https://bel.sputnik.by/20211216/stala-vyadoma-kolk-gumantark-belarusy-peradal-bezhantsam-na-myazhy-1058759005.html
Стала вядома, колькі гуманітаркі беларусы перадалі бежанцам на мяжы
Стала вядома, колькі гуманітаркі беларусы перадалі бежанцам на мяжы
Sputnik Беларусь
Мігранты знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі", у лагеры ёсць усё неабходнае, у тым ліку, гарачая ежа і меддапамога. 16.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-16T13:21+0300
2021-12-16T13:21+0300
2021-12-16T13:21+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
гуманітарная дапамога
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058198583_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_d04c3a175fadf48d5d95c68edbd071eb.jpg
МІНСК, 16 сне - Sputnik. За ўвесь час знаходжання бежанцаў каля беларуска-польскай мяжы Беларусь выдала ім амаль 162 тоны гуманітарнай дапамогі - прадуктаў, цёплага адзення і іншых неабходных рэчаў, паведаміў журналістам член Савета Рэспублікі Ігар Гедзіч.Паводле яго слоў, кожны дзень 24 гадзіны за суткі працуе каля 50 чалавек над забеспячэннем мігрантаў. Размова ідзе аб іх ахове, бяспецы, арганізацыі харчавання."Цяпер кропкава выконваем пажаданні бежанцаў, якія звяртаюцца да Чырвонага Крыжа. Учора, напрыклад, выдавалі адрасна цёплы абутак, пустышкі для дзяцей. Усяго за ўвесь час бежанцам раздадзена каля 162 тон гуманітарнай дапамогі", - сказаў Гедзіч, яго словы прыводзіць БелТА.Сярод іншага было выдадзена пяць тысяч коўдраў, дзве тысячы пар цёплага абутку.Мігранты на мяжыНа дадзены момант у "Брузгах" засталіся амаль 800 чалавек, 40% - жанчыны і дзеці.За апошнія 24 гадзіны да медыка звярнуліся каля 80 чалавек, у медустановах знаходзяцца пяць дзяцей і сем дарослых.Іракскія ўлады аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў у цэнтры "Брузгі". Яшчэ каля 120 бежанцаў звярнуліся ў сераду ў Міжнародную арганізацыю па міграцыі з просьбай дапамагчы ім вярнуцца дамоў.Для мігрантаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад ахвочых вярнуцца ў Ірак.Найбліжэйшы рэйс запланаваны з Мінска ў Багдад у пятніцу, 17 снежня, у 14:30.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/17/1058198583_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_fb6cc58886ced8bf65ce27420e82afed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, гуманітарная дапамога
нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, гуманітарная дапамога
Стала вядома, колькі гуманітаркі беларусы перадалі бежанцам на мяжы
Мігранты знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі", у лагеры ёсць усё неабходнае, у тым ліку, гарачая ежа і меддапамога.
МІНСК, 16 сне - Sputnik. За ўвесь час знаходжання бежанцаў каля беларуска-польскай мяжы Беларусь выдала ім амаль 162 тоны гуманітарнай дапамогі - прадуктаў, цёплага адзення і іншых неабходных рэчаў, паведаміў журналістам член Савета Рэспублікі Ігар Гедзіч.
Паводле яго слоў, кожны дзень 24 гадзіны за суткі працуе каля 50 чалавек над забеспячэннем мігрантаў. Размова ідзе аб іх ахове, бяспецы, арганізацыі харчавання.
"Цяпер кропкава выконваем пажаданні бежанцаў, якія звяртаюцца да Чырвонага Крыжа. Учора, напрыклад, выдавалі адрасна цёплы абутак, пустышкі для дзяцей. Усяго за ўвесь час бежанцам раздадзена каля 162 тон гуманітарнай дапамогі", - сказаў Гедзіч, яго словы прыводзіць БелТА.
Сярод іншага было выдадзена пяць тысяч коўдраў, дзве тысячы пар цёплага абутку.
На дадзены момант у "Брузгах" засталіся амаль 800 чалавек, 40% - жанчыны і дзеці.
За апошнія 24 гадзіны да медыка звярнуліся каля 80 чалавек, у медустановах знаходзяцца пяць дзяцей і сем дарослых.
Іракскія ўлады аформілі больш за 400 пашпартоў для мігрантаў у цэнтры "Брузгі". Яшчэ каля 120 бежанцаў звярнуліся ў сераду ў Міжнародную арганізацыю па міграцыі з просьбай дапамагчы ім вярнуцца дамоў.
Для мігрантаў рэгулярна арганізоўваюцца вывазныя рэйсы на радзіму. Такія пералёты бясплатныя, рэйсы плануюцца па меры з'яўлення заявак ад ахвочых вярнуцца ў Ірак.
Найбліжэйшы рэйс запланаваны з Мінска ў Багдад у пятніцу, 17 снежня, у 14:30.
Вывазны рэйс у Багдад для бежанцаў запланаваны на пятніцу
Мігранты з'язджаюць: яшчэ 120 чалавек звярнуліся ў МАМ па новыя пашпарты
Выхадны ў лагеры бежанцаў: шчаслівыя бацькі, футбол і ўрокі рускай