Захад будзе душыць краіны ЕАЭС, каб настроіць іх супраць Беларусі - Лукашэнка
13:33 10.12.2021 (абноўлена: 13:35 10.12.2021)
© Photo : пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка на інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Нацыянальная абарона" Ігару Каратчанку
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Сяброў у краін ЕАЭС на Захадзе няма, таму рэспублікі павінны разлічваць толькі на свае сілы, упэўнены беларускі лідар.
МІНСК, 10 сне - Sputnik. Захад будзе душыць краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, каб настроіць супраць Беларусі. Аб гэтым кіраўнік рэспублікі Аляксандр Лукашэнка заявіў у пятніцу на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Прэзідэнт Беларусі разлічвае, што 2021 год будзе апошнім, калі кіраўнікі краін ЕАСЭ "маюць зносіны па тэлевізары". Лукашэнка заклікаў замежных калегаў "пачынаць сур'ёзна рэагаваць на тыя выклікі, якія нам падкідвае сталае жыццё".
"Вас будуць душыць, настройваючы супраць Беларусі. Мая просьба, каб мы былі разам, таму што гэты націск будзе нарастаць", - папярэдзіў прэзідэнт Беларусі.
Паводле яго слоў, у беларускіх уладаў ёсць інфармацыя, што ў міністэрствы замежных спраў краін ЕАЭС "пайшлі візіцёры з заходніх краін і ЗША, угаворваючы падключыцца да ціску на Рэспубліку Беларусь".
На думку беларускага лідара, рэальная мэта Захаду - метадычнае знішчэнне канкурэнтаў. "Гэтая сітуацыя наглядна прадэманстравала, што сяброў у нас там няма", - упэўнены Лукашэнка.
Развіваць імпартазамяшчэнне ў ЕАЭС
Прэзідэнт Беларусі заклікаў краіны ЕАЭС больш актыўна развіваць імпартазамяшчэнне ў рамках саюза.
"Мы можам сябе забяспечыць усім неабходным. Хопіць нам арыентавацца на заходнія памперсы і чыпсы", - заклікаў Лукашэнка.
Добры сігнал
Ён падкрэсліў, што нягледзячы на складаную сітуацыю на сусветным рынку, сёлета краіны саюза дасягнулі дастаткова добрых вынікаў у знешнім і ўзаемным гандлі.
"Амаль усе краіны нашага саюза маюць двухзначны рост экспарту на знешнія рынкі - гэта добры сігнал", - упэўнены прэзідэнт.
"Амаль усе краіны нашага саюза маюць двухзначны рост экспарту на знешнія рынкі - гэта добры сігнал", - упэўнены прэзідэнт.
Рэалізацыя стратэгічных напрамкаў
Лукашэнка заявіў, што рэалізацыя стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года ідзе ў планавым парадку.
Ён прызнаў, што ёсць некаторыя складанасці, але нягледзячы на іх, працягваецца "паступальная праца па фармаванні агульных рынкаў саюза".
"Разам з тым захоўваецца шэраг пытанняў прынцыповага характару ў частцы стварэння агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў", – адзначыў Лукашэнка.
Электронны подпіс і банкаўскія гарантыі
У рамках фарміравання агульнага рынку дзяржзакупак у прэзідэнт Беларусі заклікаў у 2022 годзе забяспечыць "узаемнае прызнанне электроннага лічбавага подпісу і вызначыць на ўзроўні саюза комплекс мер аб далейшай цыфравізацыі дзяржзакупак у нашых краінах.
Ён таксама дадаў, што членам ЕАЭС трэба вырашыць пытанне аб узаемным прызнанні гарантый, якія выдаюцца банкамі краін - удзельніц саюза.
Работа на вонкавым контуры
"Наша сумесная работа на знешнім контуры і дзейнасць (Еўразійскай эканамічнай - Sputnik) камісіі павінны быць арыентаваны на вырашэнне практычных задач - развіццё экспарту тавараў і паслуг", - адзначыў Лукашэнка.
На думку беларускага лідэра, Кітай тут займае асаблівае месца. Прэзідэнт Беларусі сказаў, што лічыць неабходным "акцэнтаваць увагу на ўзаемадзеянні з гэтай краінай у рамках спалучэння планаў развіцця ЕАЭС, ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях" і пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ад 2018 года".