Інфаграфіка

Графік пераносаў працоўных дзён у 2022 годзе

Падпісацца на
Пераносаў у 2022 годзе будзе нямнога – адзін у сакавіку і адзін у траўні, але прадпрыемствы і арганізацыі могуць перамяшчаць працоўныя дні ў іншым парадку з улікам спецыфікі сваёй вытворчасці і ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Згодна з пастановай Саўміна, у 2022 годзе будзе ўсяго два пераносы працоўных дзён: 7 сакавіка (панядзелак) - на суботу 12 сакавіка, 2 траўня (панядзелак) - на суботу 14 траўня.
Не пашанцавала сёлета з Новым годам, бо ён прыпадае на суботу (1 студзеня).
Доўгія выхадныя чакаюць беларусаў у сакавіку - чатыры дні: Міжнародны жаночы дзень (8 сакавіка) - гэта аўторак, плюс перанос; і ў траўні - Радаўніца ў 2022-м выпадае на 3 траўня, а значыць, гуляць можна будзе 30 красавіка, 1, 2 і 3 траўня. У траўні прыйдзецца яшчэ раз адпачыць тры дні: Дзень Перамогі (9 траўня) - гэта панядзелак.
Апошнія працяглыя выхадныя будуць у беларусаў восенню: з суботы 5 лістапада па панядзелак 7-га.
Графік пераносаў працоўных дзён у 2022 годзе
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала