https://bel.sputnik.by/20211216/bolsh-za-palovu-belarusa-gatovy-pryysts-na-referendum--satsapytanne-1058767017.html
Больш за палову беларусаў гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне
Больш за палову беларусаў гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне
Sputnik Беларусь
Таксама ў беларусаў даведаліся пра іх адносіны да палітыкі дзейнага прэзідэнта, да саюза з Расіяй, санкцый заходніх краін, а таксама міграцыйнага крызісу. 16.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-16T15:39+0300
2021-12-16T15:39+0300
2023-07-24T12:03+0300
рэферэндум
апытанне
беларусы
санкцыі
крызіс
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_0:41:3000:1729_1920x0_80_0_0_15030730926f3378199f32aebe3e4b44.jpg
МІНСК, 16 сне - Sputnik. Больш за палову беларускіх грамадзян гатовы прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме па змяненнях у Канстытуцыю.Такія даныя сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне аб будучыні", арганізаванага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іх прыводзіць Аналітычны цэнтр EcooM.Так, у маючым адбыцца рэферэндуме плануюць прыняць удзел больш за 63 працэнты рэспандэнтаў.Адназначнае жаданне прыйсці на ўчастак для галасавання выказалі 36,6% апытаных рэспандэнтаў, "хутчэй так" - 26,8%, "не" - 13,5% удзельнікаў апытання, не змаглі адказаць 12%.Рэспандэнтам таксама прапаноўвалася адказаць на пытанне: ці патрэбная Беларусі абноўленая Канстытуцыя? Аб неабходнасці такой меры заявілі 58,7%.Стаўленне да ЛукашэнкіСпыталі ў беларусаў і пра стаўленне да палітыкі дзейнага прэзідэнта. Узровень даверу да цяперашняга лідэра, паводле звестак даследавання, склаў больш за 72%.Гэты паказчык з'яўляецца сумай вынікаў "давяраю" і "хутчэй давяраю".Не давярае Аляксандру Лукашэнку 7,5% рэспандэнтаў.Аб саюзе Беларусі і РасііШто да саюза Беларусі і Расіі, то большасць апытаных выступіла за раўнапраўнае знаходжанне краін у структуры Саюзнай дзяржавы.За такую форму ўзаемаадносін выказалася каля 41% беларусаў. Меркаванне аб тым, што аб'яднанне не патрэбна, а патрэбны добрыя шматвектарныя адносіны з іншымі дзяржавамі, падзяляюць 24,2% грамадзян.Ідэю адзінай эканамічнай прасторы без палітычнага аб'яднання падтрымала 9,8%, аб'яднання дзвюх краін у адну - 6,4%, а надзялення Саюзнай дзяржавы наднацыянальнымі органамі - 4,8%.Пры гэтым больш як 76% беларусаў ацэньваюць адносіны Беларусі і Расіі як дружалюбныя і нармальныя. Напружанымі назвалі 3,7%.Санкцыі і ЗахадБольш за 70% апытаных беларусаў ва ўсіх абласцях і ўзроставых групах негатыўна паставіліся да ўвядзення супраць краіны санкцый. Пазітыўна - 1,5%, хутчэй пазітыўна - 1,4%.На думку ўдзельнікаў апытання, санкцыі Захаду супраць Беларусі хочуць узлаваць народ супраць прэзідэнта - крыху больш за 19%, зрабіць жыццё горшым - 17,9%, зрабіць эканоміку Беларусі неканкурэнтнай на сусветным рынку - 15,5%, зрабіць Беларусь залежнай ад калектыўнага Захаду - 12 %, не дапусціць развіцця Саюзнай дзяржавы - 11%.Хто вінаваты ў міграцыйным крызісе?Больш за 55% беларусаў, якія паўдзельнічалі ў даследаванні "Беларусь: меркаванне аб будучыні", лічаць: за наплыў мігрантаў на граніцы адказныя краіны ЕС, ЗША і НАТА.На думку грамадзян, адказнасць за міграцыйны крызіс нясуць таксама ўрады краін, адкуль бягуць людзі - больш за 33%.У ліку віноўнікаў міграцыйнага крызісу грамадзяне называюць таксама краіны ЕС - больш за 24%, ЗША - 19% і НАТА - больш за 12%.Што за сацапытанне?Сацыялагічнае апытанне "Беларусь. Меркаванне аб будучыні" правёў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM.У ім прынялі ўдзел крыху больш за 10 тысяч рэспандэнтаў - эканамічна занятае насельніцтва.Выбарка была шматступенная, па рэгіёне пражывання і тыпе населенага пункта, з кантролем квот па полу і ўзросце. Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, а таксама Мінск, амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці, гаворыцца ў каментарыі Аналітычнага цэнтра EcooM.
