https://bel.sputnik.by/20211229/rasya-vyala-daktylaskapyu-dlya-pratsonykh-mgranta-shto-treba-vedats-belarusam-1059108410.html
Расія ўвяла дактыласкапію для працоўных мігрантаў: што трэба ведаць беларусам
Расія ўвяла дактыласкапію для працоўных мігрантаў: што трэба ведаць беларусам
Sputnik Беларусь
Адпячаткі пальцаў давядзецца рабіць тым, хто плануе затрымацца ў краіне больш чым на тры месяцы. Па заканчэнні працэдуры замежнікам выдадуць дакумент з чыпам... 29.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-29T13:26+0300
2021-12-29T13:26+0300
2021-12-29T13:26+0300
расія
беларусы
замежнік
мігранты
дактыласкапія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/0e/1045675599_0:221:3073:1949_1920x0_80_0_0_00149231dd20738fecface475dd6387c.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Працоўныя мігранты, якія прыехалі ў Расію, павінны будуць прайсці медагляд і дактыласкапію, гэтыя змены з 29 снежня ўнесены ў расійскае заканадаўства.Іншаземцам, якія плануюць застацца ў Расіі як мінімум на тры месяцы без мэты ўладкавацца на працу, трэба прайсці дактыласкапію на працягу 90 дзён з дня прыезду.Працоўным мігрантам трэба здаць адпячаткі пальцаў і сфатаграфавацца на працягу 30 дзён з моманту ўезду ў краіну. Для правядзення гэтых працэдур трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны орган МУС па месцы будучай працы.Акрамя адпячаткі пальцаў, трэба будзе таксама на працягу месяца прайсці абавязковы медагляд. Медыкі правераць на наяўнасць інфекцыйных захворванняў, у тым ліку ВІЧ, а таксама наркатычнай залежнасці.Па заканчэнні ўсіх працэдур замежнікам выдадуць дакумент з чыпам, дзе будуць звесткі аб чалавеку і электронная копія адпячаткаў. Ва ўрадавым дакуменце ўдакладняецца, што і працоўныя мігранты, і проста замежнікі, якія прыехалі ў Расію на тэрмін больш за 90 дзён, падвяргаюцца абодвум працэдурам аднойчы.Калі не прайсці хаця б адну з іх, тэрмін знаходжання ў РФ будзе скарочаны. Адносна выяўленых наркаманаў і ВІЧ-інфіцыраваных МУС зараз можа прыняць рашэнне аб непажаданасці знаходжання ў краіне.Усе новыя правілы не датычацца беларусаў, дзяцей, якім менш чым шэсць гадоў, службовых асоб міжнародных арганізацый і яшчэ некалькіх катэгорый.Таксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/09/0e/1045675599_119:0:2850:2048_1920x0_80_0_0_47879f4b6f7cc26f117094540de78e56.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, беларусы, замежнік, мігранты, дактыласкапія
расія, беларусы, замежнік, мігранты, дактыласкапія
Расія ўвяла дактыласкапію для працоўных мігрантаў: што трэба ведаць беларусам
Адпячаткі пальцаў давядзецца рабіць тым, хто плануе затрымацца ў краіне больш чым на тры месяцы. Па заканчэнні працэдуры замежнікам выдадуць дакумент з чыпам, у якім будуць звесткі аб чалавеку і электронны малюнак адпячаткаў.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Працоўныя мігранты, якія прыехалі ў Расію, павінны будуць прайсці медагляд і дактыласкапію, гэтыя змены з 29 снежня ўнесены ў расійскае заканадаўства.
Іншаземцам, якія плануюць застацца ў Расіі як мінімум на тры месяцы без мэты ўладкавацца на працу, трэба прайсці дактыласкапію на працягу 90 дзён з дня прыезду.
Працоўным мігрантам трэба здаць адпячаткі пальцаў і сфатаграфавацца на працягу 30 дзён з моманту ўезду ў краіну. Для правядзення гэтых працэдур трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны орган МУС па месцы будучай працы.
Акрамя адпячаткі пальцаў, трэба будзе таксама на працягу месяца прайсці абавязковы медагляд. Медыкі правераць на наяўнасць інфекцыйных захворванняў, у тым ліку ВІЧ, а таксама наркатычнай залежнасці.
Па заканчэнні ўсіх працэдур замежнікам выдадуць дакумент з чыпам, дзе будуць звесткі аб чалавеку і электронная копія адпячаткаў. Ва ўрадавым дакуменце ўдакладняецца, што і працоўныя мігранты, і проста замежнікі, якія прыехалі ў Расію на тэрмін больш за 90 дзён, падвяргаюцца абодвум працэдурам аднойчы.
Калі не прайсці хаця б адну з іх, тэрмін знаходжання ў РФ будзе скарочаны. Адносна выяўленых наркаманаў і ВІЧ-інфіцыраваных МУС зараз можа прыняць рашэнне аб непажаданасці знаходжання ў краіне.
Усе новыя правілы не датычацца беларусаў, дзяцей, якім менш чым шэсць гадоў, службовых асоб міжнародных арганізацый і яшчэ некалькіх катэгорый.
Сэрвіс "Праца без меж" дапаможа грамадзянам краін ЕАЭС знайсці працоўныя месцы
Адзіны рынак працы ў ЕАЭС аднаўляецца