https://bel.sputnik.by/20211223/putsn-raspav-pra-sayuz-z-mnskam-pashyrenne-nata--pratsu-z-kevam-1058968827.html
Пуцін распавёў пра саюз з Мінскам, пашырэнне НАТА і працу з Кіевам
Пуцін распавёў пра саюз з Мінскам, пашырэнне НАТА і працу з Кіевам
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар падчас штогадовай прэс-канферэнцыі акрамя ўнутрыпалітычных пытанняў закрануў і міжнародную праблематыку. Усё самае важнае, чытайце ў аглядзе... 23.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-23T18:55+0300
2021-12-23T18:55+0300
2021-12-26T14:59+0300
уладзімір пуцін
ната
мінск
расія
кіеў
саюз
прэс-канферэнцыя
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/17/1058963520_0:0:3093:1740_1920x0_80_0_0_f6ef479796cadb5a97e9546ede1fe7f3.jpg
У цяперашні час Расія дамагаецца ад Злучаных Штатаў усталявання выразных і зразумелых правіл узаемадзеяння на міжнароднай арэне, якія дазволяць гарантаваць стратэгічную стабільнасць і бяспеку для ўсіх.Прэзідэнт Расіі асобна спыніўся і на такім вострым пытанні, як пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход, ушчыльную да расійскіх меж.Сур'ёзную заклапочанасць у расійскага боку выклікае нежаданне афіцыйнага Кіева выконваць Мінскія пагадненні, што негатыўна ўплывае на ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу, а канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны працягвае тлець.Еўрапейскі Саюз і газ"Газпром" - гэта адзіная кампанія ў свеце, якая павялічыла пастаўкі газу на экспарт, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас выніковай прэс-канферэнцыі.Расійская кампанія пастаўляе ўвесь аб'ём, які запытваюць еўрапейскія контрагенты па існуючых пастаўках, адзначыў прэзідэнт.Расійскі лідар дапусціў, што рэверсны паток газу з Германіі ў Польшчу можа пасля накіроўвацца на Украіну, з-за чаго і ствараецца дэфіцыт газу і рост цэн у Еўропе.Масква сцвярджала, што разбураць доўгачасовыя кантракты не трэба, дадаў Пуцін."Не, паўтарала нам Еўракамісія, трэба пераходзіць на рыначныя адносіны, рынак адрэгулюе. Ну вось ён адрэгуляваў – дзве тысячы долараў з лішнім за адну тысячу кубоў", - канстатаваў прэзідэнт.Паводле слоў расійскага лідара, цана па доўгатэрміновых кантрактах на пастаўку газу з Расіі ў некалькі разоў ніжэйшая за спотавыя, у сваю чаргу, у Еўропе атрыманы з РФ газ перапрадаюць па спотавых цэнах.Расійскі лідар лічыць, што Еўропа сама павінна вырашаць свае праблемы, РФ жа гатова ў гэтым дапамагчы і робіць гэта.Паўночнаатлантычная пагрозаПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пракаменціраваў ранейшыя абяцанні НАТА не ўмацоўваць свае пазіцыі на Усходзе, заявіўшы, што Расію "напялі".Па словах расійскага прэзідэнта, у НАТА было пяць хваль пашырэння, адпаведныя ракетныя сістэмы сталі ўжо з'яўляцца ў Румыніі і Польшчы."І зараз кажуць, што Украіна будзе ў НАТА. Вы павінны нам даць гарантыі (бяспекі) і неадкладна, зараз. А не балбатаць гэта дзесяцігоддзямі. Ну хіба мы пагражаем камусьці?", - адзначыў Пуцін.Не ставіць ракеты каля РасііКіраўнік расійскай дзяржавы таксама адказаў на пытанне аб гарантыях бяспекі - ці можа Расія напасці на Украіну або на якую-небудзь іншую краіну.Няпростыя перагаворшчыкіУзровень інтэграцыі Расіі і Беларусі значна ніжэйшы, чым у краінах Еўрасаюза, заявіў Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэс-канферэнцыі.