https://bel.sputnik.by/20211210/putsn-padtryma-prynyatstse--eaes-dakumenta-ab-navgatsyynykh-plombakh-1058616577.html
Пуцін падтрымаў прыняцце ў ЕАЭС дакумента аб навігацыйных пломбах
Пуцін падтрымаў прыняцце ў ЕАЭС дакумента аб навігацыйных пломбах
Sputnik Беларусь
Беларусь ужо ўвяла пламбаванне для фур, якія прыбываюць у рэспубліку з Літвы і Польшчы і павялічыла тарыф. 10.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-10T15:13+0300
2021-12-10T15:13+0300
2021-12-10T15:13+0300
уладзімір пуцін
еаэс
грузаперавозкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/64/1044206491_0:52:1200:727_1920x0_80_0_0_b3987292ae582eea7ff5314bb27c0527.jpg
МІНСК, 10 сне - Sputnik. Расія выступае за прыняцце дакумента аб электронных навігацыйных пломбах у краінах ЕАЭС, аб гэтым заявіў у пятніцу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.Ён зазначыў, што пагадненне, падрыхтаванае па расійскай ініцыятыве, было вынесена на зацвярджэнне.Расійскі лідэр дадаў, што выкарыстанне такіх пломбаў станоўча паўплывае на развіццё сектара транспартных паслуг на тэрыторыі ЕАЭС, а таксама зробіць прывабным маршруты грузаперавозак паміж Еўропай і азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёнам.Узровень даверуПадчас пасяджэнняў станоўча ацаніў ініцыятыву з навігацыйнымі пломбамі і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што дзякуючы пломбам транзітная прывабнасць ЕАЭС толькі павысіцца.Навошта патрэбна пломба?З дапамогай навігацыйнай пломбы можна адсочваць перамяшчэнне грузаў па тэрыторыі ЕАЭС. Яна ўстанаўліваецца на мяжы, а здымаецца мытняй у канчатковым пункце накіравання. Запускаецца прылада з дапамогай мабільнага прыкладання.Пломбы ў дзеянніБеларусь ужо ўвяла абавязковае пламбаванне для грузавых аўтамабіляў, якія прыбываюць з Польшчы і Літвы. Пастанова Саўміна набыла моц 9 снежня.Згодна з дакументам, на кожнай машыне, якая выконвае міжнародныя грузаперавозкі з Польшчы і Літвы ў Беларусь, павінны быць навігацыйныя пломбы.Акрамя таго, беларускі ўрад у два разы павялічыў тарыф на паслугі па апламбіраванні і адсочванні (маніторынгу) аб'ектаў пламбавання. Калі раней за гэтую паслугу плацілі 5 базавых адзінак (каля 50 еўра), то з 9 снежня яна абыдзецца ўжо ў 10 базавых адзінак (прыкладна 100 еўра), у тым ліку ПДВ.
https://bel.sputnik.by/20211210/pasyadzhenne-vysheyshay-erazyskaga-ekanamchnaga-saveta--translyatsyya-1058612445.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/64/1044206491_82:0:1119:778_1920x0_80_0_0_760b23c0f9472e8db40e94b1b7a71a20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, еаэс, грузаперавозкі
уладзімір пуцін, еаэс, грузаперавозкі
Пуцін падтрымаў прыняцце ў ЕАЭС дакумента аб навігацыйных пломбах
Беларусь ужо ўвяла пламбаванне для фур, якія прыбываюць у рэспубліку з Літвы і Польшчы і павялічыла тарыф.
МІНСК, 10 сне - Sputnik. Расія выступае за прыняцце дакумента аб электронных навігацыйных пломбах у краінах ЕАЭС, аб гэтым заявіў у пятніцу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.
Ён зазначыў, што пагадненне, падрыхтаванае па расійскай ініцыятыве, было вынесена на зацвярджэнне.
"Яны (пломбы – Sputnik) дазваляюць адсочваць трансгранічныя перавозкі грузаў, надзейна гарантаваць захаванасць тавараў і спрасціць працэдуру іх афармлення на мяжы. Гэта ў значнай ступені зніжае заклапочанасці іншых краін, якія прыглядаюцца да работы нашага аб'яднання і з'яўляюцца сёння назіральнікамі", – сказаў Пуцін.
Расійскі лідэр дадаў, што выкарыстанне такіх пломбаў станоўча паўплывае на развіццё сектара транспартных паслуг на тэрыторыі ЕАЭС, а таксама зробіць прывабным маршруты грузаперавозак паміж Еўропай і азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёнам.
Падчас пасяджэнняў станоўча ацаніў ініцыятыву з навігацыйнымі пломбамі і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што дзякуючы пломбам транзітная прывабнасць ЕАЭС толькі павысіцца.
"Лічбавізацыя перавозак сёння поўнасцю адпавядае духу часу. Прымяненне такіх пломб дасць магчымасць павысіць узровень даверу ў гандлі паміж нашымі краінамі, аптымізаваць кантрольныя мерапрыемствы на ўнутраных граніцах, павялічыць транзітную прывабнасць саюза", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
З дапамогай навігацыйнай пломбы можна адсочваць перамяшчэнне грузаў па тэрыторыі ЕАЭС. Яна ўстанаўліваецца на мяжы, а здымаецца мытняй у канчатковым пункце накіравання. Запускаецца прылада з дапамогай мабільнага прыкладання.
Беларусь ужо ўвяла абавязковае пламбаванне для грузавых аўтамабіляў, якія прыбываюць з Польшчы і Літвы. Пастанова Саўміна набыла моц 9 снежня.
Згодна з дакументам, на кожнай машыне, якая выконвае міжнародныя грузаперавозкі з Польшчы і Літвы ў Беларусь, павінны быць навігацыйныя пломбы.
Акрамя таго, беларускі ўрад у два разы павялічыў тарыф на паслугі па апламбіраванні і адсочванні (маніторынгу) аб'ектаў пламбавання. Калі раней за гэтую паслугу плацілі 5 базавых адзінак (каля 50 еўра), то з 9 снежня яна абыдзецца ўжо ў 10 базавых адзінак (прыкладна 100 еўра), у тым ліку ПДВ.