https://bel.sputnik.by/20220107/alyaksandra-sasnovch-prablasya--pafnal-tensnaga-turnru--melburne-1059323351.html
Аляксандра Сасновіч прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў Мельбурне
Аляксандра Сасновіч прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў Мельбурне
Sputnik Беларусь
Яе наступнай саперніцай стане пераможца матчу паміж амерыканскай тэнісісткай Эн Лі і расіянкай Камілай Рахімавай. 07.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-07T12:03+0300
2022-01-07T12:03+0300
2022-01-07T12:03+0300
спорт
тэніс
аляксандра сасновіч
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1a/1055984868_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_fdae57d7754e2e556657dabb87f6bf42.jpg
МІНСК, 7 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (107-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал турніру ў Мельбурне.У 1/4 турніру ёй супрацьстаяла датчанка Клара Таўсан (44). Сасновіч выйграла першы сэт з лікам 6:3. У другім яна таксама павяла 2:0, аднак прадстаўніца Даніі не змагла прадоўжыць сустрэчу.Наступнай саперніцай Сасновіч, з якой яна будзе змагацца за выхад у фінал, стане пераможца матчу паміж амерыканскай тэнісісткай Эн Лі (47) і расіянкай Камілай Рахімавай (120).На шляху да паўфіналу беларуская тэнісістка ўжо абыграла кітаянку Ван Сіньюй (99-я) і шведку Рэбеку Петэрсан (88-я).Турнір у Мельбурне завершыцца 9 студзеня, яго прызавы фонд складае больш за 239 тысяч долараў ЗША.Сярод беларусак у Аўстраліі паспяхова выступае Вікторыя Азаранка (27-я), якая ў чацвер выйшла ў 1/4 фіналу турніру катэгорыі WTA-500 у Адэлаідзе.Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (2-я) выбыла на старце спаборніцтваў.17 студзеня спартсменкі пачнуць выступленне на Australian Open у Мельбурне, дзе ў іх будзе магчымасць зарабіць неабходныя балы ў рэйтынг і заваяваць трафей.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/1a/1055984868_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_4d9a4320ef603a9b33343375a78627e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, тэніс, аляксандра сасновіч, у свеце
спорт, тэніс, аляксандра сасновіч, у свеце
Аляксандра Сасновіч прабілася ў паўфінал тэніснага турніру ў Мельбурне
Яе наступнай саперніцай стане пераможца матчу паміж амерыканскай тэнісісткай Эн Лі і расіянкай Камілай Рахімавай.
МІНСК, 7 сту - Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (107-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал турніру ў Мельбурне.
У 1/4 турніру ёй супрацьстаяла датчанка Клара Таўсан (44). Сасновіч выйграла першы сэт з лікам 6:3. У другім яна таксама павяла 2:0, аднак прадстаўніца Даніі не змагла прадоўжыць сустрэчу.
Наступнай саперніцай Сасновіч, з якой яна будзе змагацца за выхад у фінал, стане пераможца матчу паміж амерыканскай тэнісісткай Эн Лі (47) і расіянкай Камілай Рахімавай (120).
На шляху да паўфіналу беларуская тэнісістка ўжо абыграла кітаянку Ван Сіньюй (99-я) і шведку Рэбеку Петэрсан (88-я).
Турнір у Мельбурне завершыцца 9 студзеня, яго прызавы фонд складае больш за 239 тысяч долараў ЗША.
Сярод беларусак у Аўстраліі паспяхова выступае Вікторыя Азаранка (27-я), якая ў чацвер выйшла ў 1/4 фіналу турніру катэгорыі WTA-500 у Адэлаідзе.
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (2-я) выбыла на старце спаборніцтваў.
17 студзеня спартсменкі пачнуць выступленне на Australian Open у Мельбурне, дзе ў іх будзе магчымасць зарабіць неабходныя балы ў рэйтынг і заваяваць трафей.
Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Мельбурне
У першай тройцы: як
беларускія тэнісісткі пачнуць 2022 год у рэйтынгу WTA