https://bel.sputnik.by/20211227/naturalnaya-abo-shtuchnaya-yakuyu-lku-vybrats--nfagrafka-1058834376.html
Натуральная або штучная: якую ёлку выбраць – інфаграфіка
Натуральная або штучная: якую ёлку выбраць – інфаграфіка
Sputnik Беларусь
Новы год – гэта шампанскае, мандарыны, падарункі, загадванне жаданняў і, вядома, ёлка – неад'емны атрыбут чароўнага свята. Парады па выбары навагодняй... 27.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-27T16:22+0300
2021-12-27T16:22+0300
2021-12-27T16:22+0300
інфаграфіка
sputnik
новы год
свята
падарункі
ёлка
інфаграфіка
новы год - 2022
шампанскае
мандарыны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059052859_0:150:3125:1908_1920x0_80_0_0_8582608c3dcef33258543cf89fe601e6.png
Большасць з нас зусім не прадстаўляюць Новы год без ёлкі дома. А вось у пытанні, якую менавіта браць – штучную або натуральную, адзінага меркавання няма: у абодвух варыянтаў ёсць свае плюсы і мінусы.Барацьбіты за экалогію ва ўнісон паўтараюць, што святочная ёлка павінна быць штучнай, а аматары "прыроднага" сцвярджаюць, што Новы год без жывой ёлкі – не Новы год. Плюсы і мінусы абодвух варыянтаў прапануе вывучыць Sputnik.На карысць штучнай ёлкі гавораць яе даўгавечнасць і практычнасць. За такое дрэва вы плаціце раз і на доўгія гады. Штучная ёлка не будзе калоцца, не справакуе алергію і дастаіць хоць да 8 сакавіка, хоць да 3 траўня, не абсыпаючыся сотнямі іголачак, якія даводзіцца даставаць літаральна з усіх шчылін. Не апошні аргумент – беражлівыя адносіны да прыроды.З мінусаў – адсутнасць святочнага водару ў кватэры, рызыка нарвацца на няякасны пластык з нафтавых рэсурсаў і цана. Так, плаціць трэба адзін раз – але сума можа апынуцца больш чым вялікай.Натуральнае ж навагодняе дрэва адразу заваюе вас водарам. Акрамя таго, ёлка вылучае вялікую колькасць фітанцыдаў, а таму выдатна чысціць паветра ад шкодных бактэрый. Ігліца вельмі багата на мінеральныя солі, эфірныя алеі, вітамін С і іншыя карысныя кампаненты. Існуе маса дзейсных рэцэптаў не толькі з ігліцы, але з зялёных шышак, пупышак, дзёгцю і нават пылку.З мінусаў назавём усюдыісныя іголкі, якія не толькі абсыпаюцца, але і колюцца, а таксама недаўгавечнасць. Што да шкоды жывой прыродзе, то нагадаем, што ёлкі на продаж зараз вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках.Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1b/1059052859_117:0:2846:2047_1920x0_80_0_0_82de5eebf9aa57998d51f666e6a4b4e9.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik, новы год, свята, падарункі, ёлка, інфаграфіка, новы год - 2022, шампанскае, мандарыны, инфографика
sputnik, новы год, свята, падарункі, ёлка, інфаграфіка, новы год - 2022, шампанскае, мандарыны, инфографика
Натуральная або штучная: якую ёлку выбраць – інфаграфіка
Новы год – гэта шампанскае, мандарыны, падарункі, загадванне жаданняў і, вядома, ёлка – неад'емны атрыбут чароўнага свята. Парады па выбары навагодняй прыгажуні – у інфаграфіцы Sputnik.
Большасць з нас зусім не прадстаўляюць Новы год без ёлкі дома. А вось у пытанні, якую менавіта браць – штучную або натуральную, адзінага меркавання няма: у абодвух варыянтаў ёсць свае плюсы і мінусы.
Барацьбіты за экалогію ва ўнісон паўтараюць, што святочная ёлка павінна быць штучнай, а аматары "прыроднага" сцвярджаюць, што Новы год без жывой ёлкі – не Новы год. Плюсы і мінусы абодвух варыянтаў прапануе вывучыць Sputnik.
На карысць штучнай ёлкі гавораць яе даўгавечнасць і практычнасць. За такое дрэва вы плаціце раз і на доўгія гады. Штучная ёлка не будзе калоцца, не справакуе алергію і дастаіць хоць да 8 сакавіка, хоць да 3 траўня, не абсыпаючыся сотнямі іголачак, якія даводзіцца даставаць літаральна з усіх шчылін. Не апошні аргумент – беражлівыя адносіны да прыроды.
З мінусаў – адсутнасць святочнага водару ў кватэры, рызыка нарвацца на няякасны пластык з нафтавых рэсурсаў і цана. Так, плаціць трэба адзін раз – але сума можа апынуцца больш чым вялікай.
Натуральнае ж навагодняе дрэва адразу заваюе вас водарам. Акрамя таго, ёлка вылучае вялікую колькасць фітанцыдаў, а таму выдатна чысціць паветра ад шкодных бактэрый. Ігліца вельмі багата на мінеральныя солі, эфірныя алеі, вітамін С і іншыя карысныя кампаненты. Існуе маса дзейсных рэцэптаў не толькі з ігліцы, але з зялёных шышак, пупышак, дзёгцю і нават пылку.
З мінусаў назавём усюдыісныя іголкі, якія не толькі абсыпаюцца, але і колюцца, а таксама недаўгавечнасць. Што да шкоды жывой прыродзе, то нагадаем, што ёлкі на продаж зараз вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках.
Фотапасткі і не толькі: перад Новым годам
узмоцняць кантроль за вырубкай ёлакПрадчуванне свята: у Мінску
запалілася навагодняя ілюмінацыя – відэа
Еўропу накрыла снегам: цудоўная падборка фота