https://bel.sputnik.by/20211225/lukashenka-sazvansya-z-alevym-shto-abmyarkoval-1059011468.html
Лукашэнка сазваніўся з Аліевым: што абмяркоўвалі?
Лукашэнка сазваніўся з Аліевым: што абмяркоўвалі?
Sputnik Беларусь
Спачатку прэзідэнт Беларусі павіншаваў свайго азербайджанскага калегу з 60-гадовым юбілеем, пасля чаго лідары прайшліся па міжнародным парадку дня. 25.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-25T12:57+0300
2021-12-25T12:57+0300
2021-12-25T12:57+0300
у свеце
аляксандр лукашэнка
беларусь
азербайджан
ільхам аліеў
юбілей
прэзідэнт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103874/42/1038744286_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_bbba436de4bb47e96b37f8b9a50ccdc8.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў сазваніліся ў суботу па тэлефоне, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.Беларускі прэзідэнт спачатку павіншаваў свайго азербайджанскага калегу з 60-гадовым юбілеем і пажадаў моцнага здароўя. Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Баку за пазіцыю на саміце "Усходняе партнёрства", які на мінулым тыдні адбыўся ў Бруселі. На ім, нагадаем, Азербайджан не падтрымаў пункт дэкларацыі па Беларусі, бо ён не адпавядае прынцыпам знешняй палітыкі рэспублікі.Таксама Ільхам Аліеў распавёў Лукашэнку аб сітуацыі ў Нагорным Карабаху і як аднаўляюцца пацярпелыя ад вайны землі.Як і належыць, у канцы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі беларуска-азербайджанскія адносіны і дамовіліся прадоўжыць размову на саміце кіраўнікоў краін СНД у Санкт-Пецярбургу 28 снежня.Да гэтага прэзідэнты размаўлялі па тэлефоне 27 лістапада. Тады Лукашэнка і Аліеў абмеркавалі вынікі трохбаковай сустрэчы лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі па Карабаху і закранулі ўзаемаадносіны Азербайджана з АДКБ.Піцерскі самітНа нефармальнай сустрэчы кіраўнікі краін СНД у Санкт-Пецярбургу лідары краін Садружнасці – прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і першы лідар рэспублікі Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў – падвядуць вынікі старшынства беларускага боку і абмяркуюць далейшае супрацоўніцтва.Беларускі бок напярэдадні пацвердзіў двухдзённы працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург. Прэзідэнт наведае паўночную сталіцу Расіі 28-29 снежня. На другі дзень запланавана сустрэча беларускага лідара і яго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211127/lukashenka--ale-abmerkaval-pa-telefone-adnosny-azerbaydzhana-z-adkb-1058297196.html
беларусь
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103874/42/1038744286_177:0:2802:1969_1920x0_80_0_0_0236243efa3ed6635dc6bae22aefae2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, аляксандр лукашэнка, беларусь, азербайджан, ільхам аліеў, юбілей, прэзідэнт
у свеце, аляксандр лукашэнка, беларусь, азербайджан, ільхам аліеў, юбілей, прэзідэнт
Лукашэнка сазваніўся з Аліевым: што абмяркоўвалі?
Спачатку прэзідэнт Беларусі павіншаваў свайго азербайджанскага калегу з 60-гадовым юбілеем, пасля чаго лідары прайшліся па міжнародным парадку дня.
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў сазваніліся ў суботу па тэлефоне, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Беларускі прэзідэнт спачатку павіншаваў свайго азербайджанскага калегу з 60-гадовым юбілеем і пажадаў моцнага здароўя. Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Баку за пазіцыю на саміце "Усходняе партнёрства", які на мінулым тыдні адбыўся ў Бруселі. На ім, нагадаем, Азербайджан не падтрымаў пункт дэкларацыі па Беларусі, бо ён не адпавядае прынцыпам знешняй палітыкі рэспублікі.
Таксама Ільхам Аліеў распавёў Лукашэнку аб сітуацыі ў Нагорным Карабаху і як аднаўляюцца пацярпелыя ад вайны землі.
Як і належыць, у канцы кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі беларуска-азербайджанскія адносіны і дамовіліся прадоўжыць размову на саміце кіраўнікоў краін СНД у Санкт-Пецярбургу 28 снежня.
Да гэтага прэзідэнты размаўлялі па тэлефоне 27 лістапада. Тады Лукашэнка і Аліеў абмеркавалі вынікі трохбаковай сустрэчы лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі па Карабаху і закранулі ўзаемаадносіны Азербайджана з АДКБ.
На нефармальнай сустрэчы кіраўнікі краін СНД у Санкт-Пецярбургу лідары краін Садружнасці – прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў і першы лідар рэспублікі Нурсултан Назарбаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў і прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіееў – падвядуць вынікі старшынства беларускага боку і абмяркуюць далейшае супрацоўніцтва.
Беларускі бок напярэдадні пацвердзіў двухдзённы працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург. Прэзідэнт наведае паўночную сталіцу Расіі 28-29 снежня. На другі дзень запланавана сустрэча беларускага лідара і яго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна.
Беларускія спецыялісты
гатовы будаваць у Азербайджане "разумныя" гарады - пасол
Самыя цёплыя з часоў СССР: Лукашэнка
пра адносіны Беларусі і АзербайджанаПрэзідэнты Беларусі і Азербайджана
нефармальна размаўлялі 5 гадзін