https://bel.sputnik.by/20220102/mns-u-pershy-dzen-2022-goda-na-pazharakh-zagnul-shests-chalavek-1059191658.html
МНС: у першы дзень 2022 года на пажарах загінулі шэсць чалавек
МНС: у першы дзень 2022 года на пажарах загінулі шэсць чалавек
Sputnik Беларусь
У першы дзень 2022 года ў Беларусі зафіксавана 30 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. 02.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-02T13:41+0300
2022-01-02T13:41+0300
2023-02-23T14:06+0300
пажар
мнс беларусі
здарэнні
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/02/1047783893_0:317:3077:2047_1920x0_80_0_0_0db8d21a07d68de1255da23d335e38c9.jpg
МІНСК, 2 сту - Sputnik. Шэсць чалавек загінулі на пажарах 1 студзеня 2022 года, такія даныя прыводзіць у нядзелю Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.Так, ужо ў 20 хвілін шостай раніцы ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Паставічы Старадарожскага (Мінская вобласць). На месцы надзвычайнага здарэння знайшлі цела загінулага гаспадара дома - непрацуючага мужчыны 1970 года нараджэння.На пачатку дзесятай раніцы ратавальнікам патэлефанавалі з паведамленнем аб тым, што гарыць жылы дом на вуліцы Чумакова ў Асіповічах (Магілёўская вобласць). У гэтым выпадку таксама загінуў гаспадар дома - непрацуючы мужчына 1966 года нараджэння. Спецыялісты называюць у якасці меркаванай прычыны пажару неасцярожнае абыходжанне з агнём, прычына гібелі мужчыны ўстанаўліваецца.Прыкладна ў палове адзінаццатага ратавальнікаў выклікалі на пажар у адной з кватэр чатырохкватэрнага дома ў вёсцы Свяціца (Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён). На пажары ратавальнікі знайшлі цела загінулага гаспадара - непрацуючага мужчыны 1965 года.Каля пяці вечара ратавальнікі выехалі на пажар, які здарыўся ў адной з кватэр дома №4 на вуліцы Шарко ў Дзяржынску (Мінская вобласць). На пажары знайшлі загінулага гаспадара 1967 года нараджэння, яго жонку - непрацуючую жанчыну 1966 года нараджэння, а таксама яшчэ чатырох чалавек з суседніх кватэр удалося выратаваць.Прыкладна без чвэрці восем вечара ратавальнікаў выклікалі на пажар у жылым доме ў вёсцы Слабодка-Гушчынская (Віцебская вобласць, Ушацкі раён). На пажары знайшлі загінулага гаспадара - беспрацоўнага мужчыну 1960 года нараджэння.Каля 20 хвілін восьмага вечара паступіла паведамленне аб пажары ў пяціпавярховым доме на вуліцы Ленінградскай у Віцебску (Віцебская вобласць). Там знайшлі загінуўшым брата гаспадара жылля - беспрацоўнага мужчыну 1979 года нараджэння.Ва ўсіх выпадках спецыялісты высвятляюць прычыны пажару і гібелі людзей.
https://bel.sputnik.by/20220101/mltsyya-raskazala-pra-patsyarpelykh-ad-pratekhnk--navagodnyuyu-noch-1059181375.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/02/1047783893_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_db6cd9226efa8f47c42564c60f4d6979.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пажар, мнс беларусі, здарэнні, беларусь
пажар, мнс беларусі, здарэнні, беларусь
МНС: у першы дзень 2022 года на пажарах загінулі шэсць чалавек
13:41 02.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) У першы дзень 2022 года ў Беларусі зафіксавана 30 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару.
МІНСК, 2 сту - Sputnik. Шэсць чалавек загінулі на пажарах 1 студзеня 2022 года, такія даныя прыводзіць у нядзелю Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Так, ужо ў 20 хвілін шостай раніцы ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Паставічы Старадарожскага (Мінская вобласць). На месцы надзвычайнага здарэння знайшлі цела загінулага гаспадара дома - непрацуючага мужчыны 1970 года нараджэння.
На пачатку дзесятай раніцы ратавальнікам патэлефанавалі з паведамленнем аб тым, што гарыць жылы дом на вуліцы Чумакова ў Асіповічах (Магілёўская вобласць). У гэтым выпадку таксама загінуў гаспадар дома - непрацуючы мужчына 1966 года нараджэння. Спецыялісты называюць у якасці меркаванай прычыны пажару неасцярожнае абыходжанне з агнём, прычына гібелі мужчыны ўстанаўліваецца.
Прыкладна ў палове адзінаццатага ратавальнікаў выклікалі на пажар у адной з кватэр чатырохкватэрнага дома ў вёсцы Свяціца (Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён). На пажары ратавальнікі знайшлі цела загінулага гаспадара - непрацуючага мужчыны 1965 года.
Каля пяці вечара ратавальнікі выехалі на пажар, які здарыўся ў адной з кватэр дома №4 на вуліцы Шарко ў Дзяржынску (Мінская вобласць). На пажары знайшлі загінулага гаспадара 1967 года нараджэння, яго жонку - непрацуючую жанчыну 1966 года нараджэння, а таксама яшчэ чатырох чалавек з суседніх кватэр удалося выратаваць.
Прыкладна без чвэрці восем вечара ратавальнікаў выклікалі на пажар у жылым доме ў вёсцы Слабодка-Гушчынская (Віцебская вобласць, Ушацкі раён). На пажары знайшлі загінулага гаспадара - беспрацоўнага мужчыну 1960 года нараджэння.
Каля 20 хвілін восьмага вечара паступіла паведамленне аб пажары ў пяціпавярховым доме на вуліцы Ленінградскай у Віцебску (Віцебская вобласць). Там знайшлі загінуўшым брата гаспадара жылля - беспрацоўнага мужчыну 1979 года нараджэння.
Ва ўсіх выпадках спецыялісты высвятляюць прычыны пажару і гібелі людзей.