https://bel.sputnik.by/20211209/rezkae-patsyaplenne-chakaetstsa--belarus--pyatntsu-1058580160.html
Рэзкае пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў пятніцу
Рэзкае пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў пятніцу
Sputnik Беларусь
Да канца тыдня тэмпература будзе мяняцца: ад моцных замаразкаў на паўночным усходзе краіны да плюсавой тэмпературы. 09.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-09T13:13+0300
2021-12-09T13:13+0300
2021-12-09T13:13+0300
надвор'е
беларусь
пацяпленне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046955986_0:0:1921:1080_1920x0_80_0_0_3da7f53fcd9e3579f5573a6f51dbf511.jpg
МІНСК, 9 сне - Sputnik. У Беларусі сёння чакаецца снег, у асобных раёнах - галалёдзіца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя сіноптыкі Белгідрамета.Паводле інфармацыі сіноптыкаў, будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдзе невялікі снег, на паўднёвым усходзе краіны - мокры. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходняга і ўсходняга напрамкаў, хуткасцю 4-9 метраў за секунду.У пятніцу, 10 снежня, сіноптыкі абяцаюць воблачнае надвор'е, ноччу будзе з праясненнямі. У першай палове дня на большай частцы Беларусі пройдзе снег, які будзе пераходзіць у мокры і дождж. У асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман, галалёд, на дарогах - галалёдзіца, парывісты вецер.Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да -11°С, пры праясненнях - да -14°С, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах ад -1 да +3°С, а днём па краіне будзе ад -2 да +5° С.У суботу, 11 снежня, будзе пахмурна. Часам пройдуць дажджы, па паўднёвым захадзе - з мокрым снегам, днём месцамі моцныя дажджы, днём тэмпература паветра складзе ад -1 да +6°С.
https://bel.sputnik.by/20211208/pryyshl-marazy-arktychnaya-rantsa--mnsku--fatagrafyakh-1058549640.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/13/1046955986_125:0:1772:1235_1920x0_80_0_0_89861b815b53dca6f122860c5ec4104f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, беларусь, пацяпленне
надвор'е, беларусь, пацяпленне
Рэзкае пацяпленне чакаецца ў Беларусі ў пятніцу
Да канца тыдня тэмпература будзе мяняцца: ад моцных замаразкаў на паўночным усходзе краіны да плюсавой тэмпературы.
МІНСК, 9 сне - Sputnik. У Беларусі сёння чакаецца снег, у асобных раёнах - галалёдзіца, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя сіноптыкі Белгідрамета.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдзе невялікі снег, на паўднёвым усходзе краіны - мокры. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходняга і ўсходняга напрамкаў, хуткасцю 4-9 метраў за секунду.
У пятніцу, 10 снежня, сіноптыкі абяцаюць воблачнае надвор'е, ноччу будзе з праясненнямі. У першай палове дня на большай частцы Беларусі пройдзе снег, які будзе пераходзіць у мокры і дождж. У асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман, галалёд, на дарогах - галалёдзіца, парывісты вецер.
Уначы тэмпература паветра складзе ад -4 да -11°С, пры праясненнях - да -14°С, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах ад -1 да +3°С, а днём па краіне будзе ад -2 да +5° С.
У суботу, 11 снежня, будзе пахмурна. Часам пройдуць дажджы, па паўднёвым захадзе - з мокрым снегам, днём месцамі моцныя дажджы, днём тэмпература паветра складзе ад -1 да +6°С.