https://bel.sputnik.by/20211229/belarus-rezka-znzhae-poshlny-na-naftu-z-novaga-goda-1059105141.html
Беларусь рэзка зніжае пошліны на нафту з новага года
Беларусь рэзка зніжае пошліны на нафту з новага года
Sputnik Беларусь
Апошнія некалькі месяцаў стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, толькі павышаліся. 29.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-29T12:15+0300
2021-12-29T12:15+0300
2021-12-29T12:15+0300
эканоміка
беларусь
пошліна
нафта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1e/1046526717_0:187:2977:1861_1920x0_80_0_0_6d8b276a23f9351696b6cd9068420f86.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС, рэзка будуць зніжаны ў Беларусі з 1 студзеня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет партале.Новыя стаўкі ўрад зацвердзіў пастановай №758 ад 27 снежня. Такім чынам, практычна напалову будуць зніжаны пошліны на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін, парафін і адпрацаваныя нафтапрадукты - з 77,5 долараў да 46,7 долараў за адну тону.Стаўка на прамагонны бензін, якая ў снежні складала 42,6 долараў за тону, зменшана да 25,6 долара. Вываз таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў і змазачных масел зараз будзе каштаваць 14 долараў за тону. У снежні ён складаў 23,2 долара.Стаўкі вывазных мытных пошлін мяняюцца кожны месяц. Нагадаем, што ў Беларусі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў апошні час зніжаліся – пасля таго, як некалькі месяцаў запар мяняліся ў бок павелічэння.Раней пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заяўляў, што перад Беларуссю і Расіяй стаіць задача стварыць адзіныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу да 1 студзеня 2022 года.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20210830/dachka-belarusnafty--ras-nabyla-naftavuyu-kampanyu-1056048387.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/1e/1046526717_122:0:2853:2048_1920x0_80_0_0_611e78fc0a0f57a000c43791ae386b17.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, беларусь, пошліна, нафта
эканоміка, беларусь, пошліна, нафта
Беларусь рэзка зніжае пошліны на нафту з новага года
Апошнія некалькі месяцаў стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, толькі павышаліся.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС, рэзка будуць зніжаны ў Беларусі з 1 студзеня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет партале.
Новыя стаўкі ўрад зацвердзіў пастановай №758 ад 27 снежня. Такім чынам, практычна напалову будуць зніжаны пошліны на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін, парафін і адпрацаваныя нафтапрадукты - з 77,5 долараў да 46,7 долараў за адну тону.
Стаўка на прамагонны бензін, якая ў снежні складала 42,6 долараў за тону, зменшана да 25,6 долара. Вываз таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў і змазачных масел зараз будзе каштаваць 14 долараў за тону. У снежні ён складаў 23,2 долара.
Стаўкі вывазных мытных пошлін мяняюцца кожны месяц. Нагадаем, што ў Беларусі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў апошні час зніжаліся – пасля таго, як некалькі месяцаў запар мяняліся ў бок павелічэння.
Раней пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка
заяўляў, што перад Беларуссю і Расіяй стаіць задача стварыць адзіныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу да 1 студзеня 2022 года.
Трансфармацыя сусветнага рынку:
што будзе з цаной на нафту для Беларусі – відэа
Лукашэнка расказаў,
колькі нафты трэба Беларусі для нябеднага жыцця