Паводле яго слоў, галоўная задача ўрадаў дзвюх краін у галіне інтэграцыі: сінхранізацыя заканадаўства ў сферы эканомікі, а не стварэнне адзінай валюты."Узровень нашай інтэграцыі да гэтага часу ніжэйшы, чым у ЕС. Гэта проста непараўнальна. Я зараз не кажу пра адзіную валюту, гэта пытанне, магчыма, будучыні, калі нашы службы прыйдуць да нейкай згоды на гэты конт. Але нам трэба сінхранізаваць наша заканадаўства ў сферы эканомікі", - заявіў расійскі лідар.Пуцін удакладніў, што зараз праца ідзе ў частцы збліжэння падатковай і мытнай справы і заканадаўства.Гаворачы аб прыняцці дарожных карт, Пуцін расказаў аб тым, што працэс іх прыняцця быў няпростым."Гэта быў доўгі і няпросты працэс узгаднення пазіцый. І Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка – Sputnik), і яго каманда – няпростыя перагаворшчыкі, але мы ў цэлым дасягнулі разумення, якімі тэмпамі, якімі крокамі мы павінны ісці да гэтага. Гэта датычыцца допуску на рынак закупак тавараў і паслуг беларускімі эканамічнымі аператарамі, гэта датычыцца транспарту, гэта датычыцца многіх іншых пытанняў", - сказаў прэзідэнт РФ.Выгады ад інтэграцыіПуцін выказаў упэўненасць, што беларускія і расійскія грамадзяне адчуюць эфектыўнасць інтэграцыі дзвюх краін на сабе.Пры гэтым указаў, што пэўныя плюсы ад Саюзнай дзяржавы грамадзяне дзвюх краін ужо адчулі – гэта датычыцца і сацыяльных пытанняў, свабоднага перамяшчэння беларусаў і расіян па тэрыторыі аб'яднання, роўных умоў на рынку працы.Крэмль гатовы супрацоўнічаць з КіевамПаводле яго слоў, абвастрэнне сітуацыі на ўкраінскай тэрыторыі пачалося ў 2014 годзе. Да гэтага, нягледзячы на тое, што СССР спыніў сваё існаванне, а частка гістарычных расійскіх тэрыторый аказаліся ўкраінскімі, Расія з гэтым змірылася.Пасля чаго ў якасці прыкладу прывёў выбудоўванне адносін з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай, якія, як і цяперашнія ўкраінскія ўлады, адкрыта гаварылі аб сваёй празаходняй арыентацыі."Мы з імі працавалі. Так, спрачаліся з-за газу, былі там канфлікты. Але ўрэшце аб усім дамовіліся і працавалі. І гатовы былі і далей працаваць. І ніякія дзеянні ў адносінах да Крыма нам у галаву не прыходзілі", - канстатаваў Пуцін.Мірныя гарантыі і пераваротПасля чаго нагадаў, што ў 2014 годзе на Украіне адбыўся крывавы дзяржаўны пераварот, калі людзей забівалі і спальвалі.Кіраўнік расійскай дзяржавы пры гэтым адзначыў, што ўкраінцы адчувалі законнае незадавальненне ад таго, што адбывалася ў іх краіне. У сваю чаргу дзеючы тады прэзідэнт Віктар Януковіч з усім пагадзіўся і атрымаў гарантыі мірнага развіцця сітуацыі ад міністраў замежных спраў Польшчы, ФРГ і Францыі.Мінскія пагадненніПуцін звярнуў увагу, што "пасля гэтага ўзнік Крым. А як мы маглі адмовіць Севастопалю і Крыму (людзям, якія там пражываюць) узяць іх пад сваю абарону і крыло. Немагчыма. Нас паставілі ў сітуацыю, калі мы не маглі паступіць інакш".Па яго словах, расійскія ўлады не маглі бязвольна глядзець і на тое, што адбывалася на паўднёвым усходзе Украіны ў Данбасе. Гэты рэгіён уключылі ў склад Украіны ў часы знаходжання ва ўладзе Леніна. Пры гэтым у народа не спыталі, дзе і як ён жадае жыць. А Данбас не ўяўляў сябе нідзе, акрамя як у Расіі.