https://bel.sputnik.by/20211219/pravaslanyya-vernk-adznachayuts-pamyats-svyatstselya-mkalaya-tsudatvortsa-1058825225.html
Праваслаўныя вернікі адзначаюць памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца
Праваслаўныя вернікі адзначаюць памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца
Sputnik Беларусь
Угоднік Мікалай выпусціць сёння на Палессе ваўкоў. 19.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-19T11:41+0300
2021-12-19T11:41+0300
2021-12-19T11:41+0300
рэлігія
святы
палессе
воўк
праваслаўныя
вернік
мікалай цудатворац
угоднік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101347/97/1013479732_0:0:3002:1690_1920x0_80_0_0_0428ca368c1e412d215b9c62c2ad9efe.jpg
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Праваслаўны свет святкуе 19 снежня памяць аднаго з самых шанаваных хрысціянскіх святых – свяціцеля Мікалая Цудатворца.Мошчы свяціцеля Мікалая, перанесеныя з Мір Лікійскіх у італьянскі горад Бары, і цяпер выдзяляюць міра, прыносячы ацаленне і праганяючы ўсякае зло. Памяць свяціцеля святкуецца праваслаўнай царквой 19 снежня і 22 траўня."Свяціцель Мікалай з'яўляецца адным з самых шанаваных і любімых святых у праваслаўі", – адзначылі ў БПЦ.Мікалай Цудатворац вядомы многімі цудамі. Згодна з народнымі вераваннямі практычна няма такіх сфер жыцця, якія былі б непадуладныя літасцівай дапамозе святога Мікалая. Ён пазбаўляе ад смуткаў і пошасцей, падае багацце сіротам і ўдовам, апякуецца над дзецьмі, ладзіць шлюбы і сямейнае шчасце, падкрэслілі ў епархіяльным упраўленні.У сваю чаргу культуролагі адзначаюць, што свяціцель Мікалай заўсёды займаў асаблівае месца ў фальклоры беларусаў. Напрыклад, на Палессі святога Мікалая лічылі апекуном ваўкоў. Палешукі верылі, што менавіта ў гэты дзень ён адпускае ваўкоў на волю да 22 траўня, калі ў народзе адзначаецца Мікалай Вясновы. Па народных вераваннях менавіта святы Мікалай сустракае каля парога вечнасці душы памерлых, таму ў беларусаў ёсць традыцыя ўкладваць памерлым у рукі "лісты святому Мікалаю", расказалі культуролагі.Акрамя гэтага, паводле іх слоў, свяціцель Мікалай з'яўляецца апекуном падарожнікаў."Хоць у народзе свяціцеля Мікалая лічылі добрым святым і ўгоднікам, але менавіта ён караў жанчын, якія парушалі забароны працаваць у нядзелю, і мужчын-брыдкасловаў і аматараў азартных гульняў", – распавялі культуролагі.
https://bel.sputnik.by/20211128/u-pravaslanykh-vernka-pachynaetstsa-kalyadny-post-1058308021.html
палессе
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101347/97/1013479732_151:0:2880:2047_1920x0_80_0_0_9b23b0874f1261b556b7d592ad0c891a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
рэлігія, святы, палессе, воўк, праваслаўныя, вернік, мікалай цудатворац, угоднік
рэлігія, святы, палессе, воўк, праваслаўныя, вернік, мікалай цудатворац, угоднік
Праваслаўныя вернікі адзначаюць памяць свяціцеля Мікалая Цудатворца
Угоднік Мікалай выпусціць сёння на Палессе ваўкоў.
МІНСК, 19 сне – Sputnik. Праваслаўны свет святкуе 19 снежня памяць аднаго з самых шанаваных хрысціянскіх святых – свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Мошчы свяціцеля Мікалая, перанесеныя з Мір Лікійскіх у італьянскі горад Бары, і цяпер выдзяляюць міра, прыносячы ацаленне і праганяючы ўсякае зло. Памяць свяціцеля святкуецца праваслаўнай царквой 19 снежня і 22 траўня.
"Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі 19 снежня вернікі будуць маліцца Мікалаю-цудатворцу", – паведамілі Sputnik у пятніцу ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы.
"Свяціцель Мікалай з'яўляецца адным з самых шанаваных і любімых святых у праваслаўі", – адзначылі ў БПЦ.
Мікалай Цудатворац вядомы многімі цудамі. Згодна з народнымі вераваннямі практычна няма такіх сфер жыцця, якія былі б непадуладныя літасцівай дапамозе святога Мікалая. Ён пазбаўляе ад смуткаў і пошасцей, падае багацце сіротам і ўдовам, апякуецца над дзецьмі, ладзіць шлюбы і сямейнае шчасце, падкрэслілі ў епархіяльным упраўленні.
У сваю чаргу культуролагі адзначаюць, што свяціцель Мікалай заўсёды займаў асаблівае месца ў фальклоры беларусаў. Напрыклад, на Палессі святога Мікалая лічылі апекуном ваўкоў. Палешукі верылі, што менавіта ў гэты дзень ён адпускае ваўкоў на волю да 22 траўня, калі ў народзе адзначаецца Мікалай Вясновы. Па народных вераваннях менавіта святы Мікалай сустракае каля парога вечнасці душы памерлых, таму ў беларусаў ёсць традыцыя ўкладваць памерлым у рукі "лісты святому Мікалаю", расказалі культуролагі.
Акрамя гэтага, паводле іх слоў, свяціцель Мікалай з'яўляецца апекуном падарожнікаў.
"Хоць у народзе свяціцеля Мікалая лічылі добрым святым і ўгоднікам, але менавіта ён караў жанчын, якія парушалі забароны працаваць у нядзелю, і мужчын-брыдкасловаў і аматараў азартных гульняў", – распавялі культуролагі.