https://bel.sputnik.by/20211225/ltvu-chakae-vyalzny-shtraf-z-za-razryvu-damovy-z-belaruskalem-1058997654.html
Літву чакае вялізны штраф з-за разрыву дамовы з "Беларуськаліем"
Літву чакае вялізны штраф з-за разрыву дамовы з "Беларуськаліем"
Sputnik Беларусь
Шматмільённыя сумы стануць сапраўдным ударам па літоўскай эканоміцы, бо дагаворы "Літоўскіх чыгунак" з "Беларуськаліем" заключаны да 2023 года, заявілі ў... 25.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-25T09:32+0300
2021-12-25T09:32+0300
2021-12-25T09:32+0300
у свеце
эканоміка
літва
аат "беларуськалій"
сейм
санкцыі
дамова
чыгунка
штраф
калійныя ўдабрэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058146189_0:127:3000:1815_1920x0_80_0_0_057b30c5025cca893876d162b81e6a10.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Літва ў выпадку аднабаковага разрыву дагавора "Літоўскіх чыгунак" з "Беларуськаліем" павінна будзе выплаціць штраф у памеры ад 600 мільёнаў еўра, заявіў старшыня эканамічнага камітэта сейма Казіс Старкявічус.Раней стала вядома, што афіцыйны Вільнюс шукаў спосабы спыніць транзіт беларускіх уабрэнняў і вярнуць перадаплату за пастаўкі з-за санкцый у дачыненні да "Беларуськалія", якія ўжо дзейнічалі, але гэта прывяло да крытыкі кіруючых колаў.Паводле слоў дэпутата сейма, такія сумы стануць сапраўдным ударам па літоўскай эканоміцы, бо дагаворы "Літоўскіх чыгунак" з "Беларуськаліем" заключаны да 2023 года.Скандал у ЛітвеУ Літве на фоне працягу транзіту беларускай прадукцыі разгарэўся сапраўдны скандал. Справа ў тым, што еўрапейскія санкцыі супраць "Беларуськалія" не распаўсюджваюцца на асноўныя віды калійных удабрэнняў і кантракты, заключаныя да 25 чэрвеня 2021 года.На фоне ўводу санкцый ад ЗША Літва таксама захацела спыніць транзіт, але "Літоўскія чыгункі" працягваюць перавозку калійнай прадукцыі, за што была атрымана перадаплата.Кіраўнікі МЗС і міністэрства транспарту падалі заявы аб адстаўцы, аднак прэм'ер прашэнні не задаволіла. Аб сваім намеры пайсці ў адстаўку паведаміў таксама кіраўнік "Літоўскіх чыгунак".Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя вакол "Беларуськалія" нанесла вялікую шкоду рэпутацыі дзяржавы. Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы падрыхтавала законапраект, які забараняе транзіт тавараў з Беларусі. У ім прапануецца накласці санкцыі на прадукцыю, якая імпартуецца з суседняй краіны, закупляецца напрамую або пастаўляецца ўскосна з яе.Беларусь запэўніла, што, калі Літва прыме рашэнне абмежаваць транзіт, услед рушаць меры ў адказ. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перакрыццё грузаабароту паміж Літвой і Украінай стане дастойным адказам Вільнюсу на "ўсю гэту літоўскую чахарду па Клайпедскім порце".Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211222/lukashenka-rastlumachy-yak-mozha-adkazats-na-chakhardu-pa-klaypedskm-portse-1058917884.html
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/16/1058146189_206:0:2794:1941_1920x0_80_0_0_e6fc1a24773b92bc12eed33a9952363d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, эканоміка, літва, аат "беларуськалій", сейм, санкцыі, дамова, чыгунка, штраф, калійныя ўдабрэнні, транзіт
у свеце, эканоміка, літва, аат "беларуськалій", сейм, санкцыі, дамова, чыгунка, штраф, калійныя ўдабрэнні, транзіт
Літву чакае вялізны штраф з-за разрыву дамовы з "Беларуськаліем"
Шматмільённыя сумы стануць сапраўдным ударам па літоўскай эканоміцы, бо дагаворы "Літоўскіх чыгунак" з "Беларуськаліем" заключаны да 2023 года, заявілі ў сейме.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Літва ў выпадку аднабаковага разрыву дагавора "Літоўскіх чыгунак" з "Беларуськаліем" павінна будзе выплаціць штраф у памеры ад 600 мільёнаў еўра, заявіў старшыня эканамічнага камітэта сейма Казіс Старкявічус.
Раней стала вядома, што афіцыйны Вільнюс шукаў спосабы спыніць транзіт беларускіх уабрэнняў і вярнуць перадаплату за пастаўкі з-за санкцый у дачыненні да "Беларуськалія", якія ўжо дзейнічалі, але гэта прывяло да крытыкі кіруючых колаў.
"Цяпер, вядома, не толькі з-за беларускага крызісу цэны на калій узняліся на касмічную вышыню. Цана ўжо ў любым выпадку вялізная. Калі нам давядзецца плаціць штраф, то (пачынаючы – заўв. Sputnik) не з 200 мільёнаў (еўра), а з 600 мільёнаў…", - сказаў Старкявічус у эфіры літоўскага "Навінавага радыё".
Паводле слоў дэпутата сейма, такія сумы стануць сапраўдным ударам па літоўскай эканоміцы, бо дагаворы "Літоўскіх чыгунак" з "Беларуськаліем" заключаны да 2023 года.
У Літве на фоне працягу транзіту беларускай прадукцыі разгарэўся сапраўдны скандал. Справа ў тым, што еўрапейскія санкцыі супраць "Беларуськалія" не распаўсюджваюцца на асноўныя віды калійных удабрэнняў і кантракты, заключаныя да 25 чэрвеня 2021 года.
На фоне ўводу санкцый ад ЗША Літва таксама захацела спыніць транзіт, але "Літоўскія чыгункі" працягваюць перавозку калійнай прадукцыі, за што была атрымана перадаплата.
Кіраўнікі МЗС і міністэрства транспарту падалі заявы аб адстаўцы, аднак прэм'ер прашэнні не задаволіла. Аб сваім намеры пайсці ў адстаўку паведаміў таксама кіраўнік "Літоўскіх чыгунак".
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя вакол "Беларуськалія" нанесла вялікую шкоду рэпутацыі дзяржавы. Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы падрыхтавала законапраект, які забараняе транзіт тавараў з Беларусі. У ім прапануецца накласці санкцыі на прадукцыю, якая імпартуецца з суседняй краіны, закупляецца напрамую або пастаўляецца ўскосна з яе.
Беларусь запэўніла, што, калі Літва прыме рашэнне абмежаваць транзіт, услед рушаць меры ў адказ. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перакрыццё грузаабароту паміж Літвой і Украінай стане дастойным адказам Вільнюсу на "ўсю гэту літоўскую чахарду па Клайпедскім порце".
Улады Калінінграда
занепакоены ідэяй забароны транзіту грузаў з Беларусі
Урад Літвы можа сысці ў адстаўку – уся справа ў няспыненым транзіце