Пры гэтым ён растлумачыў, што праблема заключаецца ў нежаданні ўкраінскіх улад выконваць Мінскія пагадненні. У выніку быў прыняты закон аб карэнных народах з-за чаго рускія, палякі, венгры і татары, якія жывуць на ўкраінскай тэрыторыі, былі аб’яўлены некарэннымі народамі.Пуцін канстатаваў, што ўкраінскія ўлады прымаюць рашэнні, якія супярэчаць Мінскім пагадненням: замест амністыі, забарона на яе, люстрацыя насельніцтва, замест выбараў – ваенна-адміністрацыйнае кіраванне.Расія не зацікаўлена ў канфліктах"Цяпер нам гавораць вайна-вайна-вайна. Складваецца ўражанне, што можа быць рыхтуюць трэцюю ваенную аперацыю. І нас загадзя папярэджваюць: не ўмешвайцеся, не абараняйце людзей. Умяшаецеся і будзеце абараняць вось такія і такія новыя санкцыі", - расказаў прэзідэнт Расіі.На яго думку, на ўкраінскай тэрыторыі ідзе пастаяннае нашпігоўванне насельніцтва, размяшчэнне новых відаў узбраення. Затым пад прыкрыццём гэтых новых відаў узбраення штурхнуць радыкалаў і на вырашэнне пытанняў у Данбасе. Штурхаюць і ў бок Крыма.Паводле яго слоў, Расія не зацікаўлена ў канфліктах. Таму расійскі прэзідэнт адказаў на прапанову Джо Байдэна прызначыць адказных прадстаўнікоў, каб правесці перамовы па пытаннях стратэгічнай стабільнасці."Ясна, што адзін з найважнейшых элементаў сёння – забеспячэнне стабільнасці і бяспекі вось на гэтым участку і напрамку. І мы павінны зразумець, як будзе забяспечана наша бяспека. Таму мы прама без усялякіх хітрасцей паставілі пытанне: ніякага руху НАТА далей на ўсход быць не павінна", - растлумачыў пазіцыю прэзідэнт Расіі.Уладзімір Пуцін адзначыў, што амерыканскія партнёры гатовы да перагавораў у пачатку наступнага года ў Жэневе і прадстаўнікі ўжо прызначаны. Прычым выказаў надзею, што развіццё сітуацыі пойдзе гэтым шляхам.Роля РасііПаводле яго слоў, Расія бачыць сваю ролю ў тым, каб быць пасярэднікам у стварэнні найлепшых умоў для вызначэння будучыні людзей, якія жывуць на гэтай тэрыторыі. Пры гэтым ён звярнуў увагу на такую праблему, што згодна з Мінскім пагадненням Расія з'яўляецца пасрэднікам, але яе імкнуцца зрабіць бокам канфлікту."У Мінскіх пагадненнях такога няма, і мы на гэта не пагаджаліся", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.Агонь па ўласных грамадзянахПасля чаго, адказваючы на пытанне, ці можна аддаваць загад салдатам страляць адзін у аднаго, прэзідэнт РФ прапанаваў яго пераадрасаваць цяперашняму палітычнаму кіраўніцтву Украіны."Кіеўскія ўлады ўзялі потым і адмянілі гэтае рашэнне, перадаўшы права прыняцця рашэння на ўзровень палявых камандзіраў, і ўсё аднавілася", – сказаў Уладзімір Пуцін.Пасля чаго задаў рытарычнае пытанне, як яны змаглі гэта зрабіць, калі яны лічаць жыхароў Данецка і Луганска сваімі грамадзянамі.Расія хоча добрасуседскіх адносінПрэзідэнт РФ расказаў, што Мінскія пагадненні мяркуюць унясенне змяненняў у Канстытуцыю Украіны і забеспячэнне аўтаноміі Данбаса, правядзенне там выбараў і амністыі. Пры гэтым Кіеў дзейнічае з дакладнасцю да наадварот.Гэтыя змяненні ў Канстытуцыі павінны быць узгоднены з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР. Пры гэтым зараз кіеўскія ўлады адмаўляюцца размаўляць з прадстаўнікамі Данбаса."