Відэа

No time to die: МЗС Беларусі крэатыўна павіншавала з Новым годам – відэа

Падпісацца
Беларускія дыпламаты прымералі на сябе ролю агентаў пад прыкрыццём пад вядомую ўсім музыку з папулярнага кінафільма пра агента 007.
За аснову сюжэта мог быць узяты сцэнарый фільма "Красные дипкурьеры", але ў беларускім МЗС зрабілі ў сваім відэавіншаванні стаўку на феномен поп-культуры.
Таму пад вядомы трэк з Бандыяны прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз не толькі кіруе верталётам, але нават выскоквае з яго ў палёце.
Усё гэта без страхоўкі, парашута і каскадзёраў. Як сцвярджаюць у МЗС Беларусі, ніводзін прэс-сакратар на здымках навагодняга блокбастара не пацярпеў. Дарэчы, на руцэ беларускага дыпламата красуюцца не навамодныя Omega або Rolex, а свае родныя беларускія аднастрэлачнікі ад завода "Луч".
Глядзіце віншаванне ад МЗС Беларусі з Новым годам у дынамічным відэа.
Таксама на Sputnik:
Як модна і бюджэтна ўпрыгожыць навагоднюю ёлку – відэа
Без аленяў: беларускі ваенны Дзед Мароз лятае на самалёце – відэа
Прадчуванне свята: у Мінску запалілася навагодняя ілюмінацыя – відэа
Стужка навiн
0