https://bel.sputnik.by/20211207/zakhad-raskalosya-z-nagody-levalberalnykh-kashtonastsya--apytanne-1058522071.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/1c/1046005584_301:0:3000:2024_1920x0_80_0_0_4aa5aefe8ed1b6b01b80d11a687157d2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэферэндум, апытанне, беларусы, санкцыі, крызіс, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі, палітыка
рэферэндум, апытанне, беларусы, санкцыі, крызіс, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі, палітыка
Больш за палову беларусаў гатовы прыйсці на рэферэндум – сацапытанне
15:39 16.12.2021 (абноўлена: 12:03 24.07.2023) Таксама ў беларусаў даведаліся пра іх адносіны да палітыкі дзейнага прэзідэнта, да саюза з Расіяй, санкцый заходніх краін, а таксама міграцыйнага крызісу.
МІНСК, 16 сне - Sputnik. Больш за палову беларускіх грамадзян гатовы прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме па змяненнях у Канстытуцыю.
Такія даныя сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне аб будучыні", арганізаванага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іх прыводзіць Аналітычны цэнтр EcooM.
Так, у маючым адбыцца рэферэндуме плануюць прыняць удзел больш за 63 працэнты рэспандэнтаў.
Адназначнае жаданне прыйсці на ўчастак для галасавання выказалі 36,6% апытаных рэспандэнтаў, "хутчэй так" - 26,8%, "не" - 13,5% удзельнікаў апытання, не змаглі адказаць 12%.
Рэспандэнтам таксама прапаноўвалася адказаць на пытанне: ці патрэбная Беларусі абноўленая Канстытуцыя? Аб неабходнасці такой меры заявілі 58,7%.
Спыталі ў беларусаў і пра стаўленне да палітыкі дзейнага прэзідэнта. Узровень даверу да цяперашняга лідэра, паводле звестак даследавання, склаў больш за 72%.
Гэты паказчык з'яўляецца сумай вынікаў "давяраю" і "хутчэй давяраю".
Не давярае Аляксандру Лукашэнку 7,5% рэспандэнтаў.
Аб саюзе Беларусі і Расіі
Што да саюза Беларусі і Расіі, то большасць апытаных выступіла за раўнапраўнае знаходжанне краін у структуры Саюзнай дзяржавы.
За такую форму ўзаемаадносін выказалася каля 41% беларусаў. Меркаванне аб тым, што аб'яднанне не патрэбна, а патрэбны добрыя шматвектарныя адносіны з іншымі дзяржавамі, падзяляюць 24,2% грамадзян.
Ідэю адзінай эканамічнай прасторы без палітычнага аб'яднання падтрымала 9,8%, аб'яднання дзвюх краін у адну - 6,4%, а надзялення Саюзнай дзяржавы наднацыянальнымі органамі - 4,8%.
Пры гэтым больш як 76% беларусаў ацэньваюць адносіны Беларусі і Расіі як дружалюбныя і нармальныя. Напружанымі назвалі 3,7%.
Больш за 70% апытаных беларусаў ва ўсіх абласцях і ўзроставых групах негатыўна паставіліся да ўвядзення супраць краіны санкцый. Пазітыўна - 1,5%, хутчэй пазітыўна - 1,4%.
На думку ўдзельнікаў апытання, санкцыі Захаду супраць Беларусі хочуць узлаваць народ супраць прэзідэнта - крыху больш за 19%, зрабіць жыццё горшым - 17,9%, зрабіць эканоміку Беларусі неканкурэнтнай на сусветным рынку - 15,5%, зрабіць Беларусь залежнай ад калектыўнага Захаду - 12 %, не дапусціць развіцця Саюзнай дзяржавы - 11%.
Хто вінаваты ў міграцыйным крызісе?
Больш за 55% беларусаў, якія паўдзельнічалі ў даследаванні "Беларусь: меркаванне аб будучыні", лічаць: за наплыў мігрантаў на граніцы адказныя краіны ЕС, ЗША і НАТА.
На думку грамадзян, адказнасць за міграцыйны крызіс нясуць таксама ўрады краін, адкуль бягуць людзі - больш за 33%.
У ліку віноўнікаў міграцыйнага крызісу грамадзяне называюць таксама краіны ЕС - больш за 24%, ЗША - 19% і НАТА - больш за 12%.
Сацыялагічнае апытанне "Беларусь. Меркаванне аб будучыні" правёў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM.
У ім прынялі ўдзел крыху больш за 10 тысяч рэспандэнтаў - эканамічна занятае насельніцтва.
Выбарка была шматступенная, па рэгіёне пражывання і тыпе населенага пункта, з кантролем квот па полу і ўзросце. Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, а таксама Мінск, амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці, гаворыцца ў каментарыі Аналітычнага цэнтра EcooM.