https://bel.sputnik.by/20211222/zarplaty-byudzhetnka-vyrastuts-bazavaya-staka-zmentstsa-z-1-studzenya-1058908460.html
Зарплаты бюджэтнікаў вырастуць: базавая стаўка зменіцца з 1 студзеня
Зарплаты бюджэтнікаў вырастуць: базавая стаўка зменіцца з 1 студзеня
Sputnik Беларусь
Базавая стаўка прымяняецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па... 22.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-22T12:54+0300
2021-12-22T12:54+0300
2021-12-22T12:54+0300
зарплата
эканоміка
праца
беларусь
арганізацыя
базавая стаўка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104123/57/1041235774_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_ceb54b21929c020b4b0c1136d7777d0d.jpg
МІНСК, 22 сне – Sputnik. З 1 студзеня 2022 года памер базавай стаўкі будзе павялічаны да 207 беларускіх рублёў ($82 - Sputnik). Адпаведная пастанова Саўміна ад 21 снежня 2021 года №738 "Аб аплаце працы асобных катэгорый работнікаў" апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Базавая стаўка вырасце на 9 рублёў: на дадзены момант яе памер складае 198 рублёў (78 долараў).Плануецца, што за 2022 год базавая стаўка паднімецца да 210 беларускіх рублёў ($83).Згодна з пастановай, вырасце таксама памер аднаразовай выплаты на аздараўленне педагагічным работнікам. Выплата будзе разлічвацца не з паловы аклада, а з поўнага яго памеру з улікам педагагічнай (вучэбнай) нагрузкі.На што ўплывае базавая стаўка?Урад увёў базавую тарыфную стаўку з 1 студзеня 2020 года – гэта новая сістэма налічэння заробкаў бюджэтнікам замест стаўкі першага разраду і разнастайных каэфіцыентаў. Першапачаткова яна складала 180 рублёў, яе памер улады пераглядаюць штогод з 1 студзеня.Акрамя заробкаў работнікаў бюджэтнай сферы, гэты сацыяльны нарматыў уплывае на многія іншыя выплаты – дзіцячая дапамога і бюджэт пражытачнага мінімуму.Калі перагледзяць памер дапамогі і БПМ?Памер дзіцячай дапамогі прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму, які пераразлічваецца чатыры разы на год, наступным разам яго перагледзяць 1 лютага 2022-га. Цяпер памер БПМ складае 288 рублёў 1 капейку – з 1 лістапада 2021 года ён падрос амаль на 5 рублёў.Што тычыцца дапамогі, за нараджэнне першага дзіцяці ўлады зараз выплачваюць маці 10 БПМ – 2880 рублёў 10 капеек. За нараджэнне другога, трэцяга і гэтак далей заплацяць 4032 рублі 14 капеек.Памер месячнай дзіцячай дапамогі з 1 жніўня 2021-га да 31 студзеня 2022-га ўстаноўлены ў памеры 495 рублёў 74 капейкі – яго плацяць тым, хто сядзіць у дэкрэце з дзіцем ва ўзросце да трох гадоў.Зарплаты настаўнікамНа працягу наступнага года класныя кіраўнікі ў школах, а таксама куратары навучальных груп у каледжах і ліцэях атрымаюць даплаты ў памеры новай базавай стаўкі – 207 рублёў. Выплата будзе аднаразовай, гэтая надбаўка ўводзіцца ў мэтах выканання даручэння, якое даў прэзідэнт на Рэспубліканскім педсавеце.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211221/deputaty-prynyal-praekt-byudzhetu-na-2022-god-1058869209.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104123/57/1041235774_141:0:2493:1764_1920x0_80_0_0_fc518a54f6987bc34840aba193ee7ba4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зарплата, эканоміка, праца, беларусь, арганізацыя, базавая стаўка
зарплата, эканоміка, праца, беларусь, арганізацыя, базавая стаўка
Зарплаты бюджэтнікаў вырастуць: базавая стаўка зменіцца з 1 студзеня
Базавая стаўка прымяняецца для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
МІНСК, 22 сне – Sputnik. З 1 студзеня 2022 года памер базавай стаўкі будзе павялічаны да 207 беларускіх рублёў ($82 - Sputnik). Адпаведная пастанова Саўміна ад 21 снежня 2021 года №738 "Аб аплаце працы асобных катэгорый работнікаў" апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Базавая стаўка вырасце на 9 рублёў: на дадзены момант яе памер складае 198 рублёў (78 долараў).
Плануецца, што за 2022 год базавая стаўка паднімецца да 210 беларускіх рублёў ($83).
Згодна з пастановай, вырасце таксама памер аднаразовай выплаты на аздараўленне педагагічным работнікам. Выплата будзе разлічвацца не з паловы аклада, а з поўнага яго памеру з улікам педагагічнай (вучэбнай) нагрузкі.
На што ўплывае базавая стаўка?
Урад увёў базавую тарыфную стаўку з 1 студзеня 2020 года – гэта новая сістэма налічэння заробкаў бюджэтнікам замест стаўкі першага разраду і разнастайных каэфіцыентаў. Першапачаткова яна складала 180 рублёў, яе памер улады пераглядаюць штогод з 1 студзеня.
Акрамя заробкаў работнікаў бюджэтнай сферы, гэты сацыяльны нарматыў уплывае на многія іншыя выплаты – дзіцячая дапамога і бюджэт пражытачнага мінімуму.
Калі перагледзяць памер дапамогі і БПМ?
Памер дзіцячай дапамогі прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму, які пераразлічваецца чатыры разы на год, наступным разам яго перагледзяць 1 лютага 2022-га. Цяпер памер БПМ складае 288 рублёў 1 капейку – з 1 лістапада 2021 года ён падрос амаль на 5 рублёў.
Што тычыцца дапамогі, за нараджэнне першага дзіцяці ўлады зараз выплачваюць маці 10 БПМ – 2880 рублёў 10 капеек. За нараджэнне другога, трэцяга і гэтак далей заплацяць 4032 рублі 14 капеек.
Памер месячнай дзіцячай дапамогі з 1 жніўня 2021-га да 31 студзеня 2022-га ўстаноўлены ў памеры 495 рублёў 74 капейкі – яго плацяць тым, хто сядзіць у дэкрэце з дзіцем ва ўзросце да трох гадоў.
На працягу наступнага года класныя кіраўнікі ў школах, а таксама куратары навучальных груп у каледжах і ліцэях атрымаюць даплаты ў памеры новай базавай стаўкі – 207 рублёў. Выплата будзе аднаразовай, гэтая надбаўка ўводзіцца ў мэтах выканання даручэння, якое даў прэзідэнт на Рэспубліканскім педсавеце.
Яшчэ менш:
рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца
Былі б грошы ў кішэні: Лукашэнка запатрабаваў
не дапусціць рост коштаў