https://bel.sputnik.by/20220108/zavalts-snegam-snoptyk-abyavl-aranzhavy-zroven-nebyaspek-na-nyadzelyu-1059344652.html
Заваліць снегам: сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі на нядзелю
Заваліць снегам: сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі на нядзелю
Sputnik Беларусь
Адразу ў дзвюх абласцях Беларусі снегапад у нядзелю чакаецца максімальна моцным, снег і завіруха таксама пройдуць і па ўсёй астатняй тэрыторыі краіны. 08.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-08T15:15+0300
2022-01-08T15:15+0300
2023-02-23T14:06+0300
надвор'е
снег
аранжавы ўзровень небяспекі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/04/1046824064_0:227:3000:1915_1920x0_80_0_0_33514a69f738dd5650f1e0d26299051e.jpg
МІНСК, 8 сту - Sputnik. У нядзелю, 9 студзеня, у многіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца моцны снег, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, папярэдзілі сіноптыкі. У нядзелю на беларускае надвор'е будзе ўплываць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з тэрыторыі Украіны.Надвор'е будзе воблачным з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе снег, на паўднёвым усходзе чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца, месцамі туман.У беларускай сталіцы снег чакаецца дробны, бліжэй да вечара ён спыніцца. Уначы на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра апусціцца да -3 -5°С, днём ад -2 да -4°С. Будзе суцэльная воблачнасць, вецер у асноўным паўночна-ўсходні - 4-6 метраў за секунду. Вільготнасць паветра складзе да 94 працэнтаў.Народныя прыметы абвяшчаюць, што калі 9 студзеня снег падае вялікімі шматкамі, варта чакаць непагадзь і золь.
https://bel.sputnik.by/20211229/zma-stanovtstsa-tsyapleyshay-yak-glabalnae-patsyaplenne-plyvae-na-belarus-1059096336.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/04/1046824064_316:0:2996:2010_1920x0_80_0_0_cffadd7803b24da9743b94d386c17f6e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, снег, аранжавы ўзровень небяспекі, беларусь
надвор'е, снег, аранжавы ўзровень небяспекі, беларусь
Заваліць снегам: сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі на нядзелю
15:15 08.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Адразу ў дзвюх абласцях Беларусі снегапад у нядзелю чакаецца максімальна моцным, снег і завіруха таксама пройдуць і па ўсёй астатняй тэрыторыі краіны.
МІНСК, 8 сту - Sputnik. У нядзелю, 9 студзеня, у многіх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей чакаецца моцны снег, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, папярэдзілі сіноптыкі. У нядзелю на беларускае надвор'е будзе ўплываць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з тэрыторыі Украіны.
Надвор'е будзе воблачным з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе снег, на паўднёвым усходзе чакаецца слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца, месцамі туман.
У беларускай сталіцы снег чакаецца дробны, бліжэй да вечара ён спыніцца. Уначы на большай частцы тэрыторыі тэмпература паветра апусціцца да -3 -5°С, днём ад -2 да -4°С. Будзе суцэльная воблачнасць, вецер у асноўным паўночна-ўсходні - 4-6 метраў за секунду. Вільготнасць паветра складзе да 94 працэнтаў.
Народныя прыметы абвяшчаюць, што калі 9 студзеня снег падае вялікімі шматкамі, варта чакаць непагадзь і золь.