https://bel.sputnik.by/20211227/lukashenka-zapras-prezdenta-zralya-navedats-belarus-1059047012.html
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Ізраіля наведаць Беларусь
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Ізраіля наведаць Беларусь
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт падчас тэлефоннай размовы абмеркаваў з ізраільскім палітыкам двухбаковыя адносіны і гуманітарную сферу. 27.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-27T13:17+0300
2021-12-27T13:17+0300
2021-12-27T13:26+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
ізраіль
адносіны
прэзідэнт
палітык
размова
іцхак герцаг
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059043992_0:0:3075:1731_1920x0_80_0_0_d87fb400617b3c4cf43ada8bfed0bb21.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Беларускі лідар правёў тэлефонную размову са сваім ізраільскім калегам Іцхакам Герцагам, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Ізраіля двухбаковыя адносіны паміж нашымі краінамі, а таксама шэраг гуманітарных пытанняў.Прэзідэнт Беларусі запрасіў Іцхака Герцага наведаць Беларусь.Раней стала вядома, што ізраільскі бок праяўляе цікавасць да расследавання па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа. Генеральны пракурор Андрэй Швед абмяркоўваў гэтае пытанне з паслом Ізраіля ў Беларусі Алексам Гольдманам-Шайманам.Ізраільскі дыпламат паказаў беларускім уладам на неабходнасць устанавіць усе факты генацыду, у тым ліку з улікам трагічных падзей Халакоста. У сувязі з гэтым ён заявіў аб гатоўнасці ізраільскага боку аказаць дапамогу ў расследаванні.Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем былі ўстаноўлены 26 траўня 1992 года.Беларускі прэзыдэнт наведваў Ізраіль у 2000 годзе.У 2015 годзе ўступіла ў сілу двухбаковае міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, што садзейнічала росту ўзаемных наведванняў дзвюх краін.Нагадаем, што Іцхак Герцаг у розны час займаў пасады старшыні партыі "Авода", лідара апазіцыі ў Кнэсеце, міністра сацыяльнага забеспячэння. На пасаду прэзідэнта Ізраіля быў абраны 2 чэрвеня 2021 года. Бацька цяперашняга кіраўніка дзяржавы Хаім Герцаг двойчы абіраўся на пасаду прэзідэнта Ізраіля.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210415/Lukashenka-lsy-belarusa--yareya-tsesna-perapletseny-1047393226.html
беларусь
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059043992_7:0:2738:2048_1920x0_80_0_0_8eeaf916bcccdaa203b7b3daa7410c00.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, ізраіль, адносіны, прэзідэнт, палітык, размова, іцхак герцаг, у свеце
аляксандр лукашэнка, беларусь, ізраіль, адносіны, прэзідэнт, палітык, размова, іцхак герцаг, у свеце
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Ізраіля наведаць Беларусь
13:17 27.12.2021 (абноўлена: 13:26 27.12.2021) Беларускі прэзідэнт падчас тэлефоннай размовы абмеркаваў з ізраільскім палітыкам двухбаковыя адносіны і гуманітарную сферу.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Беларускі лідар правёў тэлефонную размову са сваім ізраільскім калегам Іцхакам Герцагам, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Ізраіля двухбаковыя адносіны паміж нашымі краінамі, а таксама шэраг гуманітарных пытанняў.
Прэзідэнт Беларусі запрасіў Іцхака Герцага наведаць Беларусь.
Раней стала вядома, што ізраільскі бок праяўляе цікавасць да расследавання па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа. Генеральны пракурор Андрэй Швед абмяркоўваў гэтае пытанне з паслом Ізраіля ў Беларусі Алексам Гольдманам-Шайманам.
Ізраільскі дыпламат паказаў беларускім уладам на неабходнасць устанавіць усе факты генацыду, у тым ліку з улікам трагічных падзей Халакоста. У сувязі з гэтым ён заявіў аб гатоўнасці ізраільскага боку аказаць дапамогу ў расследаванні.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем былі ўстаноўлены 26 траўня 1992 года.
Беларускі прэзыдэнт наведваў Ізраіль у 2000 годзе.
У 2015 годзе ўступіла ў сілу двухбаковае міжурадавае пагадненне аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў, што садзейнічала росту ўзаемных наведванняў дзвюх краін.
Нагадаем, што Іцхак Герцаг у розны час займаў пасады старшыні партыі "Авода", лідара апазіцыі ў Кнэсеце, міністра сацыяльнага забеспячэння. На пасаду прэзідэнта Ізраіля быў абраны 2 чэрвеня 2021 года. Бацька цяперашняга кіраўніка дзяржавы Хаім Герцаг двойчы абіраўся на пасаду прэзідэнта Ізраіля.