https://bel.sputnik.by/20211230/sud-u-mnsku-abvyasts-prygavor-10-fgurantam-tsukrovay-spravy-1059157214.html
Суд у Мінску абвясціў прыгавор 10 фігурантам "цукровай справы"
Суд у Мінску абвясціў прыгавор 10 фігурантам "цукровай справы"
Sputnik Беларусь
Самы вялікі тэрмін атрымаў былы дырэктар Гарадзейскага цукровага завода – 10 гадоў турмы. 30.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-30T17:11+0300
2021-12-30T17:11+0300
2021-12-30T17:11+0300
беларусь
мінск
суд
прыгавор
цукар
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104381/82/1043818266_0:288:3001:1976_1920x0_80_0_0_74b517ce9890173a2808fa9649856486.jpg
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Суд Завадскога раёна Мінска ў чацвер абвясціў рашэнне па крымінальнай справе аб буйных хабарах у цукровай галіне Беларусі, перадаў з залы суда карэспандэнт Sputnik.Самы вялікі тэрмін атрымаў Міхаіл Крыштаповіч – былы дырэктар Гарадзейскага цукровага завода – ён прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі.Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў прысуджаны да сямі з паловай гадоў турмы. Мікалаю Прудніку (экс-дырэктару завода ў Слуцку) і Дзмітрыю Ягораву (Скідзельскі завод) за атрыманне хабару суд прызначыў па 11 гадоў. Анатоль Гладкі (былы гендырэктар камбіната ў Жабінцы) атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі, Віктар Міронаў (таксама былы кіраўнік жабінкаўскага прадпрыемства) – 11 гадоў. Бізнесмен з Масквы Сяргей Кананенка за дачу і атрыманне хабараў прыгавораны да сямі гадоў.Суд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 мільёнаў рублёў неабгрунтавана набытай выгады.На абвяшчэнне прыгавору прыйшлі сваякі і знаёмыя абвінавачаных – у зале суда не было свабодных месцаў. Прыгавор суддзя зачытваў каля паўгадзіны."Цукровая справа"Следствам КДБ было ўстаноўлена, што з пачатку 2006 па студзень 2020 года ў Беларусі і Расіі дзейнічала арганізаваная злачынная група, у яе ўваходзілі дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў Беларусі: Міхаіл Крыштаповіч (Гарадзейскі цукровы завод), Мікалай Пруднік (Слуцкі завод), Дзмітрый Ягораў ( Скідзельскі завод), Анатоль Гладкі і Віктар Міронаў (гендырэктара Жабінкаўскага цукровага завода), а таксама бізнесмен з Масквы Сяргей Кананенка і кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі (Масква) Дзмітрый Кірылаў.Для таго, каб затрымаць шэраг падазроных з ліку дырэктараў цукровых заводаў, прыйшлося развярнуць самалёт, які рухаўся рэйсам Мінск-Мюнхен, і пасадзіць яго ў Гродне.Рэзанансная гісторыя з вяртаннем самалёта адбылася 24 студзеня 2020 года. Борт з Мінска ў Мюнхен павінен быў вылецець у 12:30, аднак яго затрымалі на тры гадзіны. Самалёт вылецеў, даляцеў да Вроцлава, развярнуўся і паляцеў назад. Пасля гэтага ён экстрана сеў у аэрапорце Абухава ў Гродне. Менавіта з яго аператыўнікі "знялі" некалькі фігурантаў справы.Судовае следства па справе адбывалася ў адкрытым фармаце.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210826/lukashenka-bachy-nedakhopy--rabotse-kantserna-beldzyarzhkharchpram-1055960242.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104381/82/1043818266_134:0:2799:1999_1920x0_80_0_0_b9902be523ec4c0d3574a49977345010.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, мінск, суд, прыгавор, цукар
беларусь, мінск, суд, прыгавор, цукар
Суд у Мінску абвясціў прыгавор 10 фігурантам "цукровай справы"
Самы вялікі тэрмін атрымаў былы дырэктар Гарадзейскага цукровага завода – 10 гадоў турмы.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Суд Завадскога раёна Мінска ў чацвер абвясціў рашэнне па крымінальнай справе аб буйных хабарах у цукровай галіне Беларусі, перадаў з залы суда карэспандэнт Sputnik.
Самы вялікі тэрмін атрымаў Міхаіл Крыштаповіч – былы дырэктар Гарадзейскага цукровага завода – ён прыгавораны да 13 гадоў пазбаўлення волі.
Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў прысуджаны да сямі з паловай гадоў турмы. Мікалаю Прудніку (экс-дырэктару завода ў Слуцку) і Дзмітрыю Ягораву (Скідзельскі завод) за атрыманне хабару суд прызначыў па 11 гадоў. Анатоль Гладкі (былы гендырэктар камбіната ў Жабінцы) атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі, Віктар Міронаў (таксама былы кіраўнік жабінкаўскага прадпрыемства) – 11 гадоў. Бізнесмен з Масквы Сяргей Кананенка за дачу і атрыманне хабараў прыгавораны да сямі гадоў.
Суд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 мільёнаў рублёў неабгрунтавана набытай выгады.
На абвяшчэнне прыгавору прыйшлі сваякі і знаёмыя абвінавачаных – у зале суда не было свабодных месцаў. Прыгавор суддзя зачытваў каля паўгадзіны.
Следствам КДБ было ўстаноўлена, што з пачатку 2006 па студзень 2020 года ў Беларусі і Расіі дзейнічала арганізаваная злачынная група, у яе ўваходзілі дырэктары ўсіх чатырох цукровых заводаў Беларусі: Міхаіл Крыштаповіч (Гарадзейскі цукровы завод), Мікалай Пруднік (Слуцкі завод), Дзмітрый Ягораў ( Скідзельскі завод), Анатоль Гладкі і Віктар Міронаў (гендырэктара Жабінкаўскага цукровага завода), а таксама бізнесмен з Масквы Сяргей Кананенка і кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі (Масква) Дзмітрый Кірылаў.
Для таго, каб затрымаць шэраг падазроных з ліку дырэктараў цукровых заводаў, прыйшлося развярнуць самалёт, які рухаўся рэйсам Мінск-Мюнхен, і пасадзіць яго ў Гродне.
Рэзанансная гісторыя з вяртаннем самалёта адбылася 24 студзеня 2020 года. Борт з Мінска ў Мюнхен павінен быў вылецець у 12:30, аднак яго затрымалі на тры гадзіны. Самалёт вылецеў, даляцеў да Вроцлава, развярнуўся і паляцеў назад. Пасля гэтага ён экстрана сеў у аэрапорце Абухава ў Гродне. Менавіта з яго аператыўнікі "знялі" некалькі фігурантаў справы.
Судовае следства па справе адбывалася ў адкрытым фармаце.
"Цукровая справа" ўжо ў судзе, але дата разгляду яшчэ не прызначана
Сітуацыя з "цукровай справай":
КДБ завяршыў расследаванне