Суд вынес прыгавор па справе Ціханоўскага: 94 гады пазбаўлення волі
14:54 14.12.2021 (абноўлена: 10:53 20.12.2021)
© Sputnik / Тамара БеляеваСяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Ігар Лосік і іншыя падчас прыгавору
© Sputnik / Тамара Беляева
Падпісацца
Рашэнне суда пакуль не ўступіла ў законную сілу, яго можна будзе абскардзіць ва ўстаноўленым законам парадку.
ГОМЕЛЬ, 14 сне – Sputnik. Беларускі блогер і муж экс-кандыдата ў прэзідэнта Святланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі прыгавораны да 18 гадоў пазбаўлення волі, перадае карэспандэнт Sputniк у аўторак.
Сёння калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда абвясціла прыгавор па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні сацыяльнай варожасці, перашкодзе працы ЦВК.
Па справе праходзяць блогер Сяргей Ціханоўскі і яшчэ пяць абвінавачаных. З вясны мінулага года яны знаходзяцца пад вартай.
Сяргею Ціханоўскаму суд прызначыў 18 гадоў узмоцненага рэжыму, Мікалаю Статкевічу - 14, Ігару Лосіку - 15, Арцёму Сакаву - 16, Уладзіміру Цыгановічу - 15 гадоў, Дзмітрыю Папову - 16 гадоў.
© Sputnik / Тамара БеляеваДзмітрый Папоў, Арцём Сакаў, Ігар Лосік і Уладзімір Цыгановіч перад абвяшчэннем прыгавору
Дзмітрый Папоў, Арцём Сакаў, Ігар Лосік і Уладзімір Цыгановіч перад абвяшчэннем прыгавору
© Sputnik / Тамара Беляева
Усім прызначана пакаранне ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, Статкевічу - у ПК асаблівага рэжыму.
Суддзя абвясціў рэзалютыўнаю частку прыгавору, на гэта яму спатрэбілася каля 15 хвілін.
Прызнаў вінаватымі
Суд прызнаў фігурантаў справы вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, спалучаных з узброеным супраціўленнем супрацоўнікам міліцыі, здзяйсненні падпалаў, і распальванні сацыяльнай варожасці, перашкаджэнні працы ЦВК.
© Sputnik / Тамара БеляеваМікола Статкевіч перад абвяшчэннем прыгавору
Мікола Статкевіч перад абвяшчэннем прыгавору
© Sputnik / Тамара Беляева
Падчас абвяшчэння абвінавачаныя выказвалі сваю нязгоду.
На абвяшчэнне прыгавору ў Гомельскі СІЗА дапусцілі сваякоў абвінавачаных і адвакатаў.
Першымі ў клетку завялі чатырох фігурантаў справы, і толькі за некалькі хвілін да таго, як зайшоў суд, канвой даставіў Статкевіча і Ціханоўскага.
© Sputnik / Тамара БеляеваСяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Ігар Лосік і іншыя падчас прыгавору
Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Ігар Лосік і іншыя падчас прыгавору
© Sputnik / Тамара Беляева
Станкевіч заявіў, што не хоча слухаць абвяшчэнне прыгавору, таму што не прысутнічаў на самім судовым працэсе. Ён заявіў, што "пагадзіўся прыйсці на абвяшчэнне толькі каб пабачыцца з жонкай".
Ціханоўскі быў дастаўлены ў чорнай куртцы і не паварочваўся тварам да прэсы.
Яшчэ да абвяшчэння прыгавору абвінавачаныя казалі прысутным, што лічаць крымінальную справу ў дачыненні да іх незаконнай і віну не прызнаюць.
© Sputnik / Тамара БеляеваДзмітрый Папоў перад абвяшчэннем прыгавору
Дзмітрый Папоў перад абвяшчэннем прыгавору
© Sputnik / Тамара Беляева
На абвяшчэнне прысуду ў СІЗА не дапусцілі прадстаўнікоў шэрага еўрапейскіх дыпмісій. Яны чакалі, пакуль абвесцяць прыгавор, на вуліцы перад следчым ізалятарам.
На пытанне журналістаў, чаму яны прыехалі да СІЗА, бо сярод абвінавачаных няма грамадзян іх краін, дыпламаты заявілі, што прыбылі падтрымаць фігурантаў справы.
© Sputnik / Тамара БеляеваПрадстаўнікі еўрапейскіх дыпмісій перад следчым ізалятарам
Прадстаўнікі еўрапейскіх дыпмісій перад следчым ізалятарам
© Sputnik / Тамара Беляева
Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны на працягу 10 сутак у Вярхоўным Судзе. Адвакат Ціханоўскага пасля абвяшчэння прыгавору заявіў прэсе, што мае намер абскардзіць вердыкт суда.
Па якіх артыкулах абвінавачанні
Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова судзілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: па ч.1 арт.293 "Масавыя беспарадкі", ч.3 арт.130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч.2 арт.191 (перашкаджэнне працы ЦВК), ч.1 арт.342 (арганізацыя і ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча - па ч.1 арт.293 і ч.3 арт.130, Мікалая Статкевіча - па ч.1 арт.293 Крымінальнага кодэкса.
Чытайце таксама:
СК РБ выйшаў на фінальны этап расследавання крымінальнай справы Ціханоўскага
Кіраўнік ЦВК Ярмошына прызнана пацярпелай па справе Ціханоўскага
Ярмошына: Ціханоўскі хацеў разладзіць сітуацыю для змены ўлады