Відэа

Такая розная зіма: гурбы ў Віцебску і мінская адліга – відэа

Падпісацца
На адлегласці 270 км у адной краіне – дзве зусім кантрастныя зімы. Пакуль Віцебск засыпае снегам, у Мінск нечакана прыйшла вясна, хаця па словах сіноптыкаў, надвор'е яшчэ паднясе сюрпрызы. Кадры заснежанага Віцебска і адлігі ў Мінску глядзіце на відэа Sputnik.
Зіма працягвае здзіўляць беларусаў сюрпрызамі надвор'я, пасля перажытага напярэдадні траўматычнага галалёду ў Мінск прыйшла паўнавартасная вясновая адліга. Сіноптыкі паабяцалі днём у аўторак у сталіцы да +7, кароткачасовыя ападкі – мокры снег і дождж са слабым галалёдам.
У той жа час у Віцебску працягваецца снегапад, на дарогах снежныя заносы, камунальная тэхніка не ўсюды спраўляецца з расчысткай вуліц. Па прагнозах метэаролагаў, днём у горадзе да +2, аднак снежнае хараство і не думае раставаць.

Надвор'е зноў зменіцца

У найбліжэйшыя суткі, 5 студзеня, у Беларусі зноў аб'яўлена штармавое папярэджанне – на асобных участках дарог галалёдзіца, у ноч на сераду і раніцай месцамі пройдзе моцны мокры снег, магчыма наліпанне мокрага снегу, папярэдзілі сіноптыкі.
Віной усяму – атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, яны будуць карэкціраваць надвор'е ў Беларусі, расказалі ў Белгідрамеце.
Днём будзе воблачна, месцамі з праясненнямі, з мокрым снегам і дажджом. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе пераменны, днём у сераду – заходні, месцамі парывісты. Тэмпература на працягу сутак будзе вар'іравацца ад 0°С па поўначы да +7°С на поўдні краіны. Метэазалежным людзям варта быць уважлівымі – атмасферны ціск ноччу будзе падаць, раніцай і днём у сераду расці.
З чацвярга 6 студзеня ў Беларусь пачне паступаць халодная няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. Захаваецца воблачнае надвор'е са снегам, мокрым снегам, завеяй, галалёдзіцай і парывістым ветрам. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе –3...+3°С.

Надвор'е на Каляды

У пятніцу 7 студзеня ў Беларусі захаваецца ўплыў халоднай няўстойлівай паветранай масы – у краіну вернуцца невялікія маразы. Будзе воблачна з праясненнямі, удзень з кароткачасовым снегам. Уначы і раніцай сіноптыкі абяцаюць беларусам слабую завіруху. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Тэмпература паветра ў ноч на Раство складзе –2...–9°С, па поўначы краіны слупок тэрмометра апусціцца да –12°С, днём будзе –5...+1°С.
Раней сіноптыкі расказалі, што ў студзені 2022 года ў Беларусі будзе менш кароткіх і пахмурных дзён, чым у папярэднія гады, а сярэдняя тэмпература будзе вагацца ў раёне –4,5°С, што блізка да кліматычнай нормы.
Таксама на Sputnik:
Якое надвор'е будзе ў студзені - прагноз беларускага метэаролага
Зіма становіцца цяплейшай: як глабальнае пацяпленне ўплывае на Беларусь
З абліваннямі і ў купальніках: Калядны забег прайшоў у Мінску – відэа
Стужка навiн
0