Хоць, калі падпісвалі гэтыя пагадненні ў Мінску, самі настойвалі на тым, каб прадстаўнікі Данбаса паставілі пад гэтым дакументам свае подпісы. І там стаяць гэтыя подпісы", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.На яго думку, замест таго, каб адказваць на запыт людзей аб міру, выкарыстоўваючы гэтыя настроі ў грамадстве, прэзідэнт Зяленскі, калі прыйшоў да ўлады, трапіў, як і ранейшыя кіраўнікі, пад уплыў радыкальных нацыяналістаў.Расійскі лідар звярнуў увагу, што ў Маскве гатовы выбудоўваць адносіны з тымі сіламі ва ўкраінскім грамадстве, якія настроены на добрасуседскія адносіны, але кіеўскія ўлады ладзяць над імі пазасудовыя расправы, уводзяць санкцыі, адбываюцца забойствы на вуліцах.Уладзімір Пуцін нагадаў, што менавіта Джо Байдэн прапанаваў абмеркаваць пытанні стратэгічнай стабільнасці, уключаючы і заклапочанасць Расіі наконт нарастання пагрозы з боку Украіны."Ён прапанаваў, мы адказалі. На мой погляд вельмі канструктыўна і хутка", - асабліва адзначыў ён. Пасля чаго дадаў, што расійскі бок гатовы абмяркоўваць гэтыя пытанні і з НАТА, і з АБСЕ.Замест пастскрыптумаСёння штогадовая прэс-канферэнцыя прэзідэнта РФ доўжылася 3 гадзіны 56 хвілін, ён адказаў на 55 пытанняў. Пытанні Пуціну задалі 17 журналістаў федэральных СМІ, 19 прадстаўнікоў рэгіянальнай прэсы, чатыры супрацоўнікі замежных выданняў. Таксама паразмаўляць з расійскім лідарам удалося і двум блогерам.Прэс-канферэнцыя прайшла ў Цэнтральнай выставачнай зале "Манеж", на мерапрыемства былі акрэдытаваны 507 журналістаў розных выданняў і тэлеканалаў.
мінск
расія
кіеў
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/17/1058963520_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_2d9d44f10df12835a202f474770c5cd0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, ната, мінск, расія, кіеў, саюз, прэс-канферэнцыя, прэзідэнт
уладзімір пуцін, ната, мінск, расія, кіеў, саюз, прэс-канферэнцыя, прэзідэнт
У цяперашні час Расія дамагаецца ад Злучаных Штатаў усталявання выразных і зразумелых правіл узаемадзеяння на міжнароднай арэне, якія дазволяць гарантаваць стратэгічную стабільнасць і бяспеку для ўсіх.
Прэзідэнт Расіі асобна спыніўся і на такім вострым пытанні, як пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход, ушчыльную да расійскіх меж.
Сур'ёзную заклапочанасць у расійскага боку выклікае нежаданне афіцыйнага Кіева выконваць Мінскія пагадненні, што негатыўна ўплывае на ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу, а канфлікт на паўднёвым усходзе Украіны працягвае тлець.
"Газпром" - гэта адзіная кампанія ў свеце, якая павялічыла пастаўкі газу на экспарт, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас выніковай прэс-канферэнцыі.
Расійская кампанія пастаўляе ўвесь аб'ём, які запытваюць еўрапейскія контрагенты па існуючых пастаўках, адзначыў прэзідэнт.
"Газпром" не забраніраваў магутнасці газаправода Ямал-Еўропа, таму што контрагенты ў Еўропе не выставілі заяўкі на набыццё. Чаго ж транзітаваць? У рэверсным рэжыме ўключылі гэты маршрут, і некалькі дзён пампуюць з ФРГ у Польшчу", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар дапусціў, што рэверсны паток газу з Германіі ў Польшчу можа пасля накіроўвацца на Украіну, з-за чаго і ствараецца дэфіцыт газу і рост цэн у Еўропе.
Масква сцвярджала, што разбураць доўгачасовыя кантракты не трэба, дадаў Пуцін.
