https://bel.sputnik.by/20211229/mzs-rf-prakamentsrava-nyavydachu-estonyay-vzy-karespandentu-ra-navny-1059129573.html
МЗС РФ пракаменціравала нявыдачу Эстоніяй візы карэспандэнту РІА Навіны
МЗС РФ пракаменціравала нявыдачу Эстоніяй візы карэспандэнту РІА Навіны
Sputnik Беларусь
Эстонія адмовіла журналісту РІА Навіны Анатолю Самахвалаву ў выдачы візы для асвятлення чэмпіянату Еўропы-2022 па фігурным катанні. 29.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-29T18:05+0300
2021-12-29T18:05+0300
2021-12-29T18:08+0300
у свеце
еўропа
расія
эстонія
фігурнае катанне
чэмпіянат
карэспандэнт
віза
ріа навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102723/46/1027234687_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_4fd583203e8e1c19a57ab73558623de6.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі пракаменціравала выпадак адмовы ў выдачы візы карэспандэнту РІА Навіны.Эстонія адмовіла журналісту РІА Навіны Анатолю Самахвалаву ў выдачы візы для асвятлення чэмпіянату Еўропы-2022 па фігурным катанні, пасольства рэспублікі ў Маскве патлумачыла сваё рашэнне пагрозай унутранай бяспецы дзяржавы.Турнір, у якім прымуць удзел наймацнейшыя фігурысты Расіі, пройдзе ў Таліне з 10 па 16 студзеня.Улады балтыйскіх краін неаднаразова чынілі перашкоды працы расійскіх СМІ. У МЗС РФ заяўлялі аб відавочных прыкметах скаардынаванай лініі гэтых дзяржаў.Справа латвійскіх журналістаўЛатвійскай службай дзяржбяспекі (СДБ) былі разгорнуты маштабныя рэпрэсіі ў адносінах да рускамоўных журналістаў Латвіі са снежня 2020 года. Чатырнаццаць чалавек, якія супрацоўнічаюць з парталамі Sputnik і Baltnews, абвінавацілі па ч. 1 арт. 84 Крымінальнага закона Латвіі – парушэнне санкцый Еўрасаюза.Падставай для ціску на журналістаў Sputnik Латвія і Baltnews латвійскія ўлады назвалі тое, што генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.Журналісты знаходзяцца ў статусе падазроных, у іх прайшлі вобыскі, канфіскавалі электронныя носьбіты і банкаўскія карты, з іх таксама ўзялі падпіскі аб нявыездзе.У кастрычніку 2021 года стала вядома, што справа перададзена ў пракуратуру, журналістам пачалі прыходзіць афіцыйныя пастановы аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці. Ім пагражае пакаранне – ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення.МЗС Расіі назвала дзеянні ўлад Латвіі ў дачыненні да рускамоўных журналістаў карнай акцыяй і абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства – свабоды СМІ і выказвання меркаванняў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210928/ras-treba-geta-zhorstka-spynyats-zhurnalsty-pra-tssk-na-sm--latv-1056801666.html
еўропа
расія
эстонія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102723/46/1027234687_295:0:3026:2048_1920x0_80_0_0_02f0cacf22a08c4a6f35de75afa49532.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, еўропа, расія, эстонія, фігурнае катанне, чэмпіянат, карэспандэнт, віза, ріа навіны
у свеце, еўропа, расія, эстонія, фігурнае катанне, чэмпіянат, карэспандэнт, віза, ріа навіны
МЗС РФ пракаменціравала нявыдачу Эстоніяй візы карэспандэнту РІА Навіны
18:05 29.12.2021 (абноўлена: 18:08 29.12.2021) Эстонія адмовіла журналісту РІА Навіны Анатолю Самахвалаву ў выдачы візы для асвятлення чэмпіянату Еўропы-2022 па фігурным катанні.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі пракаменціравала выпадак адмовы ў выдачы візы карэспандэнту РІА Навіны.
Эстонія адмовіла журналісту РІА Навіны Анатолю Самахвалаву ў выдачы візы для асвятлення чэмпіянату Еўропы-2022 па фігурным катанні, пасольства рэспублікі ў Маскве патлумачыла сваё рашэнне пагрозай унутранай бяспецы дзяржавы.
"Нешта не так з унутранай бяспекай Эстоніі. А таксама рэакцыяй на гэта з боку профільных міжнародных арганізацый і абаронцаў свабоды слова ў ЕС", - напісала ў сувязі з гэтым у сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава.
Турнір, у якім прымуць удзел наймацнейшыя фігурысты Расіі, пройдзе ў Таліне з 10 па 16 студзеня.
Улады балтыйскіх краін неаднаразова чынілі перашкоды працы расійскіх СМІ. У МЗС РФ заяўлялі аб відавочных прыкметах скаардынаванай лініі гэтых дзяржаў.
Справа латвійскіх журналістаў
Латвійскай службай дзяржбяспекі (СДБ) былі разгорнуты маштабныя рэпрэсіі ў адносінах да рускамоўных журналістаў Латвіі са снежня 2020 года. Чатырнаццаць чалавек, якія супрацоўнічаюць з парталамі Sputnik і Baltnews, абвінавацілі па ч. 1 арт. 84 Крымінальнага закона Латвіі – парушэнне санкцый Еўрасаюза.
Падставай для ціску на журналістаў Sputnik Латвія і Baltnews латвійскія ўлады назвалі тое, што генеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.
Журналісты знаходзяцца ў статусе падазроных, у іх прайшлі вобыскі, канфіскавалі электронныя носьбіты і банкаўскія карты, з іх таксама ўзялі падпіскі аб нявыездзе.
У кастрычніку 2021 года стала вядома, што справа перададзена ў пракуратуру, журналістам пачалі прыходзіць афіцыйныя пастановы аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці. Ім пагражае пакаранне – ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення.
МЗС Расіі назвала дзеянні ўлад Латвіі ў дачыненні да рускамоўных журналістаў карнай акцыяй і абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства – свабоды СМІ і выказвання меркаванняў.
Расія на пасяджэнні Савета бяспекі ААН
нагадала пра закрыццё Sputnik у ЭстонііБеларускія дэпутаты
асудзілі дзеянні Латвіі ў дачыненні да журналістаў