https://bel.sputnik.by/20211209/atrymats-tysyachu-dolara-za-deyu-zmozha-lyuby-belarus-1058576026.html
Атрымаць тысячу долараў за ідэю зможа любы беларус
Атрымаць тысячу долараў за ідэю зможа любы беларус
Sputnik Беларусь
Рассупрацоўніцтва анансавала маштабны праект, які стартуе ў наступным годзе. 09.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-09T10:22+0300
2021-12-09T10:22+0300
2021-12-09T10:22+0300
ідэі
рассупрацоўніцтва
праект
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102488/36/1024883637_0:194:4001:2444_1920x0_80_0_0_495624b64428ac37b999d4ae89ec2464.jpg
МІНСК, 9 сне - Sputnik. Аб грантах для таленавітых людзей, а таксама аб расійска-беларускіх адукацыйных і культурных праектах у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве Дзмітрый Паліканаў.Як Рассупрацоўніцтва стала "Рускім Домам""У нас вельмі доўгая назва агенцтва. І мы зразумелі, што для многіх людзей у тым ліку за мяжой складана вымавіць яго цалкам, таму мы аддаем перавагу цяпер тэрміну Рассупрацоўніцтва, а нашае прадстаўніцтва за мяжой мы цяпер назвалі "Рускі Дом". Мы праводзілі конкурс, і самі людзі прапанавалі гэтую назву", - распавёў Паліканаў.У Беларусі тры такія дамы: у Мінску, Гомелі і Брэсце. Калі казаць аб сусветным маштабе, прадстаўніцтвы ёсць у 80 краінах.Бясплатная "вышка" у Расіі"Першы такі зрух - мы цяпер удзяляем вельмі вялікую ўвагу тэме садзейнічання міжнароднаму развіццю. Гэта наша дзейнасць па прадастаўленню бясплатных магчымасцей атрымання расійскай вышэйшай адукацыі, павышэнню кваліфікацыі выкладчыкаў рускай мовы", - адзначыў спікер.Таксама Паліканаў распавёў, што праводзяцца маштабныя культурныя праекты. "Расія - дзяржава, якая гатова дапамагаць іншым краінам, дзяліцца сваім вопытам, сваімі тэхналогіямі", - дадаў ён.Квота на навучанне для беларусаўДругі прыярытэт - гэта моладзь. Новае пакаленне, паводле слоў спікера, будзе фарміраваць будучае светаўладкаванне. Якім яно будзе, шмат у чым залежыць ад таго, на якіх каштоўнасцях будзе выховацца маладое пакаленне."Фокус нашых прадстаўніцтваў мы робім менавіта на рабоце з маладзёжнай аўдыторыяй. Напрамкаў шмат. Адзін з іх - гэта адукацыйныя праграмы", - растлумачыў ён.У прыватнасці, таленавітая моладзь з іншых краін мае магчымасць вучыцца ў Расіі за кошт федэральнага бюджэту. Ім даюць інтэрнат і стыпендыю. Паводле слоў спікера, найбольш імкліва расце колькасць студэнтаў з Беларусі.Самыя папулярныя сярод беларусаў - інжынерныя і медыцынскія спецыяльнасці. Таксама запатрабаваны напрамак менеджмент.Будаваць экасцежкі і дапамагаць дзецямЯк адзначыў Паліканаў, сёлета быў запушчаны маштабны валанцёрскі праект."Ёсць вялізнае войска валанцёраў у Расіі. Мы спыталі: ці не хочуць яны дапамагчы іншым краінам. І прыдумалі разам з Асацыяцыяй валанцёрскіх цэнтраў праект, які называецца "Місія дабро". Мы збіраем добраахвотнікаў пад заяўкі некамерцыйных арганізацый краін Блізкага замежжа, і хлопцы едуць і аказваюць дапамогу", - растлумачыў спікер.Геаграфія дастатковая шырокая, а дапамога разнапланавая, удакладніў ён. "Напрыклад, з Арменіі прыйшлі заяўкі на дапамогу ў сельскіх раёнах. У Малдове запатрабаваны спецыялісты, якія ўмеюць працаваць з дзецьмі з інваліднасцю. Узбекістан папрасіў валанцёраў рускай мовы", - расказаў Паліканаў.У 2022 годзе гэтую місію плануецца прадоўжыць, але ўжо больш у глабальных маштабах. У прыватнасці, разглядаюцца варыянты адпраўляць валанцёраў у Афрыку і Азію."