"Не, паўтарала нам Еўракамісія, трэба пераходзіць на рыначныя адносіны, рынак адрэгулюе. Ну вось ён адрэгуляваў – дзве тысячы долараў з лішнім за адну тысячу кубоў", - канстатаваў прэзідэнт.
Паводле слоў расійскага лідара, цана па доўгатэрміновых кантрактах на пастаўку газу з Расіі ў некалькі разоў ніжэйшая за спотавыя, у сваю чаргу, у Еўропе атрыманы з РФ газ перапрадаюць па спотавых цэнах.
Расійскі лідар лічыць, што Еўропа сама павінна вырашаць свае праблемы, РФ жа гатова ў гэтым дапамагчы і робіць гэта.
Паўночнаатлантычная пагроза
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пракаменціраваў ранейшыя абяцанні НАТА не ўмацоўваць свае пазіцыі на Усходзе, заявіўшы, што Расію "напялі".
"Ніводнай цалі на ўсход, сказалі нам у 90-я гады. І што? Напялі. Проста нахабна падманулі", – сказаў ён, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sky News.
Па словах расійскага прэзідэнта, у НАТА было пяць хваль пашырэння, адпаведныя ракетныя сістэмы сталі ўжо з'яўляцца ў Румыніі і Польшчы.
"І зараз кажуць, што Украіна будзе ў НАТА. Вы павінны нам даць гарантыі (бяспекі) і неадкладна, зараз. А не балбатаць гэта дзесяцігоддзямі. Ну хіба мы пагражаем камусьці?", - адзначыў Пуцін.
Не ставіць ракеты каля Расіі
Кіраўнік расійскай дзяржавы таксама адказаў на пытанне аб гарантыях бяспекі - ці можа Расія напасці на Украіну або на якую-небудзь іншую краіну.
"Нашы дзеянні будуць залежаць не ад ходу перамоў, а ад безумоўнага забеспячэння бяспекі Расіі. Сёння і на гістарычную перспектыву. У сувязі з гэтым мы далі ясна і выразна зразумець: далейшае прасоўванне НАТА на ўсход непрымальна. Мы што, ставім ракеты побач з межамі Злучаных Штатаў? Не. Гэта ЗША са сваімі ракетамі прыйшлі да нашага дома, на парозе нашага дома знаходзяцца ўжо. Але хіба гэта нейкае залішняе патрабаванне – не ставіць ніякіх ударных сістэм каля нашага дома?", - падсумаваў прэзідэнт РФ.
Узровень інтэграцыі Расіі і Беларусі значна ніжэйшы, чым у краінах Еўрасаюза, заявіў Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, галоўная задача ўрадаў дзвюх краін у галіне інтэграцыі: сінхранізацыя заканадаўства ў сферы эканомікі, а не стварэнне адзінай валюты.
"Узровень нашай інтэграцыі да гэтага часу ніжэйшы, чым у ЕС. Гэта проста непараўнальна. Я зараз не кажу пра адзіную валюту, гэта пытанне, магчыма, будучыні, калі нашы службы прыйдуць да нейкай згоды на гэты конт. Але нам трэба сінхранізаваць наша заканадаўства ў сферы эканомікі", - заявіў расійскі лідар.
Пуцін удакладніў, што зараз праца ідзе ў частцы збліжэння падатковай і мытнай справы і заканадаўства.
"Гэта трэба, каб забяспечыць аднастайнае разуменне таго, як мы будзем дзейнічаць для дасягнення найвышэйшага выніку. Гэта асноўныя рэчы. Фіскальная палітыка і заканадаўства. І мытная палітыка", - удакладніў расійскі прэзідэнт.
Гаворачы аб прыняцці дарожных карт, Пуцін расказаў аб тым, што працэс іх прыняцця быў няпростым.
"Гэта быў доўгі і няпросты працэс узгаднення пазіцый. І Аляксандр Рыгоравіч (Лукашэнка – Sputnik), і яго каманда – няпростыя перагаворшчыкі, але мы ў цэлым дасягнулі разумення, якімі тэмпамі, якімі крокамі мы павінны ісці да гэтага. Гэта датычыцца допуску на рынак закупак тавараў і паслуг беларускімі эканамічнымі аператарамі, гэта датычыцца транспарту, гэта датычыцца многіх іншых пытанняў", - сказаў прэзідэнт РФ.
