Ой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі: найлепшыя вершы ў святочнай чытанцы

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяГульні на Каляды
Гульні на Каляды - Sputnik Беларусь, 1920, 06.01.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
З вершамі пра чароўнае свята Каляд знаёмцеся ў невялічкай падборцы Sputnik. Пачуццё радасці і весялосці гарантавана.
Каляды – рэлігійнае і адначасова народнае свята, якое адзначаюць па ўсім свеце. Традыцыйна людзі збіраюцца за святочным сталом, ходзяць у царкву і спяваюць старадаўнія песні, бо ўрэшце надышоў вясёлы час – каледаванне, калі можна пачуць знаёмае:

Дзе каза ходзiць – там жыта родзiць.
Дзе каза хвастом – там жыта кустом.
Дзе каза нагою – там жыта капною.
Дзе каза рогам – там жыта стогам.

Ці яшчэ:

Будзь ваша здароў,
Як рыжык з бароў.
Гэй, Каляда-калядзіца!
Гэй, Каляда-калядзіца!

Май торбу грошай,
Жыві ў раскошы.
Гэй, Каляда-калядзіца!
Гэй, Каляда-калядзіца!

Але каб знайсці ў сабе натхненне і пайсці да сяброў ці суседзяў пакалядаваць, прапануем вам топ-3 вершаў беларускіх паэтаў пра Каляды.
© Sputnik / Сергей Пятаков / Перайсці ў медыябанкБог нам аб’явіўся, / Хрыстос нарадзіўся / – Каляда-Каляда, гэй.
Рождество Христово. Патриаршая литургия в храме Христа Спасителя - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
Бог нам аб’явіўся, / Хрыстос нарадзіўся / – Каляда-Каляда, гэй.

Песня на Каляды

Пастушкі гулялі,
Каляду ігралі:
Бог нам аб’явіўся,
Хрыстус нарадзіўся
– Каляда-Каляда, гэй.

Не ў пышных харомах,
Ані ў панскіх домах:
У маленькай хаце
Яго туліць Маці
– Каляда-Каляда, гэй.

Трэба несці дары,
Трэба даць ахвяры:
Як мы і Ён кволы,
Хоць кругом анёлы
– Каляда-Каляда, гэй.

Гукнём нашу песню,
Як бы на прадвесні:
Хрыстус свет адменіць,
Голаў злу прышчэміць
– Каляда-Каляда, гэй.

Чэсць Табе, Марыя,
Чыстая лілія:
Цябе Божай Маці
Будзем называці
– Каляда-Каляда, гэй.

І Язэпу слава
Няхай бы паўстала:
Бо ў яго ж прынятку
Марыя з Дзіцяткам
– Каляда-Каляда, гэй.

А волікам тутка,
Што стаяць ціхутка,
І гэтай асліцы
Прынясём травіцы
– Каляда-Каляда, гэй.

Хвалім вельмі Бога,
Бо нам дарагога,
Спаслаў Сына з неба,
Каб душы даць хлеба
– Каляда-Каляда, гэй.

Браточкі гукніце,
На ўвесь свет пяіце,
Што Бог чалавеку
Спагадаў ад веку
– Каляда-Каляда, гэй.

Казімір Сваяк
© Sputnik / Альфред МикусГэткай смачнае куцці / вы не елі ў жыцці.
Колядный обряд Щедрец в Осово Солигорского района - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
Гэткай смачнае куцці / вы не елі ў жыцці.

Калядная вячэра

Гэткай смачнае куцці
вы не елі ў жыцці.

I блінцы калядныя
дужа-дужа ладныя.

А кісель ды аўсяны
яшчэ лепшы за бліны.

А згатуеце гароху –
з'ясце многа й яшчэ троху.

Селядцы ёсць і грыбкі –
пах ідзе ва ўсе бакі.

Пернікі ды булкі з макам
будуць, пэўна, ўсім да смаку.

Журавінавы напітак
будзе піцца з апетытам.

Усе стравы сытныя,
надта апетытныя!

Васіль Жуковіч
© Sputnik / Альфред МикусОй, ладачкі-ладкі, / Надышлі Калядкі...
Колядный обряд Щедрец в Осово Солигорского района - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
Ой, ладачкі-ладкі, / Надышлі Калядкі...

Калядкі

Ой, ладачкі-ладкі,
Надышлі Калядкі.
Мы дзеля Калядак
Напяклі аладак.
Дралі дробнай таркаю
Дранікі духмяныя.
Хочаш – еш са скваркаю,
Хочаш – са смятанаю.
Вось вам, калі ласка,
З жэрдачкі каўбаска.
Вось кавалак пірага,
Каб не брала вас туга.

Ой, ладачкі-ладкі!
І мядок салодкі
Да лясной гарбаткі
Наліем у сподкі.
І запахне рутай,
Верасам, чаборам,
Каб зімою лютай
Нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі
Лізунцы, цукеркі!

Ешце ўволю, ешце,
Ды не псуйце зубкі…
Песняй нас пацешце,
Галубкі, галубкі!
Бохан – поўняй яснаю,
Яйкі, бульба, скваркі.
Гэта ўсё – з уласнае
Нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі
Прыйдуцца да смаку,
Прынясіце Богу
Шчырую падзяку.

Ой, ладачкі-ладкі –
Пляскаем у ладкі!
Ой, ладачкі-ладкі –
Святкуем Калядкі!

Артур Вольскі
© Sputnik / Альфрэд МікусОй, ладачкі-ладкі – / Святкуем Калядкі!
Каляды - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2022
Ой, ладачкі-ладкі – / Святкуем Калядкі!
Таксама на Sputnik:
Калядныя спевы: я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена
Традыцыі святкавання Раства на Беларусі
Нараджэнне Хрыстова – 2022: гісторыя, традыцыі і прыкметы
Стужка навiн
0