https://bel.sputnik.by/20211224/ke-rykhtuetstsa-da-slavoga-vyrashennya-kanflktu--danbase--mzs-rf-1058990858.html
Кіеў рыхтуецца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе – МЗС РФ
Кіеў рыхтуецца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе – МЗС РФ
Sputnik Беларусь
Украіна павялічыла ваенны бюджэт амаль на 20%, пры гэтым замежная прысутнасць у краіне ўвесь час расце. 24.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-24T14:18+0300
2021-12-24T14:18+0300
2022-02-22T20:10+0300
у свеце
узброены канфлікт
мзс рф
расія
украіна
кіеў
марыя захарава
данбас
бюджэт
канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101437/21/1014372105_0:202:3072:1930_1920x0_80_0_0_fe6806366b43f9ecede11f91e8a409a3.jpg
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Улады Украіны, здаецца, рыхтуюцца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе замест таго, каб пакласці канец грамадзянскай вайне, якая доўжыцца ўжо восьмы год, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.Дыпламат падмацавала сваё меркаванне агучаным у Вярхоўнай радзе рашэннем – кіраўнік украінскага ўрада Дзяніс Шмыгаль заявіў аб павелічэнні ваеннага бюджэту краіны ў 2022 годзе амаль да 12 млрд долараў.Яна таксама звярнула ўвагу, што міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заклікаў краіны Захаду прадаставіць Кіеву, апроч абарончых, яшчэ і наступальныя ўзбраенні."Каб, відаць, ужо пытанне Данбаса закрыць канчаткова, ці што?" - зноў задалася пытаннем афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС, заўважыўшы, што замежная прысутнасць на Украіне пастаянна расце. Паводле яе звестак, на лініі судакранання ў Данбасе знаходзяцца чатыры тысячы ваенных інструктараў з ЗША.Расія ў чарговы раз заклікала Захад прыкласці намаганні, каб заахвоціць яго выконваць мінскія дамовы.Дыпламат упэўнена, што без гэтага немагчыма дасягненне ўстойлівага міру, не толькі ў Данбасе, але і ў агульнаеўрапейскім маштабе.Масква занепакоена перакідкай тэхнікіПаводле апошніх звестак ААН, ахвярамі канфлікту ў Данбасе, які доўжыцца з красавіка 2014 года, сталі каля 13 тысяч чалавек. Урэгуляванне сітуацыі абмяркоўваюць падчас сустрэч кантактнай групы.Аднак і пасля пагадненняў аб перамір'і ў ДНР заяўлялі аб абстрэлах украінскай цяжкай артылерыяй жылых раёнаў. Расія неаднаразова заяўляла, што Кіеў не выконвае мінскія пагадненні і зацягвае перамовы.Таксама адзначалася, што Украіна накіравала ў Данбас палову ўсяго асабовага складу сваіх Узброеных сіл. Масква выказвала занепакоенасць перакідкай ваеннай тэхнікі краін НАТА да расійскіх меж і ростам колькасці заходніх інструктараў у Данбасе.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211223/putsn-vykaza-merkavanne-shto-ke-rykhtue-vaennuyu-aperatsyyu--danbase-1058951406.html
расія
украіна
кіеў
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101437/21/1014372105_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_124539224119f0b54c86a3c59bcb63d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, узброены канфлікт, мзс рф, расія, украіна, кіеў, марыя захарава, данбас, бюджэт, канфлікт
у свеце, узброены канфлікт, мзс рф, расія, украіна, кіеў, марыя захарава, данбас, бюджэт, канфлікт
Кіеў рыхтуецца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе – МЗС РФ
14:18 24.12.2021 (абноўлена: 20:10 22.02.2022) Украіна павялічыла ваенны бюджэт амаль на 20%, пры гэтым замежная прысутнасць у краіне ўвесь час расце.
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Улады Украіны, здаецца, рыхтуюцца да сілавога вырашэння канфлікту ў Данбасе замест таго, каб пакласці канец грамадзянскай вайне, якая доўжыцца ўжо восьмы год, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
Дыпламат падмацавала сваё меркаванне агучаным у Вярхоўнай радзе рашэннем – кіраўнік украінскага ўрада Дзяніс Шмыгаль заявіў аб павелічэнні ваеннага бюджэту краіны ў 2022 годзе амаль да 12 млрд долараў.
"Гэта 12 млрд долараў на вайну са сваімі грамадзянамі, тымі самымі, пра якіх так часта гавораць і думаюць толькі тады, калі падпісваюць ваенныя бюджэты. На 20% павялічыўся ваенны бюджэт Украіны. Які мір?" – лічыць Захарава.
Яна таксама звярнула ўвагу, што міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заклікаў краіны Захаду прадаставіць Кіеву, апроч абарончых, яшчэ і наступальныя ўзбраенні.
"Каб, відаць, ужо пытанне Данбаса закрыць канчаткова, ці што?" - зноў задалася пытаннем афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС, заўважыўшы, што замежная прысутнасць на Украіне пастаянна расце. Паводле яе звестак, на лініі судакранання ў Данбасе знаходзяцца чатыры тысячы ваенных інструктараў з ЗША.
Расія ў чарговы раз заклікала Захад прыкласці намаганні, каб заахвоціць яго выконваць мінскія дамовы.
"У які раз мы заклікаем заходніх куратараў Украіны, у тым ліку міжнародныя структуры, якія імкнуцца не заўважаць нічога з таго, што там праходзіць і адбываецца, перастаць глядзець альбо ў іншы бок, альбо скрозь пальцы, на дзеянні кіеўскага рэжыму і прыкласці нарэшце хоць нейкія мінімальныя намаганні, каб заахвоціць яго да выканання мінскіх пагадненняў", - сказала Захарава.
Дыпламат упэўнена, што без гэтага немагчыма дасягненне ўстойлівага міру, не толькі ў Данбасе, але і ў агульнаеўрапейскім маштабе.
Масква занепакоена перакідкай тэхнікі
Паводле апошніх звестак ААН, ахвярамі канфлікту ў Данбасе, які доўжыцца з красавіка 2014 года, сталі каля 13 тысяч чалавек. Урэгуляванне сітуацыі абмяркоўваюць падчас сустрэч кантактнай групы.
Аднак і пасля пагадненняў аб перамір'і ў ДНР заяўлялі аб абстрэлах украінскай цяжкай артылерыяй жылых раёнаў. Расія неаднаразова заяўляла, што Кіеў не выконвае мінскія пагадненні і зацягвае перамовы.
Таксама адзначалася, што Украіна накіравала ў Данбас палову ўсяго асабовага складу сваіх Узброеных сіл. Масква выказвала занепакоенасць перакідкай ваеннай тэхнікі краін НАТА да расійскіх меж і ростам колькасці заходніх інструктараў у Данбасе.
"
Усё залежыць ад Кіева": Васерман зрабіў прагноз для Расіі, Украіны і Данбаса
Украінскія вайскоўцы прасілі расіян
выратаваць Крым ад НАТА – Лукашэнка
МЗС РФ: Захад пад выглядам інструктараў
перакідвае на Украіну баевікоўЛукашэнка
назваў пазіцыю Мінска ў выпадку сутыкнення Расіі з агрэсіяй Украіны