Пуцін выказаў упэўненасць, што беларускія і расійскія грамадзяне адчуюць эфектыўнасць інтэграцыі дзвюх краін на сабе.
"Гэта не манна нябесная, з неба ўсё адразу не паваліцца. Але відавочныя ёсць рэчы, якія забяспечваюць нашу канкурэнтаздольнасць. …Мы пра ўсё гэта дамовіліся, і зараз пачнём працу. Упэўнены, што вынікі будуць", – запэўніў Пуцін.
Пры гэтым указаў, што пэўныя плюсы ад Саюзнай дзяржавы грамадзяне дзвюх краін ужо адчулі – гэта датычыцца і сацыяльных пытанняў, свабоднага перамяшчэння беларусаў і расіян па тэрыторыі аб'яднання, роўных умоў на рынку працы.
Крэмль гатовы супрацоўнічаць з Кіевам
Паводле яго слоў, абвастрэнне сітуацыі на ўкраінскай тэрыторыі пачалося ў 2014 годзе. Да гэтага, нягледзячы на тое, што СССР спыніў сваё існаванне, а частка гістарычных расійскіх тэрыторый аказаліся ўкраінскімі, Расія з гэтым змірылася.
"Больш таго, мы садзейнічалі станаўленню гэтай дзяржавы. І працавалі, і працуем, і гатовы працаваць з усімі ўрадамі, якой бы знешнепалітычнай арыентацыі яны не прытрымліваліся", - адзначыў расійскі лідар.
Пасля чаго ў якасці прыкладу прывёў выбудоўванне адносін з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам і прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай, якія, як і цяперашнія ўкраінскія ўлады, адкрыта гаварылі аб сваёй празаходняй арыентацыі.
"Мы з імі працавалі. Так, спрачаліся з-за газу, былі там канфлікты. Але ўрэшце аб усім дамовіліся і працавалі. І гатовы былі і далей працаваць. І ніякія дзеянні ў адносінах да Крыма нам у галаву не прыходзілі", - канстатаваў Пуцін.
Мірныя гарантыі і пераварот
Пасля чаго нагадаў, што ў 2014 годзе на Украіне адбыўся крывавы дзяржаўны пераварот, калі людзей забівалі і спальвалі.
Кіраўнік расійскай дзяржавы пры гэтым адзначыў, што ўкраінцы адчувалі законнае незадавальненне ад таго, што адбывалася ў іх краіне. У сваю чаргу дзеючы тады прэзідэнт Віктар Януковіч з усім пагадзіўся і атрымаў гарантыі мірнага развіцця сітуацыі ад міністраў замежных спраў Польшчы, ФРГ і Францыі.
"Я размаўляў з прэзідэнтам ЗША (Барак Абама – Sputnik) па яго ініцыятыве. Ён мяне таксама папрасіў падтрымаць гэты працэс. Усе пагадзіліся. Праз дзень, праз два дзяржпераварот. Навошта? Адказу няма. Прэзідэнт Януковіч і так з усім пагадзіўся і гатовы быў хоць заўтра сысці ад улады. Выбары і перамога апазіцыі была немінучая. Гэта ўсё выдатна разумелі. Але навошта гэта зрабілі?", - задаў рытарычнае пытанне Пуцін.
Пуцін звярнуў увагу, што "пасля гэтага ўзнік Крым. А як мы маглі адмовіць Севастопалю і Крыму (людзям, якія там пражываюць) узяць іх пад сваю абарону і крыло. Немагчыма. Нас паставілі ў сітуацыю, калі мы не маглі паступіць інакш".
Па яго словах, расійскія ўлады не маглі бязвольна глядзець і на тое, што адбывалася на паўднёвым усходзе Украіны ў Данбасе. Гэты рэгіён уключылі ў склад Украіны ў часы знаходжання ва ўладзе Леніна. Пры гэтым у народа не спыталі, дзе і як ён жадае жыць. А Данбас не ўяўляў сябе нідзе, акрамя як у Расіі.
