Зампастпрада РФ: Захад спрабуе перашкодзіць Беларусі трапіць у СБ ААН

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкСаміт Савета Бяспекі ААН
Саміт Савета Бяспекі ААН - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2021
Падпісацца
Дзмітрый Палянскі лічыць, што вылучэнне заяўкі Славеніі стала відавочнай правакацыяй.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Захад вырашыў не даць Беларусі апынуцца ў ліку непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН, і гэта відавочна палітычна матывавана, заявіў першы зампастпрада РФ пры ААН Дзмітрый Палянскі.
"Што тычыцца заяўкі Беларусі на членства ў СБ ААН на перыяд 2024-2025 гадоў, гэта вельмі цікавая гісторыя. Беларусь была ў спісках усходнееўрапейскай групы краін у якасці ўзгодненага кандыдата з 2007 года. Славенія аказалася там пазней. І ніхто не спрабаваў змяніць гэтую сітуацыю", - распавёў Палянскі на брыфінгу.
На яго думку, усвядоміўшы, што Беларусь мае вялікія шансы атрымаць месца ў Савеце бяспекі ААН, краіны Захаду вырашылі перашкодзіць гэтаму. Па словах Палянскага, Славенія даволі спешна прыняла рашэнне падаваць заяўку на той жа тэрмін, што і Беларусь.
"Гэта абсалютна відавочная правакацыя, і я спадзяюся, што заяўка Славеніі пацярпіць няўдачу, таму што гэта супраць усіх правіл і норм цывілізаваных паводзін. Гэта відавочна палітычна матывавана", - заявіў Палянскі.

Пазіцыя беларускага МЗС

Раней у МЗС рэспублікі ўжо заяўлялі, што Беларусь хоча ўвайсці ў склад непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН на 2024-2025 гады ад усходнееўрапейскага рэгіёна, але баіцца, што Захад можа вылучыць кандыдата-спойлера, каб сарваць выбарную кампанію для нашай краіны.
"Члены нашай групы, як правіла, не выстаўляюць паралельна свае канкурэнтныя кандыдатуры пры своечасовым вылучэнні іншых. Такі джэнтльменскі падыход, таму заяўкі распісаны ўжо да 2051 года", - падкрэсліваў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз.
Паводле яго слоў, з'яўленне марыянетачнага кандыдата, які будзе абапірацца на падтрымку краін Захаду, створыць "яўна палітызаваны прэцэдэнт".

Чарговыя санкцыі

Еўрасаюз 2 снежня ўвёў пяты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі. Разам з ЕС свае абмежаванні ў адносінах да Беларусі ўвялі ЗША, Канада і Вялікабрытанія. ЗША, Канада, Вялікабрытанія і ЕС апублікавалі сумесную заяву з нагоды прыняцця калектыўных санкцый.
Яны патрабуюць ад Мінска спынення "арганізацыі незаконнай міграцыі" праз межы Еўрасаюза, вызвалення палітзняволеных і пачатку дыялогу з апазіцыяй.
Беларусь у адказ на знешні санкцыйны ціск прыняла рашэнне ўвесці забарону на ўвоз на тэрыторыю рэспублікі шэрага тавараў з краін, якія прымяняюць антыбеларускія санкцыі.
Сцяг у Штаб-кватэры ААН - Sputnik Беларусь, 1920, 08.12.2021
МЗС: Беларусь баіцца зрыву кампаніі па выбарах у члены СБ ААН
Чытайце таксама:
Коўдры ад ААН і 6 млн долараў: якую дапамогу атрымліваюць "беларускія" мігранты
Тэатр абсурду: МЗС выказаўся аб кансультацыях у СБ ААН па мігрантах
ААН не збіраецца сыходзіць з Беларусі пасля скандалу са сваімі супрацоўнікамі
Стужка навiн
0