https://bel.sputnik.by/20211224/zakony-ab-uns--prakakh-u-vybarchym-prave-raspratsuyuts-u-2022-godze-1058978027.html
Законы аб УНС і праўках у выбарчым праве распрацуюць у 2022 годзе
Законы аб УНС і праўках у выбарчым праве распрацуюць у 2022 годзе
Sputnik Беларусь
Абодва законы будуць унесеныя ў беларускі парламент для разгляду ў верасні і снежні наступнага года. 24.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-24T10:22+0300
2021-12-24T10:22+0300
2022-01-19T18:55+0300
парламент
парламент беларусі
беларусь
закон
унс
выбарчае права
канстытуцыя рэспублікі беларусь
папраўкі ў канстытуцыю беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/07/1046329022_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_97afb3f037e9e842e080f51bd6b85c87.jpg
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе і аб унясенні змяненняў у выбарчы кодэкс будуць распрацаваны ў Беларусі ў 2022 годзе, такая інфармацыя змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта, размешчаным у пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.Дакумент №508 ад 23 снежня быў апублікаваны ў пятніцу.Выбарчы кодэксЗакон "Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" прадугледжвае ўдасканаленне кодэкса з улікам практыкі яго прымянення. Таксама яго павінны прывесці ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі.Закон падрыхтуюць у ліпені, а ў верасні ўнясуць у парламент.Усебеларускі сходУ адпаведнасці з дакументам, закон "Аб Усебеларускім народным сходзе" будзе распрацаваны ў верасні, на разгляд парламента яго ўнясуць у снежні.Цяпер УНС з'яўляецца дарадчым органам. Па задуме, сход павінен трансфармавацца ў канстытуцыйны ўладны орган.Іншыя законапраектыАкрамя таго, у ліку запланаваных да распрацоўкі законапраектаў:Новая КанстытуцыяУ Беларусі рыхтуецца праект новай Канстытуцыі. Як паведамляў раней старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, усяго прапанавана змяніць 53 артыкулы Асноўнага закона, увесці 14 новых і два выключыць.У ліку прапаноў – захаванне прэзідэнцкай формы праўлення і правядзенне пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам, зыходзячы з канстытуцыйных функцый.Акрамя таго, плануецца замацаванне і ўстанаўленне канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага схода.Плануецца, што канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца ў лютым 2022 года, аднак дакладная дата стане вядома за 30 дзён да асноўнага дня галасавання – яе назаве Прэзідэнт.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211223/lukashenka-skaza-kal-zho-dakladna-pradstavyats-varyyant-novay-kanstytutsy-1058942524.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/07/1046329022_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_28760fc53d3cac340acd6ba2dabd4f0f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
парламент, парламент беларусі, беларусь, закон, унс, выбарчае права, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
парламент, парламент беларусі, беларусь, закон, унс, выбарчае права, канстытуцыя рэспублікі беларусь, папраўкі ў канстытуцыю беларусі
Законы аб УНС і праўках у выбарчым праве распрацуюць у 2022 годзе
10:22 24.12.2021 (абноўлена: 18:55 19.01.2022) Абодва законы будуць унесеныя ў беларускі парламент для разгляду ў верасні і снежні наступнага года.
МІНСК, 24 сне – Sputnik. Законапраекты аб Усебеларускім народным сходзе і аб унясенні змяненняў у выбарчы кодэкс будуць распрацаваны ў Беларусі ў 2022 годзе, такая інфармацыя змяшчаецца ва ўказе прэзідэнта, размешчаным у пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Дакумент №508 ад 23 снежня быў апублікаваны ў пятніцу.
"Зацвердзіць план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2022 год", - гаворыцца ва ўказе.
Закон "Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" прадугледжвае ўдасканаленне кодэкса з улікам практыкі яго прымянення. Таксама яго павінны прывесці ў адпаведнасць з заканадаўчымі актамі.
Закон падрыхтуюць у ліпені, а ў верасні ўнясуць у парламент.
У адпаведнасці з дакументам, закон "Аб Усебеларускім народным сходзе" будзе распрацаваны ў верасні, на разгляд парламента яго ўнясуць у снежні.
Цяпер УНС з'яўляецца дарадчым органам. Па задуме, сход павінен трансфармавацца ў канстытуцыйны ўладны орган.
Акрамя таго, у ліку запланаваных да распрацоўкі законапраектаў:
новая рэдакцыя закона "Аб магістральным трубаправодным транспарце" (павінен быць унесены ў парламент у лютым),
закон "Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі" (сакавік),
папраўкі ў законы "Аб свабодных эканамічных зонах" (лістапад),
"Аб знешняй працоўнай міграцыі" (люты),
"Аб дзяржаўнай статыстыцы" (верасень).
У Беларусі рыхтуецца праект новай Канстытуцыі. Як паведамляў раней старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, усяго прапанавана змяніць 53 артыкулы Асноўнага закона, увесці 14 новых і два выключыць.
У ліку прапаноў – захаванне прэзідэнцкай формы праўлення і правядзенне пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж прэзідэнтам, парламентам і ўрадам, зыходзячы з канстытуцыйных функцый.
Акрамя таго, плануецца замацаванне і ўстанаўленне канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага схода.
Плануецца, што канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца ў лютым 2022 года, аднак дакладная дата стане вядома за 30 дзён да асноўнага дня галасавання – яе назаве Прэзідэнт.
Палата прадстаўнікоў
прыняла праект закона "Аб генацыдзе беларускага народа"