З-за санкцыйных войнаў тавары могуць падаражэць да 40%

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкТаварныя цягнікі на станцыі РЧ
Таварныя цягнікі на станцыі РЧ - Sputnik Беларусь, 1920, 14.12.2021
Падпісацца
На думку эксперта, да росту цэн могуць прывесці шэрыя схемы паставак прадукцыі, якая падпадае пад эмбарга.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Знешні ціск у адносінах да Беларусі і Расіі збліжаюць, узмацняюць інтэграцыйныя працэсы ў фармаце Саюзнай дзяржавы. У далейшым унутраная кааперацыя і ўзаемадзеянне будзе толькі ўзмацняцца. Але і вытворцы ЕС не збіраюцца страчваць выгадныя для сябе рынкі, расказаў эканамічны аналітык Аляксандр Казлоў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Бачыцца, што павінна адбыцца дыверсіфікацыя ў розных сферах, пераразмеркаванне рэсурсаў, вытворчых пляцовак. У далейшым, калі мы ідзём па шляху збліжэння, гэта павінна працаваць як адзіны механізм або як цэлы арганізм", - расказаў Казлоў.
На думку аналітыка, працэсы інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы цалкам апраўданы.
"Калі на кагосьці ціснуць, ён шукае іншых партнёраў, у якіх бачыць перспектыву развіцця", - адзначыў эксперт.
Відавочна, што Беларусь, рашэннем увесці эмбарга ў дачыненні да шэрага краін, адэкватна адказала на палітыку ціску на рэспубліку.
"Не сакрэт, што ўсе краіны знаходзяцца ў нейкіх саюзах. Напрыклад, ЕС – гэта 27 краін. Яны блокам увялі санкцыі. Можа быць, нейкія краіны і не хацелі ўводзіць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Але ў цэлым яны падпарадкоўваюцца агульнай палітыцы. "Гэта наша эмбарга харчовае я б разглядаў, як дадатак расійскага эмбарга", - растлумачыў Казлоў.
Спікер нагадаў, што абмежаванні на ўвоз прадукцыі з ЕС і шэрага іншых краін Расія ўвяла ў 2014 годзе.
"Я палічыў, Расійская Федэрацыя распаўсюдзіла эмбарга на 36 краін. І мы (Беларусь – заўв. Sputnik) на 36 краін. Гэта ЕС – 27 дзяржаў, ЗША, Канада і шэраг іншых краін", – сказаў спікер.
Насуперак папулісцкім заявам калектыўнага Захаду, насамрэч, еўрапейскі бізнес ад уведзеных абмежаванняў нясе страты і вельмі істотныя.
"Калі разглядаць Беларусь асобна, то гэта 530 млн долараў за 10 месяцаў бягучага года. Калі глядзець як партнёрскія адносіны Саюзнай дзяржавы, то трэба глядзець у цэлым карціну: 9 мільярдаў расійскіх, плюс наш амаль мільярд - вось ужо амаль 10 мільярдаў долараў. Гэта значыць узаемнае дапаўненне. І тут ужо эфект іншы", - сказаў эканамічны аналітык.
Паводле слоў спікера, у Беларусі забяспечанасць харчаваннем высокая. Таму калі нейкая імпартная прадукцыя знікне з прылаўкаў, гэта будзе не крытычна.
"Я баюся за такі момант, як падаражэнне прадукцыі, тавараў. Калі зыходзіць з вопыту Расійскай Федэрацыі, то харчовае эмбарга 2014 года пацягнула за сабой павелічэнне цэн па асобных групах тавараў да 40%", - сказаў Казлоў.
І ў першую чаргу гэта можа быць звязана з так званымі шэрымі схемамі паставак тавараў, якія патрапяць пад эмбарга. Іспанія не перастане вырошчваць апельсіны і памідоры, а Польшча яблыкі. Бізнес будзе шукаць новыя схемы паставак.
"Чаму тавары падаражэюць? Магу меркаваць, што будзе падмена краіны паходжання тавару. Змянілі краіну на несанкцыйную, плячо падвозу зменіцца, стане складанай лагістыка і павялічыцца цана тавару", - растлумачыў Казлоў.
На думку эксперта, тут асабліва важная роля дзяржавы, "важна гэтыя моманты прадугледзець, каб гэта не было як снег на галаву, разабрацца праз якія юрысдыкцыі будуць перамяшчацца гэтыя тавары, хто будзе іх пастаўшчыком".
Канцлер Германіі Шольц і прэм'ер-міністр Польшчы Маравецкі правялі прэс-канферэнцыю ў Варшаве
 - Sputnik Беларусь, 1920, 13.12.2021
Шольц і Маравецкі абмеркавалі новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Таксама на Sputnik:
Галоўчанка расказаў, як Беларусь будзе кампенсаваць урон ад санкцый
Пяты пакет санкцый і меры ў адказ – што чакае эканоміку Беларусі – відэа
Азербайджан можа павялічыць пастаўкі прадуктаў харчавання ў Беларусь
ЕС назваў контрсанкцыі Мінска непразрыстымі і незразумелымі
"Свой пармезан у нас ужо ёсць": харчовае эмбарга пойдзе Беларусі толькі на карысць?
Стужка навiн
0