https://bel.sputnik.by/20211225/shpts-lukashenk-zaraz-mozha-zyavtstsa-va-skh-zhadayuchykh-ale--nezvychaynym-vyglyadze-1059013713.html
Шпіц Лукашэнкі зараз можа з'явіцца ва ўсіх жадаючых, але ў незвычайным выглядзе
Шпіц Лукашэнкі зараз можа з'явіцца ва ўсіх жадаючых, але ў незвычайным выглядзе
Sputnik Беларусь
На байках, якія прадаюцца ў фірменнай краме ў чорным і белым колерах, з'явілася выява выхаванца прэзідэнта – шпіца Умкі, і напісана адна з самых вядомых фраз... 25.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-25T14:59+0300
2021-12-25T14:59+0300
2021-12-25T15:24+0300
аляксандр лукашэнка
крама
прэзідэнт
шпіц
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/19/1059011465_219:419:650:661_1920x0_80_0_0_391f1994c0d2349e982df048a9309ceb.jpg
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Выява прэзідэнцкага выхаванца – шпіца Умкі - з'явілася на талстоўках і майках у фірменнай краме, якая прадае адзенне з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі.Фатаграфіі новага мерча паказаў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы. Як адзначаецца, серыя гэтага адзення выпушчана спецыяльна да калядных і навагодніх свят і яна лімітаваная.На байках, якія прадаюцца ў чорным і белым колерах, напісана адна з самых вядомых фраз Лукашэнкі: "жесточайше".Нагадаем, фірменная крама з майкамі і байкамі, дзе замест надпісаў цытаты беларускага лідара, адкрылася ў мінулую суботу ў гандлёвым цэнтры "Замак".Прэзідэнцкі шпіцВыхаванец кіраўніка беларускай дзяржавы – пухнаты белы шпіц па мянушцы Умка – не раз з'яўляўся на публіцы і стаў зоркай у інтэрнэце і СМІ. З сабакам Аляксандр Лукашэнка саджаў лес, сек дровы, даваў інтэрв'ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ, спрабаваў пачаставаць выхаванца вадой з крыніцы, браў з сабой у паездкі па рэгіёнах.З Умкай прэзідэнт нават збіраў кавуны, ездзіў на Славянскі базар-2021, на вучэнні "Захад-2021", вазіў яго ў Душанбэ і ў лагер мігрантаў у "Брузгах", а таксама выводзіў на лёд пасля хакейнага матча.Летам у Лукашэнкі ледзь не з'явіўся яшчэ адзін выхаванец: у жніўні, калі прэзідэнт сек дровы на сваім участку, да яго падбегла чорна-белае шчанё. Кіраўнік дзяржавы ўзяў яго на рукі і моцна абняў, аднак пасля высветлілася, што ў шчанюка ўжо ёсць гаспадар у вёсцы.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20211218/budze-velm-tskava-krama-z-mercham-ad-lukashenk-adkryvaetstsa--mnsku-1058801631.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/19/1059011465_180:335:653:690_1920x0_80_0_0_7f54cd81b0ce9d90a31f6cbf679ff084.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, крама, прэзідэнт, шпіц
аляксандр лукашэнка, крама, прэзідэнт, шпіц
Шпіц Лукашэнкі зараз можа з'явіцца ва ўсіх жадаючых, але ў незвычайным выглядзе
14:59 25.12.2021 (абноўлена: 15:24 25.12.2021) На байках, якія прадаюцца ў фірменнай краме ў чорным і белым колерах, з'явілася выява выхаванца прэзідэнта – шпіца Умкі, і напісана адна з самых вядомых фраз кіраўніка беларускай дзяржавы: " жесточайше".
МІНСК, 25 сне – Sputnik. Выява прэзідэнцкага выхаванца – шпіца Умкі - з'явілася на талстоўках і майках у фірменнай краме, якая прадае адзенне з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі.
Фатаграфіі новага мерча паказаў Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы. Як адзначаецца, серыя гэтага адзення выпушчана спецыяльна да калядных і навагодніх свят і яна лімітаваная.
На байках, якія прадаюцца ў чорным і белым колерах, напісана адна з самых вядомых фраз Лукашэнкі: "жесточайше".
Нагадаем, фірменная крама з майкамі і байкамі, дзе замест надпісаў цытаты беларускага лідара, адкрылася ў мінулую суботу ў гандлёвым цэнтры "Замак".
Выхаванец кіраўніка беларускай дзяржавы – пухнаты белы шпіц па мянушцы Умка – не раз з'яўляўся на публіцы і стаў зоркай у інтэрнэце і СМІ. З сабакам Аляксандр Лукашэнка саджаў лес, сек дровы, даваў інтэрв'ю расійскай журналістцы Наіле Аскер-задэ, спрабаваў пачаставаць выхаванца вадой з крыніцы, браў з сабой у паездкі па рэгіёнах.
З Умкай прэзідэнт нават збіраў кавуны, ездзіў на Славянскі базар-2021, на вучэнні "Захад-2021", вазіў яго ў Душанбэ і ў лагер мігрантаў у "Брузгах", а таксама выводзіў на лёд пасля хакейнага матча.
Летам у Лукашэнкі ледзь не з'явіўся яшчэ адзін выхаванец: у жніўні, калі прэзідэнт сек дровы на сваім участку, да яго падбегла чорна-белае шчанё. Кіраўнік дзяржавы ўзяў яго на рукі і моцна абняў, аднак пасля высветлілася, што ў шчанюка ўжо ёсць гаспадар у вёсцы.
Маніпулянт і кампаньён:
які характар у сабакі Лукашэнкі - відэа
Не для піяру: Лукашэнка расказаў,
навошта вырошчвае кавуныУ сям'і Лукашэнкі -
вяселле