Беларускі "Інтэрфакс - Захад" спыняе работу: гендырэктар назваў прычыны

© Pixabay / PexelsНоўтбук, архіўнае фота
Ноўтбук, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 01.01.2022
Падпісацца
Дакументы на закрыццё беларускага офіса пададзены ўжо, аднак пытанні аб прадаўжэнні работы агенцтва ў рэспубліцы абмяркоўваюцца.
МІНСК, 1 сту - Sputnik. Генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва "Інтэрфакс" Міхаіл Камісар расказаў, чаму беларускі офіс агенцтва спыніў сваю работу з 1 студзеня.
Напярэдадні беларускае агенцтва "Інтэрфакс - Захад" выпусціла заяву аб тым, што спыняе работу 1 студзеня 2022 года. Прычынай у агенцтве назвалі тое, што, працягваючы працаваць у Беларусі, "Інтэрфакс" парушыў бы беларускае заканадаўства.
"Прыняты закон (...), аналагічны таму, што нейкі час таму быў прыняты ў Расійскай Федэрацыі. СМІ не можа належаць больш чым на 20% замежным заснавальнікам, 100-працэнтным заснавальнікам "Інтэрфакс-Захад" было агенцтва "Інтэрфакс" маскоўскае, расійскае. Скараціць нам долю да 20% і ўзяць кагосьці там на 80% - немагчыма. Мы не гатовыя на гэта, таму, на жаль, мы вымушаныя закрыць", - цытуе РІА Навіны словы гендырэктара "Інтэрфакса".
Камісар дадаў, што надалей прадстаўніцтва "Інтэрфакса" ў Беларусі будзе абмяркоўвацца, і "магчыма, у нейкім выглядзе гэта можна будзе зрабіць".
"Пакуль цяжкасці ў тым, што беларускія ўлады не дазваляюць прымаць на работу мясцовых грамадзян, гэта значыць для прадаўжэння работы неабходна дасылаць, у нашым выпадку з Масквы, кагосьці - гэта даволі складаная гісторыя", - сказаў субяседнік агенцтва.
Гендырэктар дадаў, што яснасці па працягу рабрты "Інтэрфакса" ў Беларусі пакуль няма, дакументы аб закрыцці беларускага офіса ўжо пададзены.
У адпаведнасці з абноўленым законам аб СМІ ў Беларусі не могуць выступаць у якасці заснавальніка сродку масавай інфармацыі замежная юрыдычная асоба, а таксама іншаземец або асоба без грамадзянства.
"Інтэрфакс" працаваў на беларускім медыйным рынку з 1994 года.
Ноутбук - Sputnik Беларусь, 1920, 27.07.2021
Больш за 300 спраў распачата па фактах маніторынгу СМІ - Генпракуратура
Стужка навiн
0