Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Польскага салдата Эміля Чэчку дапытае СК Беларусі

© АТНПольскі вайсковец Эміль Чэчка
Польскі вайсковец Эміль Чэчка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.12.2021
Падпісацца
Дэзерцір буддзе дапытаны ў рамках крымінальнай справы аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Беларускія следчыя дапытаюць збеглага польскага вайскоўца Эміля Чэчку, паведамілі Sputnik у панядзелак у Следчым камітэце.
У пятніцу, 17 снежня, на дзяржТБ выйшла інтэрв'ю з польскім соладтам, які папрасіў палітычнае прыстанішча у Беларусі. У ім Эміль Чэчка расказаў пра забойствы бежанцаў на беларуска-польскай мяжы.
"З мэтай праверкі і дакументавання апублікаваных фактаў апошні будзе дапытаны, у тым ліку аб забойствах людзей на польскай мяжы, у рамках крымінальнай справы аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва, якая расследуецца СК", - расказалі ў ведамстве.
Там адзначылі, што следствам будзе дадзена прынцыповая ацэнка ўсім злачынным дзеянням польскіх сілавікоў.

Дэзерцір з Польшчы

Польскі вайсковец Эміль Чэчка, які збег у Беларусь, у эфіры дзяржТБ заявіў, што асабіста бачыў, як на мяжы забілі двух валанцёраў – па яго словах, стралялі прама ў лоб.
Пра тое, што польскі салдат перайшоў мяжу і папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі, 17 снежня паведаміў Дзяржпагранкамітэт. Адразу пасля гэтага ён даў інтэрв'ю беларускаму тэлебачанню.
Чэчка заявіў, што не згодны з палітыкай польскіх улад у дачыненні да мігрантаў, распавёў аб шэрагу забойстваў на мяжы польскімі пагранічнікамі. Ён таксама прызнаўся, што і сам забіваў мігрантаў, яшчэ ў траўні. Пракуратура Беластока ўзбудзіла крымінальную справу на ваеннаслужачага. У Польшчы Чэчку пагражае ад аднаго да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Раней паведамлялася, што салдат служыў у 11-м артылерыйскім палку 16-й Паморскай механізаванай дывізіі, воінскія падраздзяленні перакінулі для ўзмацнення мяжы на беларускім участку.
Польскія вайскоўцы на мяжы з Беларуссю - Sputnik Беларусь, 1920, 18.12.2021
Калючая загарода Еўрасаюза
Польская пракуратура ўзбудзіла справу супраць вайскоўца, які збег у Беларусь
Чытайце таксама:
Збеглы салдат распавёў, што бачыў забойствы на польскай мяжы
Мінабароны Польшчы: зніклы салдат меў праблемы з законам
Польскі вайсковец папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі
Беларусь сабрала 5 тамоў доказаў жорсткіх адносін Польшчы да бежанцаў
Польшча, Літва і Латвія працягваюць сілком выцясняць бежанцаў – ДПК
Стужка навiн
0