https://bel.sputnik.by/20220106/lukashenka-budze-nadavats-plnuyu-vagu-pytannyam-gstarychnay-paltyk-1059294227.html
Лукашэнка расказаў, што яго не задавальняе ў трактоўцы гісторыі Беларусі
Лукашэнка расказаў, што яго не задавальняе ў трактоўцы гісторыі Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускія ўлады вырашылі, што гэты год пройдзе пад знакам гістарычных даследаванняў, накіраваных на вывучэнне гераічнага мінулага. 06.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-06T12:19+0300
2022-01-06T12:19+0300
2022-01-06T15:34+0300
аляксандр лукашэнка
даследванні
гісторыя
палітык
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/16/1058912084_0:40:1200:715_1920x0_80_0_0_5269eac53feaeee6061165c04d5605cc.jpg
МІНСК, 6 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады ў Палацы Незалежнасці адзначыў, што раней улады рэспублікі стараліся не палітызаваць гісторыю.Паводле яго слоў, сёлета будзе ўдзяляцца сістэматычная ўвага даследаванням у гістарычнай навуцы. Неабходна вызначыцца з датамі, падзеямі і персонамі, якія трэба ўвекавечыць. Гэта ўсё прывядзе да карэктываў у патрыятычным выхаванні дзяцей, дзе трэба абаперціся на гераічныя подзвігі продкаў.Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады, што цяпер гэты напрамак работы становіцца адным з самых важных у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што палітычны курс улад быў накіраваны на тое, каб захаваць добрыя адносіны з усімі суседнімі дзяржавамі.Пасля чаго дадаў, што ў рэспубліцы спынілі праявы рэваншызму, шавінізму і іншых крайніх ідэалогій, а таксама стараліся не кранаць пачуцці іншых народаў, з якімі некалі жылі ў агульных дзяржавах."А падстаў у беларусаў дастаткова", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.Не замоўчваць гісторыю"Мы павінны прызнаць, што старонкі айчыннай гісторыі ператварыліся ў інфармацыйнае поле бою. І здарылася гэта не зараз", - лічыць беларускі лідэр.Паводле яго слоў, гістарычная палітыка стала стратэгіяй самазахавання падчас перадзелу сфер уплыву ў свеце і гэта пытанне нацыянальнай бяспекі.У якасці прыкладу ён прывёў злачынствы, учыненыя калабарантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны з суседніх краін."Недапушчальна толькі крытычна глядзець на савецкую спадчыну, сціпла замоўчваючы дасягненні і перамогі эпохі. І я лічу, што як мінімум несправядліва акультурваць іншыя гістарычныя перыяды, не надаючы значэння фактам прыніжэнняў і дыскрымінацыі беларусаў", - падзяліўся бачаннем сітуацыі кіраўнік дзяржавы.Перапісванне гісторыіБеларускі лідэр лічыць, што некаторыя суседнія краіны, выбудоўваючы сваю палітыку ў сферы гісторыі, падладжвалі яе пад канкрэтныя палітычныя мэты."Для адных, як я ўжо гаварыў, Беларусь - гэта плацдарм для кідка на Расію. Іншыя пакутуюць ад фантомных боляў - усе шукаюць тут свае гістарычныя землі. І першым, і другім суверэнная Беларусь і беларускі народ не патрэбны", - упэўнены ён.На думку Аляксандра Лукашэнкі, на гэтыя задачы былі накіраваны сур'ёзныя грашовыя сродкі. У 90-я гады мінулага года ішла палітызацыя гісторыі, калі грамадства было расколатае і краіна была за крок ад страты дзяржаўнасці."Не без дапамогі Сораса і "сарасят" унутры, якія ўзяліся за выданне новых падручнікаў па гісторыі Беларусі. Да 1994-га кіраваныя амерыканцамі "свядомыя" паспелі шмат што перапісаць і вывучыць частку дзяцей. Ды і мы з вамі таксама паддаваліся на некаторыя рэчы", - сказаў ён.Пасля чаго дадаў, што студэнты і вучні, якія атрымлівалі тады адукацыю, зараз самі сталі бацькамі. Таму цяперашняя сітуацыя стала вынікам выпінання часткі гістарычных перыядаў Беларусі.Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ва ўяўленні часткі маладых беларусаў Напалеон быў вызваліцелем, таму што абяцаў аднавіць Рэч Паспалітую."Чаму здзіўляцца, калі партрэтаў літоўскай і польскай шляхты па ўсёй краіне было больш, чым, напрыклад, герояў Вялікай Айчыннай вайны або нашай сучаснай гісторыі", - сказаў ён.Пасля чаго падзяліўся меркаваннем, што гэта ўсё прывяло да падзей 2020 года, але зараз усе ведаюць сапраўдную гісторыю беларусаў падчас акупацыі."Многія, хто развешваў у сябе на вокнах БЧБ-анучы, сёння гэтага саромеюцца. Разумеюць, хто імі кіраваў. Але дрэнна тое, што ў гэтым выпадку нам давялося рэагаваць на падзеі, а павінны былі апярэджваць гэтыя падзеі", - панаракаў кіраўнік дзяржавы.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/16/1058912084_130:0:1083:715_1920x0_80_0_0_8541112b332ed927c101f1d06d5453c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, даследванні, гісторыя, палітык
аляксандр лукашэнка, даследванні, гісторыя, палітык
Лукашэнка расказаў, што яго не задавальняе ў трактоўцы гісторыі Беларусі
12:19 06.01.2022 (абноўлена: 15:34 06.01.2022) Беларускія ўлады вырашылі, што гэты год пройдзе пад знакам гістарычных даследаванняў, накіраваных на вывучэнне гераічнага мінулага.