"Мы былі вымушаныя нешта рабіць у 2014 годзе і так узнік крызіс, які сёння развіваецца. Двойчы распачалі спробу ўкраінскія ўлады пры дапамозе сілы вырашыць пытанне ў Данбасе. Хоць угаворвалі не рабіць гэтага. Я асабіста ўгаворваў Парашэнку (былы прэзідэнт Украіны – Sputnik) толькі не ваенная аперацыя. Так-так і пачаў. Вынік? Акружэнне, страты і Мінскія пагадненні. Яны добрыя ці не? Я лічу, што адзіна магчымыя", - падкрэсліў расійскі лідар.
Пры гэтым ён растлумачыў, што праблема заключаецца ў нежаданні ўкраінскіх улад выконваць Мінскія пагадненні. У выніку быў прыняты закон аб карэнных народах з-за чаго рускія, палякі, венгры і татары, якія жывуць на ўкраінскай тэрыторыі, былі аб’яўлены некарэннымі народамі.
Пуцін канстатаваў, што ўкраінскія ўлады прымаюць рашэнні, якія супярэчаць Мінскім пагадненням: замест амністыі, забарона на яе, люстрацыя насельніцтва, замест выбараў – ваенна-адміністрацыйнае кіраванне.
Расія не зацікаўлена ў канфліктах
"Цяпер нам гавораць вайна-вайна-вайна. Складваецца ўражанне, што можа быць рыхтуюць трэцюю ваенную аперацыю. І нас загадзя папярэджваюць: не ўмешвайцеся, не абараняйце людзей. Умяшаецеся і будзеце абараняць вось такія і такія новыя санкцыі", - расказаў прэзідэнт Расіі.
На яго думку, на ўкраінскай тэрыторыі ідзе пастаяннае нашпігоўванне насельніцтва, размяшчэнне новых відаў узбраення. Затым пад прыкрыццём гэтых новых відаў узбраення штурхнуць радыкалаў і на вырашэнне пытанняў у Данбасе. Штурхаюць і ў бок Крыма.
"Мы павінны думаць аб перспектывах забеспячэння сваёй уласнай бяспекі нават не на сённяшні дзень і не на наступны тыдзень, а на бліжэйшую перспектыву. Як Расія павінна жыць з гэтым? Увесь час з аглядкай, што там будзе і калі дзеўбануць? Гэта сур'ёзнае пытанне", - асабліва падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, Расія не зацікаўлена ў канфліктах. Таму расійскі прэзідэнт адказаў на прапанову Джо Байдэна прызначыць адказных прадстаўнікоў, каб правесці перамовы па пытаннях стратэгічнай стабільнасці.
"Ясна, што адзін з найважнейшых элементаў сёння – забеспячэнне стабільнасці і бяспекі вось на гэтым участку і напрамку. І мы павінны зразумець, як будзе забяспечана наша бяспека. Таму мы прама без усялякіх хітрасцей паставілі пытанне: ніякага руху НАТА далей на ўсход быць не павінна", - растлумачыў пазіцыю прэзідэнт Расіі.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што амерыканскія партнёры гатовы да перагавораў у пачатку наступнага года ў Жэневе і прадстаўнікі ўжо прызначаны. Прычым выказаў надзею, што развіццё сітуацыі пойдзе гэтым шляхам.
"Будучыню Данбаса павінны вызначыць людзі, якія жывуць на Данбасе. І па-іншаму быць не можа", - нагадаў у чарговы раз расійскі лідар.
Паводле яго слоў, Расія бачыць сваю ролю ў тым, каб быць пасярэднікам у стварэнні найлепшых умоў для вызначэння будучыні людзей, якія жывуць на гэтай тэрыторыі. Пры гэтым ён звярнуў увагу на такую праблему, што згодна з Мінскім пагадненням Расія з'яўляецца пасрэднікам, але яе імкнуцца зрабіць бокам канфлікту.
"У Мінскіх пагадненнях такога няма, і мы на гэта не пагаджаліся", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.
