https://bel.sputnik.by/20220106/novyya-pagromy-spetsaperatsyya-slavko--vod-sl-adkb-vdea-z-kazakhstana-1059297919.html
Новыя пагромы, спецаперацыя сілавікоў і ўвод сіл АДКБ: відэа з Казахстана
Новыя пагромы, спецаперацыя сілавікоў і ўвод сіл АДКБ: відэа з Казахстана
Sputnik Беларусь
Рэжым надзвычайнага здарэння дзейнічае па ўсім Казахстане пасля хвалі пратэстаў, што ўспыхнула раней, у Алматы з ночы працягваецца антытэрарыстычная... 06.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-06T14:21+0300
2022-01-06T14:21+0300
2022-01-06T14:56+0300
відэа
надзвычайнае здарэнне
адкб
казахстан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/06/1059295007_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_68085fa5dea758225782fb17edf453ba.jpg
Раніцай у чацвер з'явіліся першыя кадры адпраўкі міратворчага кантынгенту АДКБ у Казахстан. Размова ідзе аб расійскай частцы міратворцаў. Рашэнне аб адпраўцы прадстаўнікоў узброеных сіл краін АДКБ было прынята напярэдадні пасля звароту да альянсу прэзідэнта Такаева, які назваў тое, што адбываецца ў Казахстане, актам знешне агрэсіі.Пры гэтым стала вядома, што кіргізскія войскі ў выпадку адпраўкі ў Казахстан у складзе міратворчага кантынгенту АДКБ не будуць супрацьстаяць пратэстоўцам, іх задачай стане выключна ахова стратэгічных аб'ектаў, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Жапарава Эрбол Султанбаеў.Тым часам, у эпіцэнтры казахстанскіх беспарадкаў - у Алматы - з ночы працягваецца антытэрарыстычная аперацыя, а ў шэрагу раёнаў краіны ідуць мітынгі і пагромы, ноччу быў здзейснены шэраг актаў марадзёрства. Па афіцыйных дадзеных, у сутычках з пагромшчыкамі загінулі 13 сілавікоў. У краіне па-ранейшаму адключаны інтэрнет і сувязь.Масавыя акцыі, выкліканыя ростам цэн на паліва, перараслі ў беспарадкі ў Казахстане ў першыя дні Новага года. Зараз на ўсёй тэрыторыі краіны ўведзены рэжым надзвычайнага здарэння, урад пайшоў у адстаўку. Прэзідэнт Такаеў узяў на сябе функцыі кіраўніка Савета бяспекі краіны.Таксама на Sputnik:
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/06/1059295007_151:0:1111:720_1920x0_80_0_0_8a360b328daecec7b42250547521411d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надзвычайнае здарэнне, адкб, казахстан, видео
надзвычайнае здарэнне, адкб, казахстан, видео
Новыя пагромы, спецаперацыя сілавікоў і ўвод сіл АДКБ: відэа з Казахстана
14:21 06.01.2022 (абноўлена: 14:56 06.01.2022) Рэжым надзвычайнага здарэння дзейнічае па ўсім Казахстане пасля хвалі пратэстаў, што ўспыхнула раней, у Алматы з ночы працягваецца антытэрарыстычная спецаперацыя, у шэрагу раёнаў па-ранейшаму ідуць пагромы. Свежыя кадры падзей у Казахстане глядзіце на відэа.
Раніцай у чацвер з'явіліся першыя кадры адпраўкі міратворчага кантынгенту АДКБ у Казахстан. Размова ідзе аб расійскай частцы міратворцаў. Рашэнне аб адпраўцы прадстаўнікоў узброеных сіл краін АДКБ было прынята напярэдадні пасля звароту да альянсу прэзідэнта Такаева, які назваў тое, што адбываецца ў Казахстане, актам знешне агрэсіі.
Пры гэтым стала вядома, што кіргізскія войскі ў выпадку адпраўкі ў Казахстан у складзе міратворчага кантынгенту АДКБ не будуць супрацьстаяць пратэстоўцам, іх задачай стане выключна ахова стратэгічных аб'ектаў, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Жапарава Эрбол Султанбаеў.
Тым часам, у эпіцэнтры казахстанскіх беспарадкаў - у Алматы - з ночы працягваецца антытэрарыстычная аперацыя, а ў шэрагу раёнаў краіны ідуць мітынгі і пагромы, ноччу быў здзейснены шэраг актаў марадзёрства. Па афіцыйных дадзеных, у сутычках з пагромшчыкамі загінулі 13 сілавікоў. У краіне па-ранейшаму адключаны інтэрнет і сувязь.
Масавыя акцыі, выкліканыя ростам цэн на паліва, перараслі ў беспарадкі ў Казахстане ў першыя дні Новага года. Зараз на ўсёй тэрыторыі краіны ўведзены рэжым надзвычайнага здарэння, урад пайшоў у адстаўку. Прэзідэнт Такаеў узяў на сябе функцыі кіраўніка Савета бяспекі краіны.
Святлошумавыя гранаты ноччу і дзённы штурм –
відэа з КазахстанаПратэсты ў Казахстане: сітуацыя ў краіне раніцай 6 студзеня
Беларускія міратворцы адправяцца ў Казахстан