МІНСК, 6 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады ў Палацы Незалежнасці адзначыў, што раней улады рэспублікі стараліся не палітызаваць гісторыю.
Паводле яго слоў, сёлета будзе ўдзяляцца сістэматычная ўвага даследаванням у гістарычнай навуцы. Неабходна вызначыцца з датамі, падзеямі і персонамі, якія трэба ўвекавечыць. Гэта ўсё прывядзе да карэктываў у патрыятычным выхаванні дзяцей, дзе трэба абаперціся на гераічныя подзвігі продкаў.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады, што цяпер гэты напрамак работы становіцца адным з самых важных у забеспячэнні нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
"Упершыню за гады сваёй незалежнасці мы ставім гэтыя два паняцці - "гісторыя" і "палітыка" - побач. Да гэтага часу мы стараліся не палітызаваць гісторыю", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што палітычны курс улад быў накіраваны на тое, каб захаваць добрыя адносіны з усімі суседнімі дзяржавамі.
Пасля чаго дадаў, што ў рэспубліцы спынілі праявы рэваншызму, шавінізму і іншых крайніх ідэалогій, а таксама стараліся не кранаць пачуцці іншых народаў, з якімі некалі жылі ў агульных дзяржавах.
"А падстаў у беларусаў дастаткова", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
"Мы павінны прызнаць, што старонкі айчыннай гісторыі ператварыліся ў інфармацыйнае поле бою. І здарылася гэта не зараз", - лічыць беларускі лідэр.
Паводле яго слоў, гістарычная палітыка стала стратэгіяй самазахавання падчас перадзелу сфер уплыву ў свеце і гэта пытанне нацыянальнай бяспекі.
"Я хачу, каб вы, навуковыя дзеячы, палітолагі, эксперты, мяне правільна разумелі. Сваю гісторыю мы перапісваць не будзем. Але і не будзем больш замоўчваць канкрэтныя факты. Нават калі яны кранаюць чыесьці амбіцыі або нацыянальныя пачуцці", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. Лукашэнку.
У якасці прыкладу ён прывёў злачынствы, учыненыя калабарантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны з суседніх краін.
"Недапушчальна толькі крытычна глядзець на савецкую спадчыну, сціпла замоўчваючы дасягненні і перамогі эпохі. І я лічу, што як мінімум несправядліва акультурваць іншыя гістарычныя перыяды, не надаючы значэння фактам прыніжэнняў і дыскрымінацыі беларусаў", - падзяліўся бачаннем сітуацыі кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідэр лічыць, што некаторыя суседнія краіны, выбудоўваючы сваю палітыку ў сферы гісторыі, падладжвалі яе пад канкрэтныя палітычныя мэты.
"Для адных, як я ўжо гаварыў, Беларусь - гэта плацдарм для кідка на Расію. Іншыя пакутуюць ад фантомных боляў - усе шукаюць тут свае гістарычныя землі. І першым, і другім суверэнная Беларусь і беларускі народ не патрэбны", - упэўнены ён.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, на гэтыя задачы былі накіраваны сур'ёзныя грашовыя сродкі. У 90-я гады мінулага года ішла палітызацыя гісторыі, калі грамадства было расколатае і краіна была за крок ад страты дзяржаўнасці.
"Не без дапамогі Сораса і "сарасят" унутры, якія ўзяліся за выданне новых падручнікаў па гісторыі Беларусі. Да 1994-га кіраваныя амерыканцамі "свядомыя" паспелі шмат што перапісаць і вывучыць частку дзяцей. Ды і мы з вамі таксама паддаваліся на некаторыя рэчы", - сказаў ён.
Пасля чаго дадаў, што студэнты і вучні, якія атрымлівалі тады адукацыю, зараз самі сталі бацькамі. Таму цяперашняя сітуацыя стала вынікам выпінання часткі гістарычных перыядаў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ва ўяўленні часткі маладых беларусаў Напалеон быў вызваліцелем, таму што абяцаў аднавіць Рэч Паспалітую.
"Чаму здзіўляцца, калі партрэтаў літоўскай і польскай шляхты па ўсёй краіне было больш, чым, напрыклад, герояў Вялікай Айчыннай вайны або нашай сучаснай гісторыі", - сказаў ён.
Пасля чаго падзяліўся меркаваннем, што гэта ўсё прывяло да падзей 2020 года, але зараз усе ведаюць сапраўдную гісторыю беларусаў падчас акупацыі.
"Многія, хто развешваў у сябе на вокнах БЧБ-анучы, сёння гэтага саромеюцца. Разумеюць, хто імі кіраваў. Але дрэнна тое, што ў гэтым выпадку нам давялося рэагаваць на падзеі, а павінны былі апярэджваць гэтыя падзеі", - панаракаў кіраўнік дзяржавы.