https://bel.sputnik.by/20211217/zrobleny-yashche-adzn-krok-da-stvarennya--mnsku-muzeynaga-kvartala-1058800142.html
Зроблены яшчэ адзін крок да стварэння ў Мінску музейнага квартала
Зроблены яшчэ адзін крок да стварэння ў Мінску музейнага квартала
Sputnik Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей прырастае новымі плошчамі: завершана першая чарга будаўнічых работ аднаго з новых карпусоў. 17.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-17T17:33+0300
2021-12-17T17:33+0300
2021-12-17T17:33+0300
мінск
выстава
нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/11/1058799051_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_0ca67fddc6db7d6f5f9899b1d37a36b7.jpg
МІНСК, 17 сне - Sputnik. Новы корпус Нацыянальнага мастацкага музея адкрыўся ў Мінску, паведаміла Міністэрства культуры Беларусі.Ідэя стварэння адзінага музейнага комплексу ў цэнтры сталіцы ўзнікла даўно, у пачатку 2000-х. Сёння завершаны будаўнічыя работы першай чаргі.Міністр культуры Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што адбыліся ўражальныя пераўтварэнні: музей набыў новыя выставачныя будынкі, рэстаўрацыйныя майстэрні, фондасховішчы, памяшканні навуковай бібліятэкі, кнігарня."На дадзеным этапе ў будаўніцтва і рэканструкцыю ўкладзена 38 мільёнаў рублёў", - сказаў міністр.Дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў адзначыў, што праходзіць сапраўдны рэнесанс установы: "Корпус на вуліцы Карла Маркса - заканамерны працяг гэтага адраджэння".Музейны кварталМузейна-экспазіцыйная прастора прырасла амаль на тысячу квадратных метраў. На чарзе - пачатак будаўніча-рэстаўрацыйных работ іншых карпусоў, злучэнне іх галерэямі, добраўпарадкаванне тэрыторыі.У суботу ў музеі пачнуць працаваць дзве выставы: "Выратаваныя каштоўнасці" і "Рух зямлі". Пры наведванні першай можна пазнаёміцца з майстэрствам мастакоў-рэстаўратараў, якім удалося вярнуць да жыцця карціны, абразы, скульптуры. Другая выстава знаёміць наведвальнікаў з узорамі беларускага жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XX стагоддзя.У новым корпусе на вуліцы Карла Маркса будуць размяшчацца часовыя экспазіцыі.Плануецца, што пасля завяршэння будаўнічых работ Нацыянальны мастацкі музей будзе займаць цэлы квартал, што дасць магчымасць гледачам знаёміцца з некалькімі экспазіцыямі, пераходзячы з аднаго будынка ў іншы. Наведвальнікам прапануюць майстар-класы, лекцыі, фестывалі, адпачынак у кафэ.
https://bel.sputnik.by/20200410/Natsyyanalny-mastatsk-muzey-Belarus-vaysho-u-top-5-muzeya-SND-1044409255.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/11/1058799051_75:0:1212:853_1920x0_80_0_0_e018f92fefbdb543648c1af0a5988cdf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, выстава, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь
мінск, выстава, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь
Зроблены яшчэ адзін крок да стварэння ў Мінску музейнага квартала
Нацыянальны мастацкі музей прырастае новымі плошчамі: завершана першая чарга будаўнічых работ аднаго з новых карпусоў.
МІНСК, 17 сне - Sputnik. Новы корпус Нацыянальнага мастацкага музея адкрыўся ў Мінску, паведаміла Міністэрства культуры Беларусі.
Ідэя стварэння адзінага музейнага комплексу ў цэнтры сталіцы ўзнікла даўно, у пачатку 2000-х. Сёння завершаны будаўнічыя работы першай чаргі.
Міністр культуры Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што адбыліся ўражальныя пераўтварэнні: музей набыў новыя выставачныя будынкі, рэстаўрацыйныя майстэрні, фондасховішчы, памяшканні навуковай бібліятэкі, кнігарня.
"На дадзеным этапе ў будаўніцтва і рэканструкцыю ўкладзена 38 мільёнаў рублёў", - сказаў міністр.
Дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў адзначыў, што праходзіць сапраўдны рэнесанс установы: "Корпус на вуліцы Карла Маркса - заканамерны працяг гэтага адраджэння".
Музейна-экспазіцыйная прастора прырасла амаль на тысячу квадратных метраў. На чарзе - пачатак будаўніча-рэстаўрацыйных работ іншых карпусоў, злучэнне іх галерэямі, добраўпарадкаванне тэрыторыі.
У суботу ў музеі пачнуць працаваць дзве выставы: "Выратаваныя каштоўнасці" і "Рух зямлі". Пры наведванні першай можна пазнаёміцца з майстэрствам мастакоў-рэстаўратараў, якім удалося вярнуць да жыцця карціны, абразы, скульптуры. Другая выстава знаёміць наведвальнікаў з узорамі беларускага жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XX стагоддзя.
У новым корпусе на вуліцы Карла Маркса будуць размяшчацца часовыя экспазіцыі.
Плануецца, што пасля завяршэння будаўнічых работ Нацыянальны мастацкі музей будзе займаць цэлы квартал, што дасць магчымасць гледачам знаёміцца з некалькімі экспазіцыямі, пераходзячы з аднаго будынка ў іншы. Наведвальнікам прапануюць майстар-класы, лекцыі, фестывалі, адпачынак у кафэ.