https://bel.sputnik.by/20220107/lukashenka-na-kalyady-naveda-mnsk-khram-prapadobnykh-optsnskkh-startsa-1059324865.html
Лукашэнка з сынам на Каляды наведаў мінскі храм Прападобных Опцінскіх старцаў
Лукашэнка з сынам на Каляды наведаў мінскі храм Прападобных Опцінскіх старцаў
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы перадаў у дар храму ікону, выкананую ва ўнікальнай тэхніцы. 07.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-07T12:31+0300
2022-01-07T12:31+0300
2022-01-07T13:08+0300
аляксандр лукашэнка
каляды
храм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/07/1059325864_56:0:1149:615_1920x0_80_0_0_e76eddb738320257fa8ac5c7cd105afb.jpg
МІНСК, 7 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ў мінскім храме Прападобных Опцінскіх старцаў, перадае БелТА.Лукашэнку сустрэў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, таксама ў храме прысутнічалі вучні нядзельнай школы і звычайныя прыхаджане.Разам з прэзідэнтам храм наведаў яго малодшы сын Мікалай, які таксама запаліў калядную свечку.Кіраўнік дзяржавы падрыхтаваў падарунак: ён перадаў у храм ікону Святога Мікалая Цудатворца, вырабленую ў тэхніцы сожскай скані. Майстры гэтага рамяства выкладваюць ўзоры з тонкай драўнянай стружкі розных парод дрэва, што дазваляе дамагчыся розных адценняў арнаменту. Гэтае ўнікальнае майстэрства, якое ўзнікла ў Беларусі, не мае аналагаў ва ўсім свеце.Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх са святам Нараджэння Хрыстовага. Раней прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала віншаванне беларусам з праваслаўным Калядамі. Праваслаўе - самая шматлікая канфесія ў Беларусі. Цяпер у Беларусі налічваецца 15 праваслаўных епархій, у якіх адкрыты і дзейнічаюць больш за 1,3 тысячы храмаў, больш за 30 манастыроў.
https://bel.sputnik.by/20220107/lukashenka-pavnshava-narod-belarus-z-kalyadam-1059320653.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/07/1059325864_192:0:1012:615_1920x0_80_0_0_4aa4dafd9158c8000011de3e90330f59.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, каляды, храм
аляксандр лукашэнка, каляды, храм
Лукашэнка з сынам на Каляды наведаў мінскі храм Прападобных Опцінскіх старцаў
12:31 07.01.2022 (абноўлена: 13:08 07.01.2022) Кіраўнік дзяржавы перадаў у дар храму ікону, выкананую ва ўнікальнай тэхніцы.
МІНСК, 7 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запаліў калядную свечку ў мінскім храме Прападобных Опцінскіх старцаў, перадае БелТА.
Лукашэнку сустрэў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, таксама ў храме прысутнічалі вучні нядзельнай школы і звычайныя прыхаджане.
Разам з прэзідэнтам храм наведаў яго малодшы сын Мікалай, які таксама запаліў калядную свечку.
Кіраўнік дзяржавы падрыхтаваў падарунак: ён перадаў у храм ікону Святога Мікалая Цудатворца, вырабленую ў тэхніцы сожскай скані. Майстры гэтага рамяства выкладваюць ўзоры з тонкай драўнянай стружкі розных парод дрэва, што дазваляе дамагчыся розных адценняў арнаменту. Гэтае ўнікальнае майстэрства, якое ўзнікла ў Беларусі, не мае аналагаў ва ўсім свеце.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх са святам Нараджэння Хрыстовага.
"Дзякуй вам за запрашэнне. Я вельмі шаную наведванне вось гэтых маленькіх драўляных, вельмі душэўных нашых храмаў. Вось тут, мне здаецца, і ўся ісціна беларускага народа", - сказаў ён.
Раней прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала віншаванне беларусам з праваслаўным Калядамі. Праваслаўе - самая шматлікая канфесія ў Беларусі. Цяпер у Беларусі налічваецца 15 праваслаўных епархій, у якіх адкрыты і дзейнічаюць больш за 1,3 тысячы храмаў, больш за 30 манастыроў.