https://bel.sputnik.by/20220108/masta-ne-budze-ulady-mnska-nazval-prychynu-abvalvannya-na-nyamze-1059338262.html
Маста не будзе: улады Мінска назвалі прычыну абвальвання на Нямізе
Маста не будзе: улады Мінска назвалі прычыну абвальвання на Нямізе
Sputnik Беларусь
Мост над вуліцай Няміга ў сталіцы, частка якога ноччу рухнула на праезную частку, будзе поўнасцю дэмантаваны, паведамілі гарадскія ўлады. 08.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-08T10:31+0300
2022-01-08T10:31+0300
2022-01-08T10:31+0300
мінск
мост
улада
сталіца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/08/1059337254_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_f61dddd820697afcbab9f929e146750c.jpg
МІНСК, 8 сту ― Sputnik. Стала вядома папярэдняя прычына абвальвання пешаходнай часткі маста на Нямізе ў Мінску, паведамляе афіцыйны telegram-канал Мінгарвыканкама.Па дадзеных гарадскіх уладаў, надзвычайнае здарэнне адбылося з-за стомленасці канструкцый у сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скокаў тэмператур.Пакуль робіцца дэмантаж абваленай часткі маста, эксперты таксама абследавалі ўвесь пуцеправод. Яго, уключаючы частку, прызначаную для руху транспартных сродкаў, потым таксама дэмантуюць, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.На гэты момант з-за абрушэння перакрыты не толькі рух транспарту, але і частка пешаходных шляхоў паблізу станцыі метро "Няміга" - закрыта лесвіца з боку плошчы Свабоды ўніз да Нямігі, таксама закрыты выхад з метро з боку Верхняга горада ў напрамку моста. У напрамку вул. Зыбіцкая выхад дзейнічае.Следчыя і экспертызаУ выніку здарэння ніхто не пацярпеў, на месцы абвальвання працуюць следчыя. Праводзіцца агляд месца здарэння, фіксуецца следавая карціна. Як паведамілі ў СК, апытваюцца відавочцы, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.За апошнія 5 тыдняў - з 1 снежня па 7 студзеня - тэмпература паветра ў Мінску больш за 15 разоў рабіла "пераход праз 0", нярэдка падзенне і павышэнне тэмпературы адбывалася на 5 і больш градусаў усяго за некалькі гадзін, прыводзіць даныя агенцтва "Мінск Навіны".Такая тэмпературная дынаміка найбольш разбуральная для дарожнага палатна і жалезабетонных канструкцый, якія знаходзяцца пад сталай нагрузкай, перадае агенцтва са спасылкай на экспертызу абвальвання маста.
https://bel.sputnik.by/20220108/u-mnsku-abvallasya-chastka-masta-na-nyamze-rukh-zakryty-1059336736.html
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/08/1059337254_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_480eea7d85a3b16bbec58f33438a89d9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, мост, улада, сталіца
мінск, мост, улада, сталіца
Маста не будзе: улады Мінска назвалі прычыну абвальвання на Нямізе
Мост над вуліцай Няміга ў сталіцы, частка якога ноччу рухнула на праезную частку, будзе поўнасцю дэмантаваны, паведамілі гарадскія ўлады.
МІНСК, 8 сту ― Sputnik. Стала вядома папярэдняя прычына абвальвання пешаходнай часткі маста на Нямізе ў Мінску, паведамляе афіцыйны telegram-канал Мінгарвыканкама.
Па дадзеных гарадскіх уладаў, надзвычайнае здарэнне адбылося з-за стомленасці канструкцый у сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скокаў тэмператур.
"Усе канструкцыі пуцеправода будуць правераны максімальна аператыўна і старанна. Высвятляецца, хто і калі праводзіў экспертызу зносу канструкцый і даваў заключэнне аб іх прыдатнасці да эксплуатацыі", — паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дараховіч.
Пакуль робіцца дэмантаж абваленай часткі маста, эксперты таксама абследавалі ўвесь пуцеправод. Яго, уключаючы частку, прызначаную для руху транспартных сродкаў, потым таксама дэмантуюць, паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
На гэты момант з-за абрушэння перакрыты не толькі рух транспарту, але і частка пешаходных шляхоў паблізу станцыі метро "Няміга" - закрыта лесвіца з боку плошчы Свабоды ўніз да Нямігі, таксама закрыты выхад з метро з боку Верхняга горада ў напрамку моста. У напрамку вул. Зыбіцкая выхад дзейнічае.
У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, на месцы абвальвання працуюць следчыя. Праводзіцца агляд месца здарэння, фіксуецца следавая карціна. Як паведамілі ў СК, апытваюцца відавочцы, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння.
За апошнія 5 тыдняў - з 1 снежня па 7 студзеня - тэмпература паветра ў Мінску больш за 15 разоў рабіла "пераход праз 0", нярэдка падзенне і павышэнне тэмпературы адбывалася на 5 і больш градусаў усяго за некалькі гадзін, прыводзіць даныя агенцтва "Мінск Навіны".
Такая тэмпературная дынаміка найбольш разбуральная для дарожнага палатна і жалезабетонных канструкцый, якія знаходзяцца пад сталай нагрузкай, перадае агенцтва са спасылкай на экспертызу абвальвання маста.