Агонь па ўласных грамадзянах
Пасля чаго, адказваючы на пытанне, ці можна аддаваць загад салдатам страляць адзін у аднаго, прэзідэнт РФ прапанаваў яго пераадрасаваць цяперашняму палітычнаму кіраўніцтву Украіны.
"Як яны аддаюць загады страляць па Данбасе? У штодзённым рэжыме", - канстатаваў кіраўнік расійскай дзяржавы. Прычым, паводле яго слоў, некаторы час таму былі дасягнуты дамоўленасці, што загад на агонь у адказ могуць аддаць толькі вышэйстаячыя кіраўнікі, аж да міністэрстваў. Адпаведна, у адным выпадку Данецк і Луганск, у другім Кіеў. Гэта было зроблена, каб спыніць абстрэлы.
"Кіеўскія ўлады ўзялі потым і адмянілі гэтае рашэнне, перадаўшы права прыняцця рашэння на ўзровень палявых камандзіраў, і ўсё аднавілася", – сказаў Уладзімір Пуцін.
Пасля чаго задаў рытарычнае пытанне, як яны змаглі гэта зрабіць, калі яны лічаць жыхароў Данецка і Луганска сваімі грамадзянамі.
Расія хоча добрасуседскіх адносін
Прэзідэнт РФ расказаў, што Мінскія пагадненні мяркуюць унясенне змяненняў у Канстытуцыю Украіны і забеспячэнне аўтаноміі Данбаса, правядзенне там выбараў і амністыі. Пры гэтым Кіеў дзейнічае з дакладнасцю да наадварот.
Гэтыя змяненні ў Канстытуцыі павінны быць узгоднены з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР. Пры гэтым зараз кіеўскія ўлады адмаўляюцца размаўляць з прадстаўнікамі Данбаса.
"Хоць, калі падпісвалі гэтыя пагадненні ў Мінску, самі настойвалі на тым, каб прадстаўнікі Данбаса паставілі пад гэтым дакументам свае подпісы. І там стаяць гэтыя подпісы", - канстатаваў Уладзімір Пуцін.
На яго думку, замест таго, каб адказваць на запыт людзей аб міру, выкарыстоўваючы гэтыя настроі ў грамадстве, прэзідэнт Зяленскі, калі прыйшоў да ўлады, трапіў, як і ранейшыя кіраўнікі, пад уплыў радыкальных нацыяналістаў.
"Мы хочам выбудаваць добрасуседскія адносіны з Украінай. Прычым любой цаной, ідзём на ўсё. Але як можна выбудаваць адносіны з сённяшнім кіраўніцтвам з улікам таго, што яны робяць? Практычна немагчыма", - падкрэсліў ён.
Расійскі лідар звярнуў увагу, што ў Маскве гатовы выбудоўваць адносіны з тымі сіламі ва ўкраінскім грамадстве, якія настроены на добрасуседскія адносіны, але кіеўскія ўлады ладзяць над імі пазасудовыя расправы, уводзяць санкцыі, адбываюцца забойствы на вуліцах.
Уладзімір Пуцін нагадаў, што менавіта Джо Байдэн прапанаваў абмеркаваць пытанні стратэгічнай стабільнасці, уключаючы і заклапочанасць Расіі наконт нарастання пагрозы з боку Украіны.
"Ён прапанаваў, мы адказалі. На мой погляд вельмі канструктыўна і хутка", - асабліва адзначыў ён. Пасля чаго дадаў, што расійскі бок гатовы абмяркоўваць гэтыя пытанні і з НАТА, і з АБСЕ.
Сёння штогадовая прэс-канферэнцыя прэзідэнта РФ доўжылася 3 гадзіны 56 хвілін, ён адказаў на 55 пытанняў. Пытанні Пуціну задалі 17 журналістаў федэральных СМІ, 19 прадстаўнікоў рэгіянальнай прэсы, чатыры супрацоўнікі замежных выданняў. Таксама паразмаўляць з расійскім лідарам удалося і двум блогерам.
Прэс-канферэнцыя прайшла ў Цэнтральнай выставачнай зале "Манеж", на мерапрыемства былі акрэдытаваны 507 журналістаў розных выданняў і тэлеканалаў.