https://bel.sputnik.by/20220101/u-novy-god-z-za-galaldnykh--khaladovykh-tram-shptalzavany-8-chalavek-1059186170.html
У Новы год з-за галалёдных і халадовых траўм шпіталізаваны 8 чалавек
У Новы год з-за галалёдных і халадовых траўм шпіталізаваны 8 чалавек
Sputnik Беларусь
Сіноптыкі прагназавалі 1 студзеня ваганне тэмпературы ў межах +1…+7, уначы па ўсходзе - да -2, пры гэтым чакаўся моцны вецер. 01.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-01T16:53+0300
2022-01-01T16:53+0300
2022-01-03T12:41+0300
новы год
шпіталізацыя
сіноптыкі
траўма
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101568/69/1015686988_0:133:1922:1214_1920x0_80_0_0_cae90ea3a4183d3bc54c1e649b2db39d.jpg
МІНСК, 1 сту - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 91 галалёдная і халадовая траўма, шпіталізацыя спатрэбілася ў 8 выпадках, расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.Найбольш пацярпелых вымушаны былі паехаць у Новы год у бальніцу ў Віцебскай вобласці - трое. Яшчэ па два траўміраваныя - у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін - у Гродзенскай.У астатніх рэгіёнах пацярпелым было дастаткова звярнуцца ў дзяжурныя траўмапункты.У Мінску, нягледзячы на плюсавую тэмпературу, так званую галалёдную траўму за суткі атрымалі 13 чалавек. Пры гэтым абышлося без пераахаладжэнняў. Дарэчы, у цэлым па рэспубліцы ў Новы год апрануліся не па надвор'і і атрымалі халадовыя траўмы ўсяго два чалавекі - на Брэстчыне і Віцебшчыне.Міністэрства аховы здароўя таксама прывяло агульную статыстыку з 17 лістапада 2021 года па 1 студзеня - з моманту праяўлення зімовых тэмператур. За паўтара месяца зарэгістравана 5904 пацярпелыя з галалёднай або халадовай траўмамі. Шпіталізацыя спатрэбілася 708 пацыентам.У Мінску за зіму па дапамогу з-за непагадзі звярнуліся 596 пацыентаў. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў сямі, галалёдныя - у 589, у бальніцы адправілі 54 чалавекі.Больш за ўсё зарэгістравана пацярпелых у Віцебскай вобласці - 1381 пацыент, шпіталізавалі 126 чалавек.
https://bel.sputnik.by/20220101/shumna--svyatochna-mnsk-sustre-novy-god---fota-1059183733.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101568/69/1015686988_109:0:1922:1360_1920x0_80_0_0_e748c7f7ef91457ba0258b2a52e1069f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
новы год, шпіталізацыя, сіноптыкі, траўма
новы год, шпіталізацыя, сіноптыкі, траўма
У Новы год з-за галалёдных і халадовых траўм шпіталізаваны 8 чалавек
16:53 01.01.2022 (абноўлена: 12:41 03.01.2022) Сіноптыкі прагназавалі 1 студзеня ваганне тэмпературы ў межах +1…+7, уначы па ўсходзе - да -2, пры гэтым чакаўся моцны вецер.
МІНСК, 1 сту - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 91 галалёдная і халадовая траўма, шпіталізацыя спатрэбілася ў 8 выпадках, расказалі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Найбольш пацярпелых вымушаны былі паехаць у Новы год у бальніцу ў Віцебскай вобласці - трое. Яшчэ па два траўміраваныя - у Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін - у Гродзенскай.
У астатніх рэгіёнах пацярпелым было дастаткова звярнуцца ў дзяжурныя траўмапункты.
У Мінску, нягледзячы на плюсавую тэмпературу, так званую галалёдную траўму за суткі атрымалі 13 чалавек. Пры гэтым абышлося без пераахаладжэнняў. Дарэчы, у цэлым па рэспубліцы ў Новы год апрануліся не па надвор'і і атрымалі халадовыя траўмы ўсяго два чалавекі - на Брэстчыне і Віцебшчыне.
Міністэрства аховы здароўя таксама прывяло агульную статыстыку з 17 лістапада 2021 года па 1 студзеня - з моманту праяўлення зімовых тэмператур. За паўтара месяца зарэгістравана 5904 пацярпелыя з галалёднай або халадовай траўмамі. Шпіталізацыя спатрэбілася 708 пацыентам.
У Мінску за зіму па дапамогу з-за непагадзі звярнуліся 596 пацыентаў. Халадовыя траўмы дыягнаставаны ў сямі, галалёдныя - у 589, у бальніцы адправілі 54 чалавекі.
Больш за ўсё зарэгістравана пацярпелых у Віцебскай вобласці - 1381 пацыент, шпіталізавалі 126 чалавек.