Другая частка праграмы, якую плануем запусціць на наступны год - гэта калі валанцёры з іншых краін будуць прыязджаць у Расію і дапамагаць расійскім некамерцыйным арганізацыям. Гэта добры вопыт. У Расіі ёсць шмат НКА, якія робяць унікальныя рэчы, больш перадавыя, чым у амерыканскіх і еўрапейскіх калег", - сказаў Паліканаў.Інфармацыя аб адборы замежных валанцёраў, паводле слоў спікера, з'явіцца ў 2022 годзе.Геаграфія праектаў - уся Расія. Гэта ўнікальная магчымасць падарожнічаць, навучыцца нечаму новаму, а галоўнае - аказаць дапамогу таму, хто мае ў ёй патрэбу.Аб грантах і як іх атрымаць"У 2022 годзе мы хочам запусціць сістэму мікрагрантаў. Мы разам з нашай грамадскім саветам і фондам рускага замежжа дамовіліся стварыць пул грашовых рэсурсаў. І правесці конкурс мікрагрантаў для краін Блізкага замежжа", – сказаў спікер.Паводле яго слоў, выдзелена некалькі намінацый. Сярод іх - папулярызацыя навукі, гістарычнай памяці, экалагічная намінацыя."Сума грантаў за ідэю складзе ад 300 да 1000 долараў. Сума пакуль невялікая, але яна дае магчымасць запусціць нейкі праект, правесці серыю мерапрыемстваў. Нам важна, каб у рамках рэалізацыі гэтых праектаў прасочвалася сувязь з Расіяй", - сказаў Паліканаў.Таксама ён дадаў, што праект міжнародны. Аднак у "Рускім Доме" спадзяюцца на актыўны ўдзел беларусаў.
https://bel.sputnik.by/20210804/yak-studentam-patrapts-u-rasyu--novym-navuchalnym-godze---rassupratsontstva-1055401932.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102488/36/1024883637_242:0:3757:2636_1920x0_80_0_0_42c393066c5d9bfd7eaba782b90a4c7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ідэі, рассупрацоўніцтва, праект, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
ідэі, рассупрацоўніцтва, праект, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Атрымаць тысячу долараў за ідэю зможа любы беларус
Рассупрацоўніцтва анансавала маштабны праект, які стартуе ў наступным годзе.
МІНСК, 9 сне - Sputnik. Аб грантах для таленавітых людзей, а таксама аб расійска-беларускіх адукацыйных і культурных праектах у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь расказаў намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве Дзмітрый Паліканаў.
Як Рассупрацоўніцтва стала "Рускім Домам"
"У нас вельмі доўгая назва агенцтва. І мы зразумелі, што для многіх людзей у тым ліку за мяжой складана вымавіць яго цалкам, таму мы аддаем перавагу цяпер тэрміну Рассупрацоўніцтва, а нашае прадстаўніцтва за мяжой мы цяпер назвалі "Рускі Дом". Мы праводзілі конкурс, і самі людзі прапанавалі гэтую назву", - распавёў Паліканаў.
У Беларусі тры такія дамы: у Мінску, Гомелі і Брэсце. Калі казаць аб сусветным маштабе, прадстаўніцтвы ёсць у 80 краінах.
Бясплатная "вышка" у Расіі
"Першы такі зрух - мы цяпер удзяляем вельмі вялікую ўвагу тэме садзейнічання міжнароднаму развіццю. Гэта наша дзейнасць па прадастаўленню бясплатных магчымасцей атрымання расійскай вышэйшай адукацыі, павышэнню кваліфікацыі выкладчыкаў рускай мовы", - адзначыў спікер.
Таксама Паліканаў распавёў, што праводзяцца маштабныя культурныя праекты. "Расія - дзяржава, якая гатова дапамагаць іншым краінам, дзяліцца сваім вопытам, сваімі тэхналогіямі", - дадаў ён.
Квота на навучанне для беларусаў
Другі прыярытэт - гэта моладзь. Новае пакаленне, паводле слоў спікера, будзе фарміраваць будучае светаўладкаванне. Якім яно будзе, шмат у чым залежыць ад таго, на якіх каштоўнасцях будзе выховацца маладое пакаленне.
"Фокус нашых прадстаўніцтваў мы робім менавіта на рабоце з маладзёжнай аўдыторыяй. Напрамкаў шмат. Адзін з іх - гэта адукацыйныя праграмы", - растлумачыў ён.
У прыватнасці, таленавітая моладзь з іншых краін мае магчымасць вучыцца ў Расіі за кошт федэральнага бюджэту. Ім даюць інтэрнат і стыпендыю. Паводле слоў спікера, найбольш імкліва расце колькасць студэнтаў з Беларусі.
"Мы пачыналі некалькі гадоў таму з 73 чалавек - квота была для рэспублікі. У 2021 годзе ўжо 700, на наступны год будзе 1100. Мы зацікаўлены, каб хлопцы і дзяўчатыз Беларусі атрымлівалі магчымасці для самарэалізацыі, каб атрымалі адукацыю ў лепшых ВНУ Расіі, потым вярнуліся ў сваю краіну і прыносілі ёй карысць", - сказаў Паліканаў.
Самыя папулярныя сярод беларусаў - інжынерныя і медыцынскія спецыяльнасці. Таксама запатрабаваны напрамак менеджмент.
Будаваць экасцежкі і дапамагаць дзецям
Як адзначыў Паліканаў, сёлета быў запушчаны маштабны валанцёрскі праект.
"Ёсць вялізнае войска валанцёраў у Расіі. Мы спыталі: ці не хочуць яны дапамагчы іншым краінам. І прыдумалі разам з Асацыяцыяй валанцёрскіх цэнтраў праект, які называецца "Місія дабро". Мы збіраем добраахвотнікаў пад заяўкі некамерцыйных арганізацый краін Блізкага замежжа, і хлопцы едуць і аказваюць дапамогу", - растлумачыў спікер.
Геаграфія дастатковая шырокая, а дапамога разнапланавая, удакладніў ён. "Напрыклад, з Арменіі прыйшлі заяўкі на дапамогу ў сельскіх раёнах. У Малдове запатрабаваны спецыялісты, якія ўмеюць працаваць з дзецьмі з інваліднасцю. Узбекістан папрасіў валанцёраў рускай мовы", - расказаў Паліканаў.
У 2022 годзе гэтую місію плануецца прадоўжыць, але ўжо больш у глабальных маштабах. У прыватнасці, разглядаюцца варыянты адпраўляць валанцёраў у Афрыку і Азію.
"Другая частка праграмы, якую плануем запусціць на наступны год - гэта калі валанцёры з іншых краін будуць прыязджаць у Расію і дапамагаць расійскім некамерцыйным арганізацыям. Гэта добры вопыт. У Расіі ёсць шмат НКА, якія робяць унікальныя рэчы, больш перадавыя, чым у амерыканскіх і еўрапейскіх калег", - сказаў Паліканаў.
Інфармацыя аб адборы замежных валанцёраў, паводле слоў спікера, з'явіцца ў 2022 годзе.
"Падбяром пул НКА партнёраў, пад іх патрэбы будзем падбіраць людзей. Камусьці патрэбны будуць валанцёры, каб экалагічныя сцежкі будаваць на Далёкім Усходзе, а камусьці спецыялісты, каб аказваць дапамогу дзецям-сіротам", - растлумачыў спікер.
Геаграфія праектаў - уся Расія. Гэта ўнікальная магчымасць падарожнічаць, навучыцца нечаму новаму, а галоўнае - аказаць дапамогу таму, хто мае ў ёй патрэбу.
Аб грантах і як іх атрымаць
"У 2022 годзе мы хочам запусціць сістэму мікрагрантаў. Мы разам з нашай грамадскім саветам і фондам рускага замежжа дамовіліся стварыць пул грашовых рэсурсаў. І правесці конкурс мікрагрантаў для краін Блізкага замежжа", – сказаў спікер.
Паводле яго слоў, выдзелена некалькі намінацый. Сярод іх - папулярызацыя навукі, гістарычнай памяці, экалагічная намінацыя.
"Сума грантаў за ідэю складзе ад 300 да 1000 долараў. Сума пакуль невялікая, але яна дае магчымасць запусціць нейкі праект, правесці серыю мерапрыемстваў. Нам важна, каб у рамках рэалізацыі гэтых праектаў прасочвалася сувязь з Расіяй", - сказаў Паліканаў.
Таксама ён дадаў, што праект міжнародны. Аднак у "Рускім Доме" спадзяюцца на актыўны ўдзел беларусаў.