https://bel.sputnik.by/20211214/nadvore--belarus-na-blzheyshyya-dn-nevyalk-maroz-a-potym-patsyaplenne-1058686937.html
Надвор'е ў Беларусі на бліжэйшыя дні: невялікі мароз, а потым пацяпленне
Надвор'е ў Беларусі на бліжэйшыя дні: невялікі мароз, а потым пацяпленне
Sputnik Беларусь
У сераду 15 снежня на тэрыторыю Беларусі пачне перамяшчацца франтальны раздзел з Балтыкі - зноў пацяплее. 14.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-14T08:55+0300
2021-12-14T08:55+0300
2021-12-14T08:55+0300
надвор'е
пацяпленне
мароз
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103981/52/1039815285_0:312:3000:2000_1920x0_80_0_0_5880451f87106adcff22092ec40e0525.jpg
МІНСК, 14 сне - Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя трое сутак: ноччу маразы, а днём у чацвер - пацяпленне, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.Паводле звестак сіноптыкаў, у аўторак, 14 снежня, умовы надвор'я ў краіне будзе фарміраваць вобласць павышанага ціску, але толькі ноччу на паўднёвым усходзе Беларусі, а днём - на паўночным захадзе будуць уплываць малаактыўныя франтальныя раздзелы.У другі дзень тыдня чакаецца воблачна з праясненнямі, невялікія ападкі - мокры снег з дажджом, але толькі месцамі па Гродзенскай вобласці, у некаторых раёнах - туман і галалёд. Днём тэмпература паветра складзе ад -5 да +1°С, ноччу (пры праясненнях) - да -7°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём - будзе слаба падаць.У сераду, 15 снежня, на тэрыторыю Беларусі пачне перамяшчацца франтальны раздзел з Балтыкі: ноччу і раніцай прагназуюцца мокры снег з дажджом, днём максімальная тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -2 да +3°С.І зноў цёплаУ чацвер, 16 снежня, надвор'е будуць абумоўліваць атмасферныя франты і цёплая маса паветра з Балтыйскага мора - зноў чакаецца воблачна з праясненнямі, часам дождж, туман і слабы галалёд.Сіноптыкі прагназуюць вецер заходняга напрамку, днём тэмпература складзе ад +1 да +6°С.
https://bel.sputnik.by/20211210/eropu-nakryla-snegam-tsudonaya-padborka-fota-1058609495.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103981/52/1039815285_189:0:2856:2000_1920x0_80_0_0_b222656739167a1362519f8e345c1f11.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, пацяпленне, мароз
надвор'е, пацяпленне, мароз
Надвор'е ў Беларусі на бліжэйшыя дні: невялікі мароз, а потым пацяпленне
У сераду 15 снежня на тэрыторыю Беларусі пачне перамяшчацца франтальны раздзел з Балтыкі - зноў пацяплее.
МІНСК, 14 сне - Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў найбліжэйшыя трое сутак: ноччу маразы, а днём у чацвер - пацяпленне, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле звестак сіноптыкаў, у аўторак, 14 снежня, умовы надвор'я ў краіне будзе фарміраваць вобласць павышанага ціску, але толькі ноччу на паўднёвым усходзе Беларусі, а днём - на паўночным захадзе будуць уплываць малаактыўныя франтальныя раздзелы.
У другі дзень тыдня чакаецца воблачна з праясненнямі, невялікія ападкі - мокры снег з дажджом, але толькі месцамі па Гродзенскай вобласці, у некаторых раёнах - туман і галалёд. Днём тэмпература паветра складзе ад -5 да +1°С, ноччу (пры праясненнях) - да -7°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём - будзе слаба падаць.
У сераду, 15 снежня, на тэрыторыю Беларусі пачне перамяшчацца франтальны раздзел з Балтыкі: ноччу і раніцай прагназуюцца мокры снег з дажджом, днём максімальная тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -2 да +3°С.
У чацвер, 16 снежня, надвор'е будуць абумоўліваць атмасферныя франты і цёплая маса паветра з Балтыйскага мора - зноў чакаецца воблачна з праясненнямі, часам дождж, туман і слабы галалёд.
Сіноптыкі прагназуюць вецер заходняга напрамку, днём тэмпература складзе ад +1 да +6°С.