https://bel.sputnik.by/20220103/perad-kalyadam-pens-za-7-studzenya-mozhna-budze-atrymats-datermnova-1059214222.html
Перад Калядамі: пенсіі за 7 студзеня можна будзе атрымаць датэрмінова
Перад Калядамі: пенсіі за 7 студзеня можна будзе атрымаць датэрмінова
Sputnik Беларусь
Пазней за ўсіх выплаты змогуць атрымаць пенсіянеры Гомельскай вобласці, а ў праваслаўнае свята працаваць будуць толькі дзяжурныя аддзяленні. 03.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-03T16:46+0300
2022-01-03T16:46+0300
2022-01-03T16:46+0300
пенсія
каляды
пенсіянеры
гомельская вобласць
свята
банк
царкоўнае свята
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059210435_0:57:2994:1741_1920x0_80_0_0_12ae343112b4239782ca63e1cb4e5c2f.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Пенсіі і дапамогу за 7 студзеня атрымаць у паштовых аддзяленнях краіны можна будзе загадзя, паведаміла прэс-служба РУП "Белпошта".Выдача пенсій пачнецца з Беларусi з 5 студзеня. Іх змогуць атрымаць жыхары Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей. У паштовых аддзяленнях на Гомельшчыне пенсіі будуць выплачвацца з 6 студзеня.На праваслаўнае Раство, 7 студзеня, будуць працаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі, у якіх таксама можна атрымаць пенсіі.Заканчэнне пенсіённай рэформы ў БеларусіЦяпер сярэдняя пенсія па ўзросце роўная 512 рублям (203 долары), на працягу 2022 года, паводле прагнозаў улад, яна вырасце да 581 рубля (231 долар).Нагадаем, што з 1 студзеня 2022 года ў Беларусі змяніўся пенсійны ўзрост. Мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны – у 58 гадоў. Гэта заканчэнне пенсіённай рэформы, якая доўжылася ў краіне апошнія пяць гадоў.Таксама павялічыўся і тэрмін страхавога стажу (самы галоўны паказчык, пры якім налічваюцца пенсіі) – да 18 гадоў і 6 месяцаў. Калі вы афіцыйна адпрацавалі такі перыяд, вы зможаце атрымліваць грошы ад ФСАН.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211103/bank-u-yakkh-mozhna-atrymlvats-pensyu-nazval--mnpratsy-1057638826.html
гомельская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/03/1059210435_154:0:2885:2048_1920x0_80_0_0_8d55d03fa25f7f1fbd15fcad7fe7531b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пенсія, каляды, пенсіянеры, гомельская вобласць, свята, банк, царкоўнае свята
пенсія, каляды, пенсіянеры, гомельская вобласць, свята, банк, царкоўнае свята
Перад Калядамі: пенсіі за 7 студзеня можна будзе атрымаць датэрмінова
Пазней за ўсіх выплаты змогуць атрымаць пенсіянеры Гомельскай вобласці, а ў праваслаўнае свята працаваць будуць толькі дзяжурныя аддзяленні.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Пенсіі і дапамогу за 7 студзеня атрымаць у паштовых аддзяленнях краіны можна будзе загадзя, паведаміла прэс-служба РУП "Белпошта".
Выдача пенсій пачнецца з Беларусi з 5 студзеня. Іх змогуць атрымаць жыхары Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцей. У паштовых аддзяленнях на Гомельшчыне пенсіі будуць выплачвацца з 6 студзеня.
На праваслаўнае Раство, 7 студзеня, будуць працаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі, у якіх таксама можна атрымаць пенсіі.
Заканчэнне пенсіённай рэформы ў Беларусі
Цяпер сярэдняя пенсія па ўзросце роўная 512 рублям (203 долары), на працягу 2022 года, паводле прагнозаў улад, яна вырасце да 581 рубля (231 долар).
Нагадаем, што з 1 студзеня 2022 года ў Беларусі змяніўся пенсійны ўзрост. Мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады, жанчыны – у 58 гадоў. Гэта заканчэнне пенсіённай рэформы, якая доўжылася ў краіне апошнія пяць гадоў.
Таксама павялічыўся і тэрмін страхавога стажу (самы галоўны паказчык, пры якім налічваюцца пенсіі) – да 18 гадоў і 6 месяцаў. Калі вы афіцыйна адпрацавалі такі перыяд, вы зможаце атрымліваць грошы ад ФСАН.
Галоўчанка
расказаў аб адзіных пенсіях у Беларусі і Расіі