https://bel.sputnik.by/20211211/nadvore-na-belarus--vykhadnyya-zno-vosen--7s-1058632212.html
Надвор'е на Беларусі ў выхадныя: зноў восень і +7°С
Надвор'е на Беларусі ў выхадныя: зноў восень і +7°С
Sputnik Беларусь
Сіноптыкі абяцаюць пасля марознага тыдня вельмі цёплыя выхадныя - месцамі паветра прагрэецца да +7°С. 11.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-11T10:00+0300
2021-12-11T10:00+0300
2021-12-11T10:00+0300
надвор'е
прырода
восень
сіноптыкі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103190/14/1031901457_0:0:2721:1531_1920x0_80_0_0_84fa35a9d0d974c4bcb27c0c16d1603b.jpg
МІНСК, 11 сне - Sputnik. Дажджлівае і дастаткова цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Паводле інфармацыі сіноптыкаў, умовы надвор'я ў краіне ў бліжэйшыя двое сутак будуць фарміраваць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая ідзе з Украіны.Так, у суботу 11 снежня, у шэрагу раёнаў рэспублікі пройдуць дажджы, часам - з мокрым снегам, на дарогах ноччу і раніцай чакаецца галалёдзіца. Уначы тэмпература складзе ад -2 да +4°С, а днём будзе знаходзіцца вышэй за нуль - ад +1 да +7°С.У нядзелю 12 снежня тэрыторыя Беларусі застанецца ў зоне франтальных паўднёва-еўрапейскіх раздзелаў.Па дадзеных сіноптыкаў, тыдзень завершыцца некамфортным надвор'ем - пройдуць дажджы з мокрым снегам, зноў прагназуюцца туманы і галалёдзіца. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -3 да +4°С (пры праясненнях - да -5°С), а ўдзень - ад -2 да +4°С, а на паўднёвым усходзе рэспублікі - да +6°С.
https://bel.sputnik.by/20211210/eropu-nakryla-snegam-tsudonaya-padborka-fota-1058609495.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103190/14/1031901457_0:0:2509:1882_1920x0_80_0_0_218a9000cf5462a91127784022ced4c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, восень, сіноптыкі
надвор'е, прырода, восень, сіноптыкі
Надвор'е на Беларусі ў выхадныя: зноў восень і +7°С
Сіноптыкі абяцаюць пасля марознага тыдня вельмі цёплыя выхадныя - месцамі паветра прагрэецца да +7°С.
МІНСК, 11 сне - Sputnik. Дажджлівае і дастаткова цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя выхадныя, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, умовы надвор'я ў краіне ў бліжэйшыя двое сутак будуць фарміраваць атмасферныя франты і цёплая паветраная маса, якая ідзе з Украіны.
Так, у суботу 11 снежня, у шэрагу раёнаў рэспублікі пройдуць дажджы, часам - з мокрым снегам, на дарогах ноччу і раніцай чакаецца галалёдзіца. Уначы тэмпература складзе ад -2 да +4°С, а днём будзе знаходзіцца вышэй за нуль - ад +1 да +7°С.
У нядзелю 12 снежня тэрыторыя Беларусі застанецца ў зоне франтальных паўднёва-еўрапейскіх раздзелаў.
Па дадзеных сіноптыкаў, тыдзень завершыцца некамфортным надвор'ем - пройдуць дажджы з мокрым снегам, зноў прагназуюцца туманы і галалёдзіца. Уначы тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -3 да +4°С (пры праясненнях - да -5°С), а ўдзень - ад -2 да +4°С, а на паўднёвым усходзе рэспублікі - да +6°С.