https://bel.sputnik.by/20211212/pyasko-raskry-detal-peramo-prezdenta-ras--zsha-1058652903.html
Пяскоў раскрыў дэталі перамоў прэзідэнтаў Расіі і ЗША
Пяскоў раскрыў дэталі перамоў прэзідэнтаў Расіі і ЗША
Sputnik Беларусь
Перамовы расійскага лідэра Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прайшлі ў аўторак па абароненай сувязі. 12.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-12T15:21+0300
2021-12-12T15:21+0300
2021-12-12T16:02+0300
дзмітрый пяскоў
уладзімір пуцін
джо байдэн
перамовы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1e/1047258484_0:0:3142:1768_1920x0_80_0_0_b133fe07ef264419d39558aca43e9176.jpg
МІНСК, 12 сне - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і амерыканскі лідэр Джо Байдэн пагаварылі па відэасувязі, тон быў пазітыўным, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў.Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў з павагай ставяцца адна да адной, і тэмы яны абмяркоўвалі вельмі складаныя."Вы бачылі, што спадару Байдэну патрабаваліся пэўныя даведачныя матэрыялы, па паходзе гутаркі яму гэтыя матэрыялы перадавалі, ну дакладней, гэтага вы не бачылі. Вось у дадзеным выпадку, прэзідэнт Пуцін, ён знаходзіцца на сталай сувязі са ўсімі сваімі памочнікамі, з міністрамі, якія яму патрэбны па тых ці іншых пытаннях. Ну вось так аператыўна запытваць нейкія матэрыялы яму не трэба, ён вельмі добра валодае тэматыкай", – сказаў Пяскоў у эфіры праграмы "Москва. Кремль. Путин" на канале "Россия 1".Таксама ён падкрэсліў, што ідзе нагнятанне інфарманапружанасці вакол войскаў Расіі - і гэта робіцца спецыяльна, каб у далейшым дэманізаваць краіну і пазіцыянаваць як патэнцыйнага агрэсара.Таксама прэс-сакратар зазначыў, што сур'ёзным рознагалоссем РФ і ЗША з'яўляецца канцэптуальнае разуменне "чырвоных ліній".Паводле слоў Пяскова, прэзідэнты дзвюх краін абмяркоўвалі ў асноўным тэмы, якія датычыліся рознагалоссяў.Была закранута тэма і Украіны."Так, сапраўды, Байдэн гаварыў аб тым, што вось калі будзе вось гэтае эфемернае ўварванне на Украіну - мабыць, амерыканцы самі ўжо ўверавалі ў тое, што гэта не інфармацыйны ўкід, а праўдзівая праўда", - сказаў прэс-сакратар расійскага лідэра, удакладніўшы, што прэзыдэнт ЗША абяцаў у гэтым выпадку нейкія меры.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і амерыканскі лідэр Джо Байдэн правялі ў аўторак двухгадзінныя перамовы па відэасувязі. Гэта была другая сустрэча прэзідэнтаў.Першыя перагаворы прайшлі ў вочным фармаце ў Жэневе ў чэрвені гэтага года. Тады перамовы доўжыліся больш за 4 гадзіны. Па выніках саміту расійскі лідэр заявіў, што дамовіўся з амерыканскім калегам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні.Графік ПуцінаЯк адзначылі ў праграме, на наступным тыдні расійскі лідэр правядзе пасяджэнне савета па стратэгічным развіцці і нацыянальных праектах, нараду з членамі ўрада і прыедзе на з'езд саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.Таксама Пуцін плануе сустрэцца з новым прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам, чакаецца, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і расійскі лідэр могуць правесці тэлемост.
https://bel.sputnik.by/20210616/Putsn--Bayden-yak-rykhtuetstsa-Zheneva-da-sustrechy-prezdenta---vdea-1047895692.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/1e/1047258484_413:0:3142:2047_1920x0_80_0_0_06b61fbe4807fd1eb39bd128a4bac6f3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, джо байдэн, перамовы
дзмітрый пяскоў, уладзімір пуцін, джо байдэн, перамовы
Пяскоў раскрыў дэталі перамоў прэзідэнтаў Расіі і ЗША
15:21 12.12.2021 (абноўлена: 16:02 12.12.2021) Перамовы расійскага лідэра Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна прайшлі ў аўторак па абароненай сувязі.
МІНСК, 12 сне - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і амерыканскі лідэр Джо Байдэн пагаварылі па відэасувязі, тон быў пазітыўным, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў.
Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў з павагай ставяцца адна да адной, і тэмы яны абмяркоўвалі вельмі складаныя.
"Вы бачылі, што спадару Байдэну патрабаваліся пэўныя даведачныя матэрыялы, па паходзе гутаркі яму гэтыя матэрыялы перадавалі, ну дакладней, гэтага вы не бачылі. Вось у дадзеным выпадку, прэзідэнт Пуцін, ён знаходзіцца на сталай сувязі са ўсімі сваімі памочнікамі, з міністрамі, якія яму патрэбны па тых ці іншых пытаннях. Ну вось так аператыўна запытваць нейкія матэрыялы яму не трэба, ён вельмі добра валодае тэматыкай", – сказаў Пяскоў у эфіры праграмы "Москва. Кремль. Путин" на канале "Россия 1".
Таксама ён падкрэсліў, што ідзе нагнятанне інфарманапружанасці вакол войскаў Расіі - і гэта робіцца спецыяльна, каб у далейшым дэманізаваць краіну і пазіцыянаваць як патэнцыйнага агрэсара.
Таксама прэс-сакратар зазначыў, што сур'ёзным рознагалоссем РФ і ЗША з'яўляецца канцэптуальнае разуменне "чырвоных ліній".
Паводле слоў Пяскова, прэзідэнты дзвюх краін абмяркоўвалі ў асноўным тэмы, якія датычыліся рознагалоссяў.
Была закранута тэма і Украіны.
"Так, сапраўды, Байдэн гаварыў аб тым, што вось калі будзе вось гэтае эфемернае ўварванне на Украіну - мабыць, амерыканцы самі ўжо ўверавалі ў тое, што гэта не інфармацыйны ўкід, а праўдзівая праўда", - сказаў прэс-сакратар расійскага лідэра, удакладніўшы, што прэзыдэнт ЗША абяцаў у гэтым выпадку нейкія меры.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і амерыканскі лідэр Джо Байдэн правялі ў аўторак двухгадзінныя перамовы па відэасувязі. Гэта была другая сустрэча прэзідэнтаў.
Першыя перагаворы прайшлі ў вочным фармаце ў Жэневе ў чэрвені гэтага года. Тады перамовы доўжыліся больш за 4 гадзіны. Па выніках саміту расійскі лідэр заявіў, што дамовіўся з амерыканскім калегам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні.
Як адзначылі ў праграме, на наступным тыдні расійскі лідэр правядзе пасяджэнне савета па стратэгічным развіцці і нацыянальных праектах, нараду з членамі ўрада і прыедзе на з'езд саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Таксама Пуцін плануе сустрэцца з новым прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам, чакаецца, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і расійскі лідэр могуць правесці тэлемост.