https://bel.sputnik.by/20220108/putsn--lukashenka-abmerkaval-stuatsyyu--kazakhstane--vdeakanferentsyyu-adkb-1059343744.html
Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі сітуацыю ў Казахстане і відэаканферэнцыю АДКБ
Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі сітуацыю ў Казахстане і відэаканферэнцыю АДКБ
Sputnik Беларусь
Тэмай размовы таксама стаў фармат далейшых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, раней кіраўнік Казахстана выступіў з ініцыятывай правядзення ў бліжэйшы час... 08.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-08T14:11+0300
2022-01-08T14:11+0300
2022-01-08T14:11+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
казахстан
адкб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1e/1059144427_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_eeecb2ee9a4857da3d59dcc52095b142.jpg
МІНСК, 8 сту ― Sputnik. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, лідары абмеркавалі сітуацыю ў Казахстане і іншых краінах АДКБ, паведаміў telegram-канал "Пул Першага".Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі фармат далейшых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Раней у суботу ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам РФ лідэр Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў у найбліжэйшыя дні правесці відэаканферэнцыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пад старшынствам Арменіі. Пуцін падтрымаў такую прапанову.Паводле інфармацыі Крамля, Лукашэнка і Пашынян услед за Пуціным падтрымалі ідэю Такаева аб правядзенні ў бліжэйшы час пасяджэння савета калектыўнай бяспекі АДКБ.Таксама вядома, што арганізацыю відэаканферэнцыі возьме на сябе армянскі бок. Прэм'ер Арменіі Нікола Пашынян паведаміў Уладзіміру Пуціну, што Арменія як дзейны старшыня АДКБ зоймецца арганізацыяй пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у фармаце відэасувязі, заявілі ў Крамлі.У той жа час прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітры Пяскоў удакладніў журналістам, што дакладная дата відэаканферэнцыі АДКБ пакуль не вызначана.Таксама ў суботу адбылася і тэлефонная размова Лукашэнкі з Такаевым, пра гэтую размову таксама вядома, што абмяркоўвалася абстаноўка ў Казахстане і далейшыя дзеянні.Лідэры краін АДКБ будуць знаходзіцца ў пастаянным кантакце па сітуацыі ў Казахстане, гэта прагучала па выніках трох запар тэлефонных размоў прэзідэнтаў у першай палове дня суботы.Чытайце таксама:
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/1e/1059144427_130:0:1102:729_1920x0_80_0_0_8124ae870190ce2b0903c8d501bd90f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, казахстан, адкб
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, казахстан, адкб
Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі сітуацыю ў Казахстане і відэаканферэнцыю АДКБ
Тэмай размовы таксама стаў фармат далейшых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, раней кіраўнік Казахстана выступіў з ініцыятывай правядзення ў бліжэйшы час відэаканферэнцыі АДКБ.
МІНСК, 8 сту ― Sputnik. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, лідары абмеркавалі сітуацыю ў Казахстане і іншых краінах АДКБ, паведаміў telegram-канал "Пул Першага".
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмеркавалі фармат далейшых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Раней у суботу ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам РФ лідэр Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў у найбліжэйшыя дні правесці відэаканферэнцыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пад старшынствам Арменіі. Пуцін падтрымаў такую прапанову.
Паводле інфармацыі Крамля, Лукашэнка і Пашынян услед за Пуціным падтрымалі ідэю Такаева аб правядзенні ў бліжэйшы час пасяджэння савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Таксама вядома, што арганізацыю відэаканферэнцыі возьме на сябе армянскі бок.
Прэм'ер Арменіі Нікола Пашынян паведаміў Уладзіміру Пуціну, што Арменія як дзейны старшыня АДКБ зоймецца арганізацыяй пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у фармаце відэасувязі, заявілі ў Крамлі.
У той жа час прэс-сакратар расійскага лідэра Дзмітры Пяскоў удакладніў журналістам, што дакладная дата відэаканферэнцыі АДКБ пакуль не вызначана.
Таксама ў суботу адбылася і тэлефонная размова Лукашэнкі з Такаевым, пра гэтую размову таксама вядома, што абмяркоўвалася абстаноўка ў Казахстане і далейшыя дзеянні.
Лідэры краін АДКБ будуць знаходзіцца ў пастаянным кантакце па сітуацыі ў Казахстане, гэта прагучала па выніках трох запар тэлефонных размоў прэзідэнтаў у першай палове дня суботы.
Доўгая размова:
Пуцін і Такаеў стэлефанаваліся па сітуацыі ў Казахстане