https://bel.sputnik.by/20211219/lutsk-prezdent-daruchy-atsants-dzeyann-a1--prynyats-samyya-tsvrdyya-mery-1058827837.html
Луцкі: прэзідэнт даручыў ацаніць дзеянні А1 і прыняць самыя цвёрдыя меры
Луцкі: прэзідэнт даручыў ацаніць дзеянні А1 і прыняць самыя цвёрдыя меры
Sputnik Беларусь
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта папярэдзіў, што падобныя дзеянні – "злівы" персанальных даных абанентаў – не будуць дазволены ні адной кампаніі... 19.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-19T14:29+0300
2021-12-19T14:29+0300
2023-06-01T15:27+0300
аляксандр лукашэнка
ігар луцкі
адміністрацыя прэзідэнта беларусі
пратэсты пасля выбараў у беларусі
прэзідэнт
пратэсты
адміністрацыя
а1
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1b/1047729401_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_f391ae67998583cb41413f6b5a01782a.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. За "зліў не таго кантэнту і не туды" Аляксандр Лукашэнка даручыў прыняць самыя жорсткія меры ў адносінах да кампаніі А1, аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі.Пасля затрымання прэс-сакратара беларускага мабільнага аператара А1 Мікалая Брэдзелева, у кампаніі пачаліся разборы. Па версіі дзяржТБ, ён перадаваў у Тelegram-каналам, прызнаным у краіне экстрэмісцкімі, некаторыя даныя абанентаў - прадстаўнікоў сілавога блока і дзяржслужачых.Ён таксама дадаў, што адносна А1 "будуць прыняты "самыя жорсткія меры" - па даручэнні прэзідэнта. Усё для таго, каб разабрацца, што адбылося і ў далейшым не дапусціць такіх "зліваў"."Нельга такім чынам працаваць на тэрыторыі нашай краіны. А1 – міжнародная кампанія, і што б там не казалі, што яны працуюць па правілах, у кампаніі ўсё перакрэслена нахабным чынам", – пракаменціраваў Луцкі апошнія навіны вакол аператара.Уцечка даных10 снежня стала вядома аб затрыманні прэс-сакратара беларускага мабільнага аператара - кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева. У эфіры дзяржТБ паведамілі, што паўтара года работнік зліваў карпаратыўную інфармацыю - асабістыя даныя абанентаў, якія затым публікаваліся ў Тelegram-каналах, пазней прызнаных экстрэмісцкімі.Даныя дзяржслужачых і прадстаўнікоў сілавога блока пазней выкарыстоўваліся "для цкавання, пагроз і булінгу".У кампаніі А1 запэўнілі, што ў іх "строгія правілы і працэдуры для прадухілення незаконных парушэнняў абароны дадзеных і расследаванні магчымых парушэнняў". Акрамя таго, там паабяцалі, што для абароны супрацоўнікаў A1 Telekom Austria Group будуць выкарыстоўваць усе даступныя юрыдычныя і дыпламатычныя каналы.Аператар A1 з'яўляецца правайдэрам розных тэлекамунікацыйных паслуг у Беларусі. Ён прыйшоў на рынак рэспублікі ў 1999 годзе, стаўшы першым мабільным GSM-аператарам у краіне. З лістапада 2007-га A1 уваходзіць у склад групы A1 Telekom Austria Group – еўрапейскага падраздзялення холдынга America Movil. Цяпер абанентамі сувязі A1 у Беларусі з'яўляюцца звыш 4,9 мільёна грамадзян, больш за 1,1 мільёна - маюць доступ да "стацыянарнага" інтэрнэту праз паслугі кампаніі.Пратэстныя справыСа жніўня 2020 года ў Беларусі распачаты сотні крымінальных спраў па фактах "зліваў" у інтэрнет персанальных даных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, суддзяў, дэпутатаў, чыноўнікаў.Аналагічнае абвінавачанне прад'яўлена ў тым ліку і расіянцы Сафіі Сапеге, якую затрымалі разам з заснавальнікам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам. Па справе таксама праходзяць некалькі былых супрацоўнікаў "Белтэлекама".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211120/lukashenka--ntervyu-vvs-ne-tantsuyu-pad-vashu-muzyku-1058110101.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1b/1047729401_214:0:2881:2000_1920x0_80_0_0_daea6fc2baeb44c8ce46698eccea6371.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ігар луцкі, адміністрацыя прэзідэнта беларусі, пратэсты пасля выбараў у беларусі, прэзідэнт, пратэсты, адміністрацыя, а1
аляксандр лукашэнка, ігар луцкі, адміністрацыя прэзідэнта беларусі, пратэсты пасля выбараў у беларусі, прэзідэнт, пратэсты, адміністрацыя, а1
Луцкі: прэзідэнт даручыў ацаніць дзеянні А1 і прыняць самыя цвёрдыя меры
14:29 19.12.2021 (абноўлена: 15:27 01.06.2023) Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта папярэдзіў, што падобныя дзеянні – "злівы" персанальных даных абанентаў – не будуць дазволены ні адной кампаніі, меры будуць прыняты.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. За "зліў не таго кантэнту і не туды" Аляксандр Лукашэнка даручыў прыняць самыя жорсткія меры ў адносінах да кампаніі А1, аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі.
Пасля затрымання прэс-сакратара беларускага мабільнага аператара А1 Мікалая Брэдзелева, у кампаніі пачаліся разборы. Па версіі дзяржТБ, ён перадаваў у Тelegram-каналам, прызнаным у краіне экстрэмісцкімі, некаторыя даныя абанентаў - прадстаўнікоў сілавога блока і дзяржслужачых.
"Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдэр А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у пэўным сэнсе "зліваў" не той кантэнт і не туды. Гэта парушае любыя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы. У сувязі з гэтым прэзідэнтам дадзена даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі", - Паведаміў Луцкі ў каментарыі "СБ. Беларусь сегодня".
Ён таксама дадаў, што адносна А1 "будуць прыняты "самыя жорсткія меры" - па даручэнні прэзідэнта. Усё для таго, каб разабрацца, што адбылося і ў далейшым не дапусціць такіх "зліваў".
"Нельга такім чынам працаваць на тэрыторыі нашай краіны. А1 – міжнародная кампанія, і што б там не казалі, што яны працуюць па правілах, у кампаніі ўсё перакрэслена нахабным чынам", – пракаменціраваў Луцкі апошнія навіны вакол аператара.
10 снежня стала вядома аб затрыманні прэс-сакратара беларускага мабільнага аператара - кампаніі А1 Мікалая Брэдзелева. У эфіры дзяржТБ паведамілі, што паўтара года работнік зліваў карпаратыўную інфармацыю - асабістыя даныя абанентаў, якія затым публікаваліся ў Тelegram-каналах, пазней прызнаных экстрэмісцкімі.
Даныя дзяржслужачых і прадстаўнікоў сілавога блока пазней выкарыстоўваліся "для цкавання, пагроз і булінгу".
У кампаніі А1 запэўнілі, што ў іх "строгія правілы і працэдуры для прадухілення незаконных парушэнняў абароны дадзеных і расследаванні магчымых парушэнняў". Акрамя таго, там паабяцалі, што для абароны супрацоўнікаў A1 Telekom Austria Group будуць выкарыстоўваць усе даступныя юрыдычныя і дыпламатычныя каналы.
Аператар A1 з'яўляецца правайдэрам розных тэлекамунікацыйных паслуг у Беларусі. Ён прыйшоў на рынак рэспублікі ў 1999 годзе, стаўшы першым мабільным GSM-аператарам у краіне. З лістапада 2007-га A1 уваходзіць у склад групы A1 Telekom Austria Group – еўрапейскага падраздзялення холдынга America Movil. Цяпер абанентамі сувязі A1 у Беларусі з'яўляюцца звыш 4,9 мільёна грамадзян, больш за 1,1 мільёна - маюць доступ да "стацыянарнага" інтэрнэту праз паслугі кампаніі.
Са жніўня 2020 года ў Беларусі распачаты сотні крымінальных спраў па фактах "зліваў" у інтэрнет персанальных даных супрацоўнікаў праваахоўных органаў, суддзяў, дэпутатаў, чыноўнікаў.
Аналагічнае абвінавачанне прад'яўлена ў тым ліку і расіянцы Сафіі Сапеге, якую затрымалі разам з заснавальнікам прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам. Па справе таксама праходзяць некалькі былых супрацоўнікаў "Белтэлекама".
Расследаванне справы расіянкі Сафіі Сапегі завершана
Беларусь навучыць Узбекістан
змагацца з экстрэмістамі"Збеглыя" збіраюцца зноў вывесці народ на вуліцы – Лукашэнка
МУС: "NEXTA, "NEXTA-Live" і "LUXTA"
прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем