Памёр дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг

© Photo : Национальный академический концертный оркестр БеларусиМіхаіл Фінберг
Міхаіл Фінберг - Sputnik Беларусь, 1920, 11.12.2021
Падпісацца
Пра смерць вядомага дырыжора, народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга стала вядома раніцай у суботу, яму было 74 гады.
МІНСК, 11 сне ― Sputnik. На 75-ым годзе жыцця памёр дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг, паведамляе telegram-канал тэлеканала АНТ.
Інфармацыю аб смерці дзеяча мастацтваў пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя краіны. Пра час і месца развітання з вядомым артыстам і дырыжорам стане вядома пазней.
Абставіны смерці пакуль не называюцца.
Раней паведамлялася аб праблемах са здароўем у знакамітага дырыжора. У пачатку 2020 года Фінберг быў шпіталізаваны ў рэанімацыю з-за праблем з сэрцам. Медыкам тады ўдалося стабілізаваць ягоны стан.
Знакаміты беларускі дырыжор Міхаіл Фінберг - ураджэнец і ганаровы грамадзянін Мазыра, нязменны кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі, які ўзначальваў з 1987 года. Творчая дзейнасць дырыжора адзначана шэрагам дзяржаўных узнагарод і дзяржаўных прэмій, сярод якіх Ордэн Францыска Скарыны, прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР і народнага артыста Беларусі.
Міхаіл Якаўлевіч Фінберг знайшоў сябе ў выкладчыцкай і грамадскай дзейнасці. Ён прафесар Беларускай акадэміі музыкі, а таксама быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу двух скліканняў, уваходзіў у савет па культуры пры Савеце міністраў і камітэт па дзяржаўных прэміях.

Спачуванні Прэзідэнта

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім вядомага дырыжора, дырэктара - мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга.
"Маэстра стаў сімвалам цэлай эпохі ў эстрадным мастацтве. Без астатку аддаваў сябе музыцы і гледачу. Чалавек вялізнага педагагічнага таленту выхаваў не адно пакаленне папулярных маладых выканаўцаў", - цытуе прэс-служба беларускага лідэра яго спачування.
Александр Лукашенко віншуе Міхаіла Фінберга - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2017
Міхаіл Фінберг: я выхаваў аркестр у любові да нацыянальнай культуры
Стужка навiн
0