Ліцэнзія на вяшчанне для RT DE была выдадзена законна – кіраўнік рэгулятара
© NIKITA LUENNEMANNСтудыя RT
© NIKITA LUENNEMANN
Падпісацца
Олівера Зекіч падкрэсліла, што канал выканаў абсалютна ўсе ўмовы для атрымання дазволу на вяшчанне.
МІНСК, 28 сне – Sputnik. Старшыня Савета Рэгулючага органа электронных СМІ Сербіі (REM) Олівера Зекіч у інтэрв'ю Sputnik заявіла, што ліцэнзія на вяшчанне RT DE была выдадзена на абсалютна законных падставах.
"Няма нічога спрэчнага ў тым, што Рэгулюючы орган электронных СМІ Сербіі (REM) выдаў ліцэнзію на вяшчанне расійскаму каналу RT DE, таму прэтэнзіі Германіі з'яўляюцца, мякка кажучы, дзіўнымі, і такі шум вакол гэтага пытання можа быць матываваны толькі палітычнымі прычынамі", – адзначыла яна.
Пры гэтым Зекіч расказала, што спрэчкі вакол гэтай ліцэнзіі яе вельмі здзівілі, паколькі выдача дазволу на вяшчанне любога канала з'яўляецца "найпростай справай", калі гэты канал адпавядае пэўным умовам. Яна падкрэсліла, што RT DE выканаў абсалютна ўсе ўмовы для атрымання такога дазволу.
Яна таксама заявіла, што "можа толькі пасмяяцца" ў сувязі з прэтэнзіямі з ФРГ, дзе заявілі аб нібыта атрыманні тэлеканалам ліцэнзіі ў абход нямецкага заканадаўства.
"Я магу толькі пасмяяцца. Мы не абыходзілі ніякія законы", – адзначыла эксперт.
Зекіч падкрэсліла, што абсалютна ўсе працэдуры былі выкананы ў адпаведнасці з заканадаўствам і палажэннямі еўрапейскай Канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні.
"Я не ведаю, у чым немцы ўбачылі праблему, таму што ўсе неабходныя патрабаванні ў дадзеным выпадку выкананы. Той, хто атрымлівае ліцэнзію ў Сербіі, можа трансліраваць свой кантэнт як на тэрыторыі Рэспублікі Сербія, так і ў краінах ЕС. Тэлепраграмы, за якія адказвае кампетэнтны орган у дзяржаве-члене ЕС або ў дзяржаве-члене Канвенцыі аб трансгранічным тэлебачанні, можна свабодна рэтрансліраваць на тэрыторыі іншай дзяржавы ЕС або дзяржавы-падпісанта гэтай Канвенцыі", – патлумачыла яна.
Таксама Зекіч паведаміла, што юрыдычная асоба "ТВ Навіны", RT auf Deutsch, 3 снежня падала запыт у Рэгулюючы орган электронных СМІ на выдачу дазволу па аказанні медыйных паслуг шляхам кабельных, спадарожнікавых і IPTV сетак. Яна адзначыла, што ўся неабходная дакументацыя, у адпаведнасці з заканадаўствам і падзаконнымі актамі, была перададзена ў Савет REM, і, паколькі ўсе ўмовы былі выкананы, гэтай юрыдычнай асобе быў выдадзены дазвол.
22 снежня стала вядома, што нямецкі медыярэгулятар MABB прымусіў еўрапейскага аператара спадарожнікавай сувязі Eutelsat 9В зняць са сваёй платформы RT DE, які вяшчае са студый у Маскве.
23 снежня паведамлялася, што Германія ратыфікавала Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні (ECTT), але пытанне, ці можа нямецкамоўны канал RT DE вяшчаць з сербскай ліцэнзіяй у ФРГ, правяраецца рэгулятарам краіны.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, каментуючы адключэнне RT DE ад спадарожнікавага вяшчання, заявіла, што Германія свядома падводзіць Расію да неабходнасці прыняцця мер у адказ.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заклікаў абараніць інтарэсы канала RT DE.
Таксама на Sputnik:
Тэлеканал RT паведаміў, што RT DE знялі з вяшчання ў Еўропе
Інтэрв'ю Сяргея Лаўрова тэлеканалу RT - відэа
Сіманьян назвала закрыццё YouTube нямецкіх каналаў RT медыйнай вайной