https://bel.sputnik.by/20211209/brytanya-adpralyae-140-vayskovykh-nzhynera-u-polshchu-z-za-kryzsu-na-myazhy-1058588766.html
Брытанія адпраўляе 140 вайсковых інжынераў у Польшчу з-за крызісу на мяжы
Брытанія адпраўляе 140 вайсковых інжынераў у Польшчу з-за крызісу на мяжы
Sputnik Беларусь
Акрамя таго, разведвальная група адпраўлена ў Літву, каб ацаніць, ці можа Вялікабрытанія аказаць дапамогу краіне, якая таксама сутыкаецца з ціскам на мяжы... 09.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-09T16:47+0300
2021-12-09T16:47+0300
2023-07-21T15:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
вялікабрытанія
нелегальныя мігранты
польшча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103326/87/1033268717_0:53:1025:629_1920x0_80_0_0_d134976aba3fb5e01a644211389c84b3.jpg
МІНСК, 9 сне - Sputnik. Вялікабрытанія адпраўляе 140 вайсковых інжынераў у Польшчу ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы з Беларуссю, гаворыцца ў паведамленні брытанскага Міністэрства абароны.Спецыялісты 32-га інжынернага палка Каралеўскіх інжынераў дапамогуць польскім вайскоўцам падтрымліваць інфраструктуру і рамантаваць пад'язныя дарогі, а таксама будуць выконваць іншыя інжынерныя задачы. Прыступяць да працы яны з канца месяца, а разгортванне працягнецца да красавіка.Акрамя таго, разведвальная група адпраўлена ў Літву, каб ацаніць, ці можа Вялікабрытанія аказаць дапамогу краіне, якая таксама сутыкаецца з ціскам на мяжы, адзначылі ў брытанскім Мінабароны.На тэрыторыі Польшчы ўжо ёсць 150 брытанскіх вайскоўцаў, якія базіруюцца там у складзе баявой групы на чале з ЗША.Не толькі брытанцыРаней з'явілася інфармацыя, што Чэхія па просьбе Польшчы гатова адправіць на ахову мяжы з Беларуссю 150 вайскоўцаў.У пачатку снежня кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыуш Блашчак правёў перамовы з калегамі з Венгрыі і Чэхіі аб прадастаўленні дапамогі для вырашэння міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. Па словах міністра, вайскоўцы з гэтых дзвюх краін маглі б дапамагаць палякам у ахове польска-беларускай мяжы і бліжэйшых дарог.
https://bel.sputnik.by/20211124/estonya-dapamozha-polshchy-budavats-zagarodu-na-myazhy-z-belarussyu-1058205476.html
вялікабрытанія
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103326/87/1033268717_58:0:965:680_1920x0_80_0_0_0d96dde2e0044b6cb6d6ce3b6f1f1b57.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікабрытанія, нелегальныя мігранты, польшча
вялікабрытанія, нелегальныя мігранты, польшча
Брытанія адпраўляе 140 вайсковых інжынераў у Польшчу з-за крызісу на мяжы
16:47 09.12.2021 (абноўлена: 15:12 21.07.2023) Акрамя таго, разведвальная група адпраўлена ў Літву, каб ацаніць, ці можа Вялікабрытанія аказаць дапамогу краіне, якая таксама сутыкаецца з ціскам на мяжы, адзначылі ў брытанскім Мінабароны.
МІНСК, 9 сне - Sputnik. Вялікабрытанія адпраўляе 140 вайсковых інжынераў у Польшчу ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы з Беларуссю, гаворыцца ў паведамленні брытанскага Міністэрства абароны.
"140 вайсковых інжынераў накіроўваюцца ў Польшчу для аказання спецыялізаванай падтрымкі ў адказ на ціск з боку нелегальнай міграцыі на мяжы з Беларуссю", - адзначаецца ў паведамленні.
Спецыялісты 32-га інжынернага палка Каралеўскіх інжынераў дапамогуць польскім вайскоўцам падтрымліваць інфраструктуру і рамантаваць пад'язныя дарогі, а таксама будуць выконваць іншыя інжынерныя задачы. Прыступяць да працы яны з канца месяца, а разгортванне працягнецца да красавіка.
Акрамя таго, разведвальная група адпраўлена ў Літву, каб ацаніць, ці можа Вялікабрытанія аказаць дапамогу краіне, якая таксама сутыкаецца з ціскам на мяжы, адзначылі ў брытанскім Мінабароны.
На тэрыторыі Польшчы ўжо ёсць 150 брытанскіх вайскоўцаў, якія базіруюцца там у складзе баявой групы на чале з ЗША.
Раней з'явілася інфармацыя, што Чэхія па просьбе Польшчы гатова адправіць на ахову мяжы з Беларуссю 150 вайскоўцаў.
У пачатку снежня кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыуш Блашчак правёў перамовы з калегамі з Венгрыі і Чэхіі аб прадастаўленні дапамогі для вырашэння міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. Па словах міністра, вайскоўцы з гэтых дзвюх краін маглі б дапамагаць палякам у ахове польска-беларускай мяжы і бліжэйшых дарог.