https://bel.sputnik.by/20220101/navagodn-zvarot-prezdenta-belarus-alyaksandra-lukashenk-1059179371.html
Навагодні зварот прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
Навагодні зварот прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі ў апошнія хвіліны адыходзячага 2021 года звярнуўся да беларускай нацыі з навагоднім пасланнем. 01.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-01T10:00+0300
2022-01-01T10:00+0300
2022-01-01T10:00+0300
аляксандр лукашэнка
новы год
прэзідэнт
зварот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/01/1059179008_0:0:845:475_1920x0_80_0_0_e859394d094995f5269aa6f9c15bbdd3.jpg
Дарагія мае суайчыннікі! Паважаныя госці Беларусі!Праз некалькі хвілін 2021 стане яшчэ адной перавернутай старонкай у жыцці кожнага з нас, у гісторыі нашай краіны.Гэтую гісторыю пішам мы, рэалізуючы задуманае, увасабляючы мары, нараджаючы дзяцей і ствараючы сем'і. І я кажу дзякуй усім, хто пражыў кожны дзень адыходзячага года з любоўю да людзей і роднай зямлі, павагай да памяці свайго народа і нацыянальных традыцый.Вам - сялянам і працоўным, лекарам і настаўнікам, людзям у пагонах, навукоўцам і дзеячам культуры, журналістам і спартсменам, кіраўнікам і працоўным калектывам.Менавіта так - карпатліва, дзень за днём - вось ужо 30 гадоў будуецца і расквітае наша суверэнная дзяржава. І пагадзіцеся, аглядаючыся ў пачатак 90-х, нам ёсць чым ганарыцца. Мы пабудавалі сучасную, стабільную і паспяховую краіну. Насуперак выклікам часу ўпэўнена ставім новыя мэты і ідзем наперад.Спакойна, без мітусні расцім хлеб, вучым дзяцей, змагаемся за здароўе нацыі, ствараем выгоду і камфорт у гарадах і сёлах, укараняем у вытворчасць сучасныя тэхналогіі і праектуем аб'екты будучыні.І мы нямала за гэты год зрабілі: пабудавалі новыя дамы, дарогі, масты, камфартабельныя жылыя мікрараёны, адкрылі школы, дзіцячыя сады, бальніцы, паліклінікі, падарылі краіне яркія творчыя праекты і спартыўныя перамогі.Усё гэта - вынік вашай працы, вашай самааддачы. І адказ тым, хто не хоча бачыць на карце свету нашу маладую незалежную дзяржаву.Але яно будзе! Яшчэ і таму, што на беларускай зямлі і сёння нараджаюцца мужныя людзі, гатовыя працаваць, змагацца, а калі трэба - аддаць жыццё за сваю краіну, за свой народ.Мы заўсёды будзем дзякаваць нашым урачам за выратаванне маленькага беларуса, які вынес з агню брата.Болем і гонарам будуць адклікацца ў нашых сэрцах імёны ваенных лётчыкаў, якія пайшлі ў свой апошні палёт.Мы будзем выхоўваць сыноў на памяці байца гурта "Альфа", які з гонарам выканаў сваё апошняе заданне.Усе яны - равеснікі нашай незалежнасці, моцныя, смелыя, тыя, хто любіць сваю Радзіму, сапраўдныя героі сучаснай Беларусі.Яны сталі ў адзін рад з пакаленнем пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны. Пакінулі ў гісторыі свой дастойны прыклад сапраўднага патрыятызму і велічы душы.Я таксама ганаруся ўсімі, хто праявіў сёлета такія рэдкія ў наш жорсткі век чалавечнасць, міласэрнасць, праўдзівы гуманізм да людзей, якія страцілі сваю Радзіму і вымушаныя шукаць новую мясціну.Мы гэта зрабілі таму, што добра разумеем вялікую каштоўнасць міру, дома і хлеба. Каштоўнасць таго, за што самі змагаліся ў сваёй гісторыі не аднойчы.Беларусь памятае ўрокі мінулага. Таму ў адыходзячым годзе мы разам адрадзілі традыцыю адзначаць дату ўз'яднання беларускіх земляў. Дзень народнага адзінства стаў дзяржаўным святам - адным з сімвалаў станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржавы.Гэта наша зямля, гэта наш лёс, гэта нашая гісторыя. І толькі мы будзем яе вяршыць. Гэтага не змяніць, пакуль у кожным з нас гарыць незгасальнае полымя любові да Радзімы.Ставячы перад сабой новыя мэты, мы ведаем, што не ў нашых сілах усё прадбачыць, але ў нашай уладзе ў надыходзячым годзе вызначыць для сябе галоўнае.Гэта тое, што павінна быць у памяці пакаленьняў і ў сэрцы кожнага. Гэта нашы рэальныя вытокі - тая гаючая сіла, якая стагоддзямі сілкавала і фармавала наш духоўны і маральны свет. У ёй і сёння мы чэрпаем мудрасць, досвед і веру ў сябе.Таму 2022 год стане Годам гістарычнай памяці.Бо без павагі да мінулага, без традыцый няма будучыні, няма дзяржавы і няма народа.Дарагія беларусы! Ад новага, 2022 года, нас аддзяляюць лічаныя секунды. Яны нясуць нас у будучыню з вялізнай хуткасцю.Кожны зараз успамінае самыя эмацыйныя імгненні адыходзячага 2021 года. Мы дзякуем яму за ўсё добрае, што з намі здарылася, за вопыт, які набылі, за любімых, родных і блізкіх, якія былі апорай у цяжкія, радасныя і шчаслівыя дні.Гэта і ёсць самае бясцэннае багацце, залог таго, што ўсё задуманае намі, нашы лепшыя чаканні і надзеі выканаюцца, а Беларусь стане яшчэ прыгажэй і багацей.Галоўнае - каб усе былі здаровыя, на нашай зямлі быў мір, а ў вашых сем'ях панавалі згода, шчасце і каханне.Віншую вас са святам! З новым, 2022 годам!Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211231/na-fnshnay-pramoy-yakm-by-2021-god-u-gstory-belarus--vdea-1059166966.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/01/1059179008_85:0:718:475_1920x0_80_0_0_a521b3e00cbb4401575f4442049d9f0c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, новы год, прэзідэнт, зварот
аляксандр лукашэнка, новы год, прэзідэнт, зварот
Навагодні зварот прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
Прэзідэнт Беларусі ў апошнія хвіліны адыходзячага 2021 года звярнуўся да беларускай нацыі з навагоднім пасланнем.
Дарагія мае суайчыннікі! Паважаныя госці Беларусі!
Праз некалькі хвілін 2021 стане яшчэ адной перавернутай старонкай у жыцці кожнага з нас, у гісторыі нашай краіны.
Гэтую гісторыю пішам мы, рэалізуючы задуманае, увасабляючы мары, нараджаючы дзяцей і ствараючы сем'і. І я кажу дзякуй усім, хто пражыў кожны дзень адыходзячага года з любоўю да людзей і роднай зямлі, павагай да памяці свайго народа і нацыянальных традыцый.
Вам - сялянам і працоўным, лекарам і настаўнікам, людзям у пагонах, навукоўцам і дзеячам культуры, журналістам і спартсменам, кіраўнікам і працоўным калектывам.
Менавіта так - карпатліва, дзень за днём - вось ужо 30 гадоў будуецца і расквітае наша суверэнная дзяржава. І пагадзіцеся, аглядаючыся ў пачатак 90-х, нам ёсць чым ганарыцца. Мы пабудавалі сучасную, стабільную і паспяховую краіну. Насуперак выклікам часу ўпэўнена ставім новыя мэты і ідзем наперад.
Спакойна, без мітусні расцім хлеб, вучым дзяцей, змагаемся за здароўе нацыі, ствараем выгоду і камфорт у гарадах і сёлах, укараняем у вытворчасць сучасныя тэхналогіі і праектуем аб'екты будучыні.
І мы нямала за гэты год зрабілі: пабудавалі новыя дамы, дарогі, масты, камфартабельныя жылыя мікрараёны, адкрылі школы, дзіцячыя сады, бальніцы, паліклінікі, падарылі краіне яркія творчыя праекты і спартыўныя перамогі.
Усё гэта - вынік вашай працы, вашай самааддачы. І адказ тым, хто не хоча бачыць на карце свету нашу маладую незалежную дзяржаву.
Але яно будзе! Яшчэ і таму, што на беларускай зямлі і сёння нараджаюцца мужныя людзі, гатовыя працаваць, змагацца, а калі трэба - аддаць жыццё за сваю краіну, за свой народ.
Мы заўсёды будзем дзякаваць нашым урачам за выратаванне маленькага беларуса, які вынес з агню брата.
Болем і гонарам будуць адклікацца ў нашых сэрцах імёны ваенных лётчыкаў, якія пайшлі ў свой апошні палёт.
Мы будзем выхоўваць сыноў на памяці байца гурта "Альфа", які з гонарам выканаў сваё апошняе заданне.
Усе яны - равеснікі нашай незалежнасці, моцныя, смелыя, тыя, хто любіць сваю Радзіму, сапраўдныя героі сучаснай Беларусі.
Яны сталі ў адзін рад з пакаленнем пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны. Пакінулі ў гісторыі свой дастойны прыклад сапраўднага патрыятызму і велічы душы.
Я таксама ганаруся ўсімі, хто праявіў сёлета такія рэдкія ў наш жорсткі век чалавечнасць, міласэрнасць, праўдзівы гуманізм да людзей, якія страцілі сваю Радзіму і вымушаныя шукаць новую мясціну.
Мы гэта зрабілі таму, што добра разумеем вялікую каштоўнасць міру, дома і хлеба. Каштоўнасць таго, за што самі змагаліся ў сваёй гісторыі не аднойчы.
Беларусь памятае ўрокі мінулага. Таму ў адыходзячым годзе мы разам адрадзілі традыцыю адзначаць дату ўз'яднання беларускіх земляў. Дзень народнага адзінства стаў дзяржаўным святам - адным з сімвалаў станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржавы.
Гэта наша зямля, гэта наш лёс, гэта нашая гісторыя. І толькі мы будзем яе вяршыць. Гэтага не змяніць, пакуль у кожным з нас гарыць незгасальнае полымя любові да Радзімы.
Ставячы перад сабой новыя мэты, мы ведаем, што не ў нашых сілах усё прадбачыць, але ў нашай уладзе ў надыходзячым годзе вызначыць для сябе галоўнае.
Гэта тое, што павінна быць у памяці пакаленьняў і ў сэрцы кожнага. Гэта нашы рэальныя вытокі - тая гаючая сіла, якая стагоддзямі сілкавала і фармавала наш духоўны і маральны свет. У ёй і сёння мы чэрпаем мудрасць, досвед і веру ў сябе.
Таму 2022 год стане Годам гістарычнай памяці.
Бо без павагі да мінулага, без традыцый няма будучыні, няма дзяржавы і няма народа.
Дарагія беларусы! Ад новага, 2022 года, нас аддзяляюць лічаныя секунды. Яны нясуць нас у будучыню з вялізнай хуткасцю.
Кожны зараз успамінае самыя эмацыйныя імгненні адыходзячага 2021 года. Мы дзякуем яму за ўсё добрае, што з намі здарылася, за вопыт, які набылі, за любімых, родных і блізкіх, якія былі апорай у цяжкія, радасныя і шчаслівыя дні.
Гэта і ёсць самае бясцэннае багацце, залог таго, што ўсё задуманае намі, нашы лепшыя чаканні і надзеі выканаюцца, а Беларусь стане яшчэ прыгажэй і багацей.
Галоўнае - каб усе былі здаровыя, на нашай зямлі быў мір, а ў вашых сем'ях панавалі згода, шчасце і каханне.
Віншую вас са святам! З новым, 2022 годам!
Лукашэнка згуляў у хакей, наведаў РНПЦ "Маці і дзіця" і аб'явіў Год гістарычнай памяці