па чарзе, у лагеры па-ранейшаму застаюцца сем'і з маленькімі дзецьмі, якія ўсё яшчэ не прынялі рашэнне вярнуцца дадому ў Ірак або Сірыю.
"Дзеці тут, нягледзячы на мароз, ён іх яшчэ больш забаўляе, яны бегаюць тут як электравенікі, таму дзецям ні надвор'е, ні ўмовы не перашкода, таму што гэта дзеці", ― адзначыў Шаўцоў.
Снег, які выпаў некалькі дзён таму, стаў для дзяцей мігрантаў сюрпрызам, многім раней не даводзілася бачыць яго ўжывую, аднак зарыентаваліся хутка - і ў снежкі гулялі, і з невялікай горкі паблізу цэнтра арганізавалі катанне.
Пакуль няма пэўнасці, што будзе далей з дзецьмі і іх бацькамі ў крызісным цэнтры для бежанцаў, для малодшага пакалення валанцёры зладзілі свята - прыезд клоунаў з падарункамі, а раней у лагістычным цэнтры адбыўся конкурс дзіцячых малюнкаў, на якіх маленькія мігранты малявалі і свае трывогі, і галоўныя радасці ў цяперашняй сітуацыі.
Роўна 30 дзён на мяжы і 10 градусаў марозу:
як выжываюць мігранты – відэа
За крок ад катастрофы: што будзе
з мігрантамі на мяжы з ЕС – відэа
Стыхійны мітынг правялі бежанцы ў лагістычным